СТРАВІ́НСКІ Ігар Фёдаравіч (17.6.1882, г. Ламаносаў Ленінградскай вобл. — 6.4.1971),
расійскі кампазітар, дырыжор, адзін з буйнейшых кампазітараў 20 ст. Сын Ф.І.Стравінскага. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1900—05). Вучань М.Рымскага-Корсакава. З 1914 за мяжой (Швейцарыя, Францыя, з 1939 ЗША). Для С. характэрны яскравы талент, нац. творчае мысленне, наватарства ў сістэмнай арганізацыі муз. матэрыялу. У сваёй творчай эвалюцыі пераходзіў ад захаплення рус. тэматыкай і муз. фальклорам, стварэння музыкі на аснове стылізацыі розных муз. з’яў мінулага да неакласіцызму. Аддаўшы даніну амаль усім плыням сучаснага муз. мастацтва, розным маст. сістэмам, стварыў уласны стыль, які выяўляецца ў формаўтварэнні, тэматызме, метрарытміцы, інструментоўцы і інш. Сярод твораў: оперы «Салавей» (паст. 1914), «Маўра» (паст. 1922), «Прыгоды гулякі» (паст. 1951), опера-араторыя «Цар Эдып» (паст. 1927; 2-я рэд. 1948); балеты і харэагр. сцэны, у т. л. «Жар-птушка» (паст. 1910), «Пятрушка» (паст. 1911), «Вясна свяшчэнная» (паст. 1913), «Гісторыя салдата» (паст. 1918), «Пульчынела» (паст. 1920), «Байка пра Лісу, Пеўня, Ката ды Барана» (паст. 1922), «Вяселейка» (паст. 1923), «Апалон Мусагет» і «Пацалунак феі» (абодва паст. 1928), «Гульня ў карты» (паст. 1937), «Арфей» (паст. 1948), «Агон» (паст. 1957); Сімфонія псалмоў для хору і арк. (1930), 3 сімфоніі (1907, 1940, 1945); творы для камернага арк., асобных інструментаў з арк., камерна-інстр., для голасу з суправаджэннем і інш. На сцэне Нац.акад.т-ра балета Беларусі паст. балеты «Вясна свяшчэнная» (1986, 1997), «Жарптушка» (1998), «Пацалунак феі» (1999).
Літ. тв.: Рус.пер. — Хроника моей жизни. Л., 1963; Диалоги. Воспоминания. Размышления. Комментарии. Л., 1971; Статьи и материалы. М., 1973; И.Стравинский — публицист и собеседник. М., 1988.
Літ.:
Смирнов В. Творческое формирование И.Ф.Стравинского. Л., 1970;
Асафьев Б.В. Книга о Стравинском. Л., 1977;
Стравинская К.Ю. О И.Ф.Стравинском и его близких. Л., 1978;
Друскин М. Игорь Стравинский: Личность, творчество, взгляды. 3 изд. Л., 1982;
1. Перастаць хвалявацца, плакаць, крычаць і пад.; суняцца, супакоіцца. Жаночы лямант крыху быў уняўся, але шчуплая смуглявая жанчына, матляючы ў паветры кулакамі, насядала на Юстына.Стаховіч.Лена апусцілася на мяккую капу, горка заплакала. Тлум адразу ўняўся.Ваданосаў.
2. Стаць больш слабым па сіле праяўлення; спыніцца, супакоіцца. Баец сцішыўся ў доле, так яму стала лягчэй — спякотны жар уняўся.Быкаў.Бяскрайняя снежная роўнядзь! Завіруха ўнялася.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск.żarliwy ’палкі’, чэш.zárlivý, славац.žiarlivý, в.-луж.žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́1).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
fever
[ˈfi:vər]1.
n.
1) гара́чка f.
2) ліхама́нка f.
3) хваро́ба
scarlet fever — шкарляты́на f.
typhoid fever — ты́фус, тыф
yellow fever — жо́ўтая ліхама́нка
4) захапле́ньне n., аза́рт -у m.; мо́цнае ўзру́шаньне
2.
v.t.
кіда́ць у жар, палі́ць гара́чкай
3.
v.i.
мець гара́чку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
zest
[zest]
n.
1) жар, запа́л -у m., захапле́ньне n.; апэты́т -у m.
The hungry man ate with zest — Гало́дны чалаве́к еў з апэты́там
2) піка́нтнасьць, ціка́васьць f.; смак -у m.
Wit gives zest to conversation — Дасьці́пнасьць дадае́ ціка́васьці й піка́нтнасьці ў размо́ве
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́‑, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг.ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан.ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хо́лодв разн. знач. хо́лад, -ду м.;
дрожа́ть от хо́лода дрыжа́ць ад хо́ладу;
пахну́ло хо́лодом паве́яла хо́ладам;
прийти́ с хо́лода прыйсці́ з хо́ладу;
броса́ет в жар и хо́лод ро́біцца то го́рача, то хо́ладна (хало́дна);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Kastáni¦ef -, -n кашта́н, кашта́навае дрэ́ва;
für j-n die ~n aus dem Féuer hólen цяга́ць кашта́ны з агню́ для каго́-н.;
sich ~n aus dem Féuer hólen lássen* чужы́мі рука́мі жар заграба́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес.высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус.кур., дан., тул., калуж.весожа́ры ’сузор’е’, дан.весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж.висожа́ры, урал.висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал.вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс‑ (параўн. рус.вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг.власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус.стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.