Ве́шак 1 ’вешалка ў адзенні’ (Сцяшк. МГ), драг. віша́к ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Запазычана з польск. мовы; параўн. польск. wieszak (гл. Сцяц., Словаўтв., 63).
Ве́шак 2 ’вешалка для адзення’ (карэліц., Шатал.) запазычана, відаць, з польск. wieszak ’вешалка (стойка, гак) для вешання адзення’; ’плечкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)