Эканоміка аграпрамысловага комплексу (АПК) як навука на Беларусі пачала развівацца ў пач. 1920-х г. Першыя даследаванні праводзіліся на эканам. аддзяленні БДУ. Вывучаліся пытанні спецыялізацыі і аплаты працы, работы саўгасаў і МТС, узаемаадносін МТС з калгасамі і інш. У пасляваенны перыяд эканамісты-аграрнікі распрацоўвалі пытанні арганізац-гасп. ўмацавання калгасаў, удасканалення планавання, спалучэння грамадскіх і асабістых інтарэсаў калгаснікаў. У 1950-я г. ў Ін-це эканомікі АН Беларусі даследаваліся праблемы развіцця грамадскай гаспадаркі і асваення рэсурсаў Палесся (Г.Ц.Кавалеўскі, Г.М.Лыч, Ф.С.Марцінкевіч, С.Г.Скарапанаў, І.П.Чарняўскі). У 1960—70-я г. распрацоўваліся праблемы ўнутрыгасп. разліку, зніжэння сабекошту і павышэння рэнтабельнасці с.-г. прадукцыі, эфектыўнасці капіталаўкладанняў і асн. фондаў (І.Ш.Гарфінкель, І.М.Качура, В.Р.Крастоўскі і інш.). Праблемы АПК даследаваліся ў НДІ эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў планавання пры Дзяржплане БССР, у н.-д. установах Мін-ва сельскай гаспадаркі Беларусі (І.В.Барысевіч, Ф.С.Марцінкевіч, У.В.Міласердаў і інш.). У 1971 у Мінску арганізавана Зах. аддзяленне УАСГНІЛ, на базе якога пазней створана Акадэмія агр. навук.
У наш час даследаванні праблем АПК ажыццяўляюцца ў Інстытуце аграрнай эканомікі Нац.АН Беларусі, які з’яўляецца галаўной арганізацыяй па распрацоўцы рэсп. праграм павышэння эфектыўнасці АПК на перыяд 2000—05 і ўдасканалення АПК на 2001—05. У праграмах абгрунтаваны крытэрыі пераходу суб’ектаў гаспадарання на самаакупнасць, аб’ёмаў вытворчасці і збыту прадукцыі, фарміравання каап.-інтэграцыйных аб’яднанняў, фінансавання і крэдытавання, матэрыяльна-тэхн. і кадравага забеспячэння аграпрамысл. вытворчасці (В.А.Папкоў, Г.І.Гануш, У.Р.Гусакоў, Ю.Д.Мароз, А.С.Сайганаў, А.П.Шпак, С.Б.Шапіра, і інш.).У 2003 супрацоўнікі Ін-та агр. эканомікі Нац.АН Беларусі з удзелам вучоных Н.-д.эканам. ін-та Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь, спецыялістаў з інш. мін-ваў і ведамстваў, абл. камітэтаў і шэрагу раённых упраўленняў сельскай гаспадаркі распрацавалі Праграму сац.-эканам. развіцця і адраджэння вёскі на 2004—10-я г. (Г.І.Гануш, У.Р.Гусакоў, З.М.Ільіна, П.В.Лешчылоўскі, С.С.Палонік, С.Б.Шапіра, А.П.Шпак, У.М.Шылаў і інш.). Праблемы эканомікі АПК уключаюцца ў праграмы навук. даследаванняў спец. кафедраў БСГА, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Бел.эканам. ун-та, Бел.агр.тэхн. ун-та і інш.ВНУ, НДІ сістэмы Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, 8 абл. і спецыялізаваных доследных станцый, 10 эксперым. гаспадарак. Вывучаюцца праблемы тэорыі і метадалогіі эканам. развіцця сельскай гаспадаркі, стратэгіі агр. рэформ (В.А.Дадалка, А.І.Ківейша, Г.М.Лыч, М.Ф.Пракапенка, А.С.Скакун, М.І.Ціценка), міжгасп. кааперацыі і аграпрамысл. інтэграцыі (Г.І.Гануш, М.Е.Заяц, П.В.Лешчылоўскі), навук.тэхн. прагрэсу, стварэння арганізац.-эканам. сістэмы кіравання і інфарм.-вылічальнага забеспячэння АПК (М.П.Краўцоў, В.М.Ліхачоў, П.Г.Нікіценка, Я.А.Пятровіч), удасканалення гасп. механізму ва ўмовах трансфармацыйнай эканомікі (У.Л.Клюня, К.П.Рыхатка, А.П.Шпак), развіцця лізінгавых адносін і фін. устойлівасці прадпрыемстваў АПК (Л.