Паво́й1 ’травяністае павойкае пустазелле сямейства бярозавых’ (ТСБМ), ’плюшч’ (Яруш.), паво́і ’дэкаратыўная расліна Ipomea (Янк. 2), павойка ’горац ўюнковы Poligonum bistorta L.’ (Кіс., Інстр. II), пово́й, пово́я ’павой’ (ТС), паву͡ойка ’травы, кветкі’ (Бес.), паво́йнік ’павой’ (ТСБМ), ’ламан Clematis L.’ (Кіс., віц.). Да віць з іншай апафанічнай ступенню кораня (Гл. Фасмер, 3, 294; Мяркулава, Очерки, 108). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. пово́й, укр. пові́й, польск. powój ’павіліка, уюнок’.

Паво́й2 ’какошнік’ (КЭС, віц.). Рус. пово́й ’павойнік, намітка’. Да віць з іншай апафанічнай ступенню кораня. Мяркуючы па геаграфіі, пранікненне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільнік ’дзяржанне ў вілках’ (віц., добр., Шат., Мат. Гом.) — вытворнае з суф. ‑нік (< ьn‑ikъ) ад ві́лы (гл.). Параўн. славен. vȋlnik ’галіна, якая можа служыць асновай у вілах для сена’; ’дзяржанне ў вілах для гною’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэт1 ’ахвочы да чаго-небудзь, аматар’ (стаўбц., Сл. бел. фраз.). Няясна. Магчыма, да мэта (гл.).

Мэт2 ’дзікі крык’ у выразе (дзікім) мэтам крычаць (Крыў., Дзіс.; віц., Садоўскі, вусн. паведамл.). Да мат1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавяжыха ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch’ (віц., Кіс.). Відаць, да перавяза́ць: сцябло расліны выглядае нібы перавязанае ў каленцах, адкуль вырастаюць лісты. Да пера- і вяза́ць (гл.). Мена з > ж характэрная для паўн.-зах. Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піня́ць, фалькл. піняці ’наракаць, дакараць’ (віц., Рам. 3), ’злаваць, папікаць’, піняцца ’скардзіцца, злавацца’ (Бяльк.). КЭСРЯ, 332 выводзяць ад пеня, якое са ст.-слав. пена ’штраф’ < пят. росна < ст.-грэч. ποινή ’пакаранне’. Гл. таксама пяня́цца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Віндас, ст.-бел. виндасъ ’цяслярская сякера’ (Дасл. (Гродна)), віц. бінда́с ’від сякеры для адсякання тоўстых трэсак; калун’; ’балван, дурань’ (Касп.). Запазычана з польск. bindas ’цясло’ < ням. Bindeaxt < н.-ням. bindex (Варш. сл.; Корчыц, Дасл. (Гродна), 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапля́к ’бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадой’ (ТСБМ), ’дрэва, якое ляжала ў вадзе’ (віц., Нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ), ’патанулае дрэва’ (лельч., Расл. св.), топля́к ’патанулая калода’ (ТС, ПСл). Ад тапі́ць, тапі́цца, гл. тапі́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)