трэ́ма

(фр. trema; ад гр. trema = пункт)

дзве кропкі над літарай, што абазначае галосны гук, у пісьменнасцях некаторых еўрапейскіх моў (напр. у французскай), якія паказваюць, што гук трэба вымаўляць асобна ад папярэдняга галоснага гуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рыць ’хадзьбой, яздой пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Ласт.), ’ісці, накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. тори́ти, торува́ти ’утоптваць, пракладваць дарогу’, рус. тори́ть ’пракладваць баразну, сцежку, дарогу частай хадзьбой’, польск. torować ’тс’, utorować ’пракласці дарогу’, чэш. валаш. tořiť, ляш. torovať se, славац. torovať ’пакідаць след пасля сябе’, харв. чак. tòriti ’загнойваць’, ’выпаражняцца (пра скаціну)’. Прасл. *toriti ’пракладваць дарогу, сцежку’, з якім Буга (Rinkt., 2, 630) звязвае ўсх.-літ. tarýtiвымаўляць, гаварыць’, літаральна — ’церці языком’; гл. таксама Фасмер, 4, 83. Разглядаецца як ітэратыў ад *terti ’церці’, мажліва, і прасл. *tariti, гл. тары́ць (Варбат, Этимология–1970, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

syllable

[ˈsɪləbəl]

1.

n. Gram.

1) склад -у m.

2) гук -у m., сло́ва n.

He never uttered a syllable — Ён не сказа́ў ні сло́ва

2.

v.t.

вымаўля́ць па складо́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pronounce

[prəˈnaʊns]

v.t.

1) вымаўля́ць у́кі, сло́вы); гавары́ць

2) выка́зваць меркава́ньне або́ пастано́ву

3) прызнава́ць

The doctor pronounced her cured — Ле́кар прызна́ў яе́ вы́лечанай

4) абвяшча́ць, публі́чна паведамля́ць

to pronounce sentence — абвясьці́ць прысу́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

заплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплесціся ​1.

2. (у спалучэнні з назоўнікам «ногі»). Няўпэўнена, з цяжкасцю рухацца, чапляцца адна за адну. Па калідору ідзе [Міця], як у тумане. Заплятаюцца ногі. Навуменка. Дзеці змарыліся. Ножкі ў іх запляталіся. Няхай.

3. (у спалучэнні з назоўнікам «язык»). Невыразна, нячленараздзельна вымаўляць. Рая расказвала пра ўсё, што бачыла і перажывала, але язык яе пачаў заплятацца. Новікаў. — Вось я і прыйшоў, Юлька, — гаварыў Андрыян нейкім не сваім голасам; язык яго заплятаўся. Марціновіч.

4. Зал. да заплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hervrbringen* vt

1) нараджа́ць, спараджа́ць;

der Baum bringt Früchte hervr дрэ́ва прыно́сіць [дае́] плады́, дрэ́ва ро́дзіць

2) вымаўля́ць;

kinen Laut ~ не вы́мавіць ні сло́ва;

ine Entschldigung ~ прасі́ць прабачэ́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прымаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць што‑н., суправаджаючы якое‑н. дзеянне; прыгаворваць. Калі лажыўся на далонь З сявенькі завадскі авёс, Я прымаўляў: — Расці, каб конь Браў з ходу лёгка цяжкі воз. Астрэйка. Прымаўляючы «а давай, братка, пабачым, ці смачны дарожны хлеб», .. [Кузьма Чорны] разламаў акрайчык на роўныя кавалкі і адзін падаў мне. Кірэенка.

2. Уст. Угаворваць каго‑н. што‑н. зрабіць. Крыўдна трохі і на бацьку, што прымаўляў .. [Насту] ісці [замуж] — ды стары ён, што ты возьмеш з яго... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. Чуваць, як чокаюць абцасы, Нібы ходзікі, І танга плаўнае кранае слых. Чарняўскі. На яліне крывой дзяцел стукаў яму. Па суку дзюбай цвёрдаю чокаў: — Падымайся, салдат! Не ўцякаеш чаму? Бялевіч.

2. Абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок» (пра некаторых птушак і жывёл). Чокае вавёрка на суку.

чо́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Вымаўляць гук «ч» на месцы гука «ц».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scan

[skæn]

v.t. (-nn-)

1) ува́жна глядзе́ць або́ прыгляда́цца да каго́-чаго́

2) зірну́ць; бе́гла прагле́дзець

3) дзялі́ць радкі ве́рша на сто́пы

4) скандава́ць

а) чыта́ць або́ рэцытава́ць верш

б) выра́зна вымаўля́ць сло́вы

5) Comput. сканава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)