П.Догіль, А.С.Сайчанкаў), павышэння ўстойлівасці развіцця с.-г. вытворчасці, стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці (М.М.Антоненка, А.М.Новак, А.П.Шпак), арганізац. асноў фарміравання рынкаў вытворча-тэхн. паслуг у раённым звяне АПК (У.І.Бельскі, Р.К.Лянькова). Выдадзены навуч. дапаможнікі: «Рынкі сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання» З.М.Ільіной (2-е выд., 2001), «Эканоміка прадпрыемстваў і галін АПК» пад рэд. П.В.Лешчылоўскага і І.С.Танковіча (2-е выд., 2001), «Антыкрызіснае кіраванне аграпрамысловым комплексам Беларусі» П.І.Іванцова (2002); калект. працы «Аграрная навука Беларусі: дасягненні, праблемы, рашэнні» (2001), «Навуковыя асновы перспектыўнага развіцця АПК Рэспублікі Беларусь» (2001), «Актуальныя праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі» (2003) і інш.
Літ.:
Прокопенко Н.Ф. Агропром: научно-технический прогресс и качество. Мн., 1988;
Лещиловский П.В. Трудовые ресурсы села: проблемы и пути решения. М., 1998;
Шапиро С.Б. Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Ильина З.М. Научные основы продовольственной безопасности. Мн., 2001;
Научные принципы эффективного функционирования АПК Беларуси. Мн., 2002;
Формирование рыночных отношений в АПК и перспективные направления аграрной политики Республики Беларусь. Мн., 2002;
Скакун А.С. Социально-экономические преобразования в АПК Республики Беларусь (вопросы теории и практики). Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́ста
1.Стар. Частка горада, якая знаходзілася за сцяной замка.
2. Горад, мястэчка (Глуск.Янк. I, Жытк., Нясв., Пін.Булг. 196, Хоц.Бяльк.).
3. Рынак (Барыс. і Віц.пав.Шэйн 1886, Віц. і Маг.губ. Галатузаў 1852, Грыг. 1838—1840, л. 24, Жытк., Мсцісл.Бяльк.).
4. Любая прастора на зямлі; пункт (Ветк., Жытк., Мсцісл.Бяльк., Слаўг., Стол.). Тое ж ме́йсца (Мін.), ме́сца (Зах. Бел.Др.-Падб.), ме́сціна, мясці́на (Слаўг.).
5. Павятовы горад (Нас. АУ).
6. Прастол (Нас. АУ).
7. Час (Нас. АУ).
8. Яўрэйскае пасяленне, аселасць (Слаўг.).
□вул. Ме́ста (частка вёскі Гіжэнка, дзе з 1849 да 1923 г. жыло яўрэйскае насельніцтва) Слаўг., Новае Места за Вострай Брамай — частка г. Нясвіжа за замкам.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Несучы, даставіць да якога‑н. месца. Данесці рэчы да вагона. □ Жанчына спяшалася, як мага, каб хутчэй данесці да хаты маленькае дзіця.Лынькоў.Язэп так і не данёс лыжку да рота. Зацірка разлілася.Асіпенка.// Перамясціўшы, наблізіўшы, зрабіць чутным (гукі, пах і пад.). З вёскі вецер данёс галасы людзей, якія выходзілі з клуба.Сіняўскі.Пах смалісты ад Слуцка і Мінска Ўслед за намі данеслі вятры.Прыходзька.// Захаваць, зберагчы ў сабе да пэўнага часу. Летапісы, што данеслі да нас праз вякі каштоўныя звесткі аб мінулых днях нашай зямлі, неаднаразова успамінаюць пра.. [Полацк] і яго князёў.Штыхаў.Іржанне коней, стогн зямлі, Нямая стоенасць рыданняў... Чаму да сённяшніх світанняў Мы гэта ў сэрцах даняслі?Гаўрусёў.//перан. Давесці да свядомасці, зрабіць даступным, зразумелым. Вялікая справа — умець данесці да народа бальшавіцкую праўду.Шамякін.Паэтычнае слова дапамагала пісьменніку данесці да чытача сваё захапленне жыццём.Адамовіч.
дане́сці2, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. данёс, ‑несла; зак.
1. Далажыць, паведаміць; зрабіць данясенне. 14 снежня 1905 года мінскі паліцмайстар данёс губернатару, што па Губернатарскай вуліцы выкрыта тайная друкарня.«ЛіМ».Разведка Бумажкова данесла, што, не даходзячы да ракі, танкі перагрупіроўваюцца.Чорны.
2.накаго і без дап. Зрабіць данос, тайна паведаміць. І не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына?Колас.Паўлюкоўскі шчасліва дабраўся да сваіх Ініцаў, але нехта данёс, што былы чырвоны афіцэр тайком вярнуўся дамоў з Саветаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зане́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. занёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; зак., каго-што.
1. Несучы, даставіць куды‑н. ці каму‑н. Занесці кнігі ў бібліятэку. □ Мужчыны занеслі ў склад апошнія мяшкі і падышлі да капітана.Краўчанка.// Хутка, мігам даставіць куды‑н.; даімчаць. Добрыя коні духам вынеслі [Міцьку] з вёскі, адчайным галопам занеслі ў кусты.Брыль.// Закінуць, заставіць апынуцца дзе‑н. Тое, што называецца ў нас творчай камандзіроўкай, занесла мяне ў адзін палескі раён.Шамякін.Вось туды, у казахскія стэпы занёс Лёс таварыша нашага даўняга — Сашку.Бураўкін./убезас.ужыв.Куды гэта вас занесла?
2. Упісаць, запісаць куды‑н. Занесці ў пратакол. Занесці на Дошку гонару. □ Я, праўда, у даўгу вялікім перад вамі, Таварышы мае, лугі, дубровы, нівы, Што я не ўсё пра вас У летапіс занёс.Танк.
3. Падняць ці адвесці ўбок (руку, зброю і пад.) з намерам зрабіць якое‑н. дзеянне. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч [жука].., як раптам учуў ззаду крокі.Быкаў.// Змясціць куды‑н. [Алесь] лёгка занёс нагу ў стрэмя.Караткевіч.
4. Перамясціць, адвесці ў які‑н. бок. Народу было многа... [Русіновіч і Галя] ледзь уціснуліся. Потым плынь занесла іх наперад.Дамашэвіч./убезас.ужыв.На крутым павароце зад матацыкла занесла.Б. Стральцоў.
5. Унесці, прынесці з сабою. Занесці ў дом інфекцыю.
6. Засыпаць, замесці (снегам, пяском і пад.). Страляе ў сцены сцюдзёны мароз, І вецер шалёны вые ў полі, Ўсе гурбамі снегу ён хаткі занёс.Купала./убезас.ужыв.Дарогу занесла снегам.
•••
Куды груган касцей не занясегл. груган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Вызначыць, надаць кірунак руху каму‑, чаму‑н. Накіраваць лодку да берага. Накіраваць машыны ў абход горада. □ Пілот накіраваў самалёт на белую паляну, якая і аказалася знаёмым возерам.Якімовіч.[Таццяне] захацелася сказаць, што ніякай школы тут няма і накіраваць дзяцей назад дамоў, але яна не магла ім схлусіць.Шамякін.// Наставіць што‑н. на каго‑, што‑н. — Пароль? — сурова спытаў Маеўскі і, выглянуўшы з-за дрэва, накіраваў на.. [чалавека] пісталет.Шамякін.// Даць пэўны напрамак развіццю якога‑н. дзеяння, з’явы і пад. Аўгіня ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю.Колас.[Ваўчок] накіраваў далейшую размову ў рэчышча практычных пытанняў, звязаных з асенне-зімовым рамонтам.Хадкевіч.
2. Сканцэнтраваць што‑н. на кім‑, чым‑н., імкнуцца да чаго‑н., супроць чаго‑н. Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі.Дуброўскі.Супраць адсталасці, цемры і забабоннасці вёскі накіраваў гнеўную сатыру Кандрат Крапіва.Кудраўцаў.// Уважліва паглядзець. Накіраваць позірк на незнаёмага.
3. Паслаць, адправіць каго‑н. куды‑н. Накіраваць хворага ў клініку. □ [Павел] пайшоў у райваенкамат і папрасіў, каб яго накіравалі на фронт.Шахавец.// Даць прызначэнне куды‑н., у якасці каго‑н. Накіраваць на працу ў школу. □ [Арлоўскі] не змірыўся са становішчам пенсіянера, пайшоў у абком партыі і папрасіў даць яму работу на баявым участку — накіраваць яго старшынёю калгаса.Паслядовіч.
4. Адрасаваць куды‑н. Накіраваць паперу ў міністэрства.
5. Даючы парады, навучыць чаму‑н. добраму. Накіраваць нас на шлях ісціны ўзялася жанчына.Новікаў.[Сяргей:] — Вы больш [за] усіх можаце накіраваць народ на правільны шлях.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прымусіць разбегчыся, разысціся, разляцецца ў розныя бакі. З месца, дзе я ляжаў, можна было нават адной аўтаматычнай чаргой разагнаць немцаў і паліцаяў.Карпюк.Паліцыя разагнала дэманстрантаў.«Звязда».Валерык разагнаў малых, што лавілі паблізу печкуроў, вярнуўся на вуліцу і пеўнем прайшоўся з канца ў канец вёскі.Шашкоў.//Разм. Выгнаць, звольніць (усіх, многіх) адкуль‑н. [Маша:] «Трэба сказаць [Максіму], што дарэмна ён разагнаў рабочых».Шамякін.[Башлыкоў] сцвярджаў, што праз год-два мадэльны цэх разваліцца, не будзе даваць плана, і адміністрацыю разгоняць.Мыслівец.//Разм. Ліквідаваць, спыніць існаванне каго‑, чаго‑н. Разагнаць Дзяржаўную думу. □ [Базылюк:] — Паліцыі загадана разагнаць канферэнцыю. А ёй толькі скажы — і яна накінецца, нібы гайня шалёных сабак.Машара.
2. Рассеяць, развеяць. Па трэці дзень паўднёвы вецер разагнаў хмары, і выглянула вясёлае, ласкавае сонца.Шамякін.Скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем, разагнаў цемень.Колас.// Прымусіць прайсці, мінуць (пра настрой, пачуццё, стан). Разагнаць смутак. □ Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс.Колас.Санітара марыў сон, і ён рознымі спосабамі стараўся разагнаць яго.Чорны.
3. і без дап. Паскорыць ход, рух каго‑, чаго‑н. Разагнаць каня. □ Энергічнымі рухамі .. [Алесь] так разагнаў лодку, што толькі хвалі разляталіся ў бакі.Ваданосаў.
4. Разрэзаць удоўж. Разагнаць калоду.
5. Разараць (барозны). Разагнаць загон бульбы.
6. Размясціць на якой‑н. паверхні, займаючы як можна больш месца. Разагнаць друкарскі набор на дзве паласы.
1. Паўзучы, паўзком спусціцца з чаго‑н., куды‑н. Не думаючы, салдат споўз у акон.Чорны.Паправіўшыся ў гестапаўца выйсці ў другі пакой,.. [Кірыл] бясшумна адчыніў акно і па трубе споўз уніз.Пятніцкі.// З цяжкасцю, павольна спусціцца, злезці адкуль‑н. [Каткоў] зусім не павайсковаму саскочыў з сядла — споўз неяк па-старэчаму.Шамякін.Баба падхапілася, спаўзла з ложка.Лупсякоў.// Павольна сцячы, сысці, збегчы і пад. адкуль‑н. Спаўзлі з загонаў зімнія снягі І ў мора паплылі ракой-вадзіцай.Купала.З-за хмары, што спаўзла за небасхіл, выбліснула сонца.Грахоўскі.//перан. Марудна, паступова пашырыцца, апусціцца (пра туман, дым, змрок). Як толькі спаўзе на зямлю палахлівы змрок, цягне туды — у канец вёскі.Хадановіч.
2. Паступова, паволі спусціцца, ссунуцца, саслізнуць (аб прадметах). Вецер загуў у вушах, касынка спаўзла на спіну і затрапяталася.Хадкевіч.Пярэднія колы паволі спаўзлі ў прыдарожную канаву.Ваданосаў.У галаве.. [Клімчанкі] хмельна кружылася, бінт зусім споўз з ілба.Быкаў.З лодкі ў ваду спаўзло вудзільна.Гамолка.// Павольна перамясціцца, перайсці (пра святло, прамяні і пад.). Прамень на столі шырыўся, бляднеў, палоса святла спаўзла на сцяну.Шамякін.//перан.Разм. Паступова знікнуць. Наташа ўбачыла, як з Шуставай фізіяноміі спаўзла ўсякая фанабэрыстасць.Шчарбатаў.
3. Размясціцца па пакатай паверхні зверху, над адхон. Вось бярэзнік споўз з узгорка, ссунуўся ў лагчыну.Пташнікаў.
5.перан.Зневаж. Паступова адыходзячы ад правільных пазіцый, стаць на заганны шлях. Спаўзці ў балота апартунізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагна́ць, стагну, стогнеш, стогне; незак.
1. Абзывацца стогнам (у 1 знач.). Пятро стагнаў — [Саша] пяшчотна гладзіла яго рукі, шчокі, быццам хацела гэтак суцішыць боль.Шамякін.Палкоўнік доўгія хвіліны маўчаў, стагнаў і адпачываў ад сваёй нядаўняй гаворкі.Чорны.Ці то зламала, ці то вывіхнула нагу ў калене — не разабраць, але стогне і енчыць [бабка] так, што сэрца разрываецца...Васілевіч.// Утвараць працяглыя, нудныя крыкі або гукі, падобныя да стогну (пра птушак, жывёл). У травах стогнуць кулікі.Рудкоўскі.Недзе ў далёкай сажалцы стагналі жабы.Корбан./уперан.ужыв.А тут і бура такая паднялася, што лес крышыўся і стагнаў.Колас.Не ціхне бура. Стогне лес... На ўсе лады віхура свішча!..Чарот.
2.перан. Гаварыць роспачна, скардзіцца, наракаць. Максім пазіраў на парваны кажушок і ціха стагнаў: — Ай-яй-яй, браток, што гаспадар скажа.Асіпенка.[Рачкоўскі:] — Дрэнны той майстар, што, зрабіўшы якую няўдалую шкодную рэч — ці ў памылцы, ці праз недасканалае ўмельства сваё, — будзе клапаціцца над ёй, будзе ахаць,.. енчыць, стагнаць...Зарэцкі.
3.перан. Пакутаваць пад прыгнётам каго‑, чаго‑н. Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той свет без пары; Сёння ў нашай моцы гора, Мы жыцця гаспадары!Купала.Палалі гарады і вёскі, усё было ў агні, здавалася, чалавеку не было ніякага ратунку. Плакала, стагнала беларуская зямля.Гурскі.// Аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго‑н. Зернавы адчуў, як у твар яму дыхнула гарачай парай, кропелькамі вады. Адчуў, як дрыжыць зямля пад цяжарам вагонаў, як стогнуць рэйкі.Нядзведскі.Суткі стагнала зямля ад гармат.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франтавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да фронту (у 2, 3 знач.). Франтавы аэрадром. □ Даўно не бачыўся я з ёю [бярозкай] — З тае юнацкае пары, Калі дарогай франтавою Выходзіў з вёскі на зары.Прыходзька.Не інакш як перад наступленнем Змоўкла франтавая паласа.Аўрамчык.// Звязаны з дзейнасцю фронту (у 3 знач.), франтавікоў, прызначаны для патрэб фронту, франтавікоў. Франтавыя заказы. □ Выступленні камандуючых франