Боўдзіла1жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (З жыцця). Не вельмі ясны шлях утварэння гэтага слова. Няясна нават, ад якой асновы можна вывесці гэту назву. Паколькі ‑іла ўказвае на аддзеяслоўнае паходжанне слова, а адпаведнага дзеяслова няма, то, можа, трэба думаць пра зыходнае *боўціла (да боўт ’рыбалоўная прылада’, гл.). Але і ў гэтым выпадку марфалогія слова астаецца няяснай. Можна, праўда, думаць пра нейкі зыходны дзеяслоў тыпу *боўдзець, *баўдзець, *баўдзіць, які меў бы гукапераймальны характар. Параўн. рус. дыял. балди́ть гультайнічаць; часта паўтараць адно і тое ж’. Але параўн. і ўкр. бовдур ’комін; густы дым, хмара; жэрдка ў рыбаловаў (!); дурань’. Параўн. яшчэ літ. дзеяслоў báldyti ’стукаць’ (інтэнсіўная форма ад bélsti ’тс’, гл. Фрэнкель, 39). Версія пра зыходнае *боўціла, здаецца, падтрымліваецца словам бо́ўціла ’лаянкавае слова’. Параўн. баўдзі́ла.

Бо́ўдзіла2 ’дурань’. Гл. баўдзі́ла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вор1 ’мех, мяшок’ (Нас., Сцяшк., Янк. БП), ворак ’мяшочак’ (Нас., Сцяшк., Шатал., Вешт.); ’мяшочак для адкідвання сыру’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. wór, worek ’мех, торба’ (Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 69).

Вор2 ’хлеў’ (Нас., Рам., 8, 327); ’двор для жывёлы’ (Бяльк.). Рус. вор, во́ра ж. р. ’плот, агароджа’, дыял. таксама ’агляд рыбалоўнага садка’, укр. вори́нажэрдка для агароджы’, ст.-рус. воръ м. р., вора ж. р. ’тс’, чэш. vor ’плыт’. Звязе на з рус. верать ’усоўваць, хаваць, укладваць, капацца’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’, чэш. ‑vříti ’-крываць’. Роднасныя таксама літ. vãrasжэрдка ў плоце, агароджы’, apìvaras ’загон’, гон., warjan ’перашкаджаць’, оск. veru наз. скл. мн. л. ’дзверы’ (Фасмер, 1, 350; Махэк₂, 697). Гл. таксама ворык.

Вор3 ’злодзей, выкрадальнік’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. вор ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кага́н ’вага ў студні з жураўлём’, ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ), ’вочап у студні з жураўлём’ (драг., Нар. сл.). Гэтыя назвы ўтвараюць кампактны арэал на зах. Палессі. Магчыма, сюды ж адносіцца рус. маск. каганжэрдка, якой умацоўваюць снапы або сена на возе’. Такая паралель не дазваляе меркаваць аб вузкалакальным пераносе ад каган, да якога ўзыходзіць каганец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыкло́ ‘стажар, доўгая, убітая ў зямлю жэрдка, вакол якой ставілі стог’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ты́каць (гл.). Суф. ‑ло́ акрэслівае прадметы паводле іх прызначэння, параўн. грабло́ ‘вясло’, трапло́ ‘трапачка’, чарпло́ ‘чарпак’. Аналагічнага паходжання польск. дыял. tykło ‘стажар’ (Варш. сл.), паводле Брукнера (588), ‘назва сеткі, якой ловяць птушак’, фіксуецца таксама tykieł ‘тс’ (Варш. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне, гл. Багроўска, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяша́к ’пятля на адзенні для вешання’ (Жд., КСТ); ’насценная вешалка’ (Жд., 2, КСТ, Сцяц.), вешак, вешакі ’прыстасаванне для сушкі’ (КСТ), вэшакжэрдка ў лазні, на якую вешаюць бялізну’ (лун., Шатал.). Улічваючы суфіксацыю і зону распаўсюджання слова, можна з упэўненасцю меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы. Параўн. польск. wieszak ’вешалка, пятля на адзенні для вешання і да т. п.’, в.-луж. wěšak ’вешалка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачала ’калода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), памані ’цяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́таркі ’металічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

staff

[stæf]

n., pl. staves (for 1, 2), or staffs (for 3)

1) кій -я m.; жэ́рдка f.; кол кала́, m.

2) ма́чта f.

3) працаўнікі́ pl., пэрсана́л -у m.

office staff — канцыля́рскі пэрсана́л

editorial staff — рэдакцы́йны пэрсана́л, рэдакцы́йная кале́гія

4) Milit. штаб -у m.

- musical staff

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ла́та 1, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Кавалак тканіны, скуры і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад. Прыкметы падышлі якраз: знарок запушчаная барада, два залатыя зубы, лата на левым калене. Брыль.

•••

Латамі трэсці гл. трэсці.

Лата на лаце — пра вельмі старое латанае адзенне. Ля саней застаўся .. чалавек у кароткай ватоўцы, у лапцях, у суконных гаспадарскіх нагавіцах — лата на лаце. Чорны.

ла́та 2, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Дошка, жэрдка і пад., якія кладуцца ўпоперак крокваў. Снегу на страсе няма, і латы на бурай струхле[л]ай саломе тырчаць голымі пачарнелымі парэбрынамі. Галавач. У змроку відаць было, як у неба ўрэзвалася скрыжаванне лат. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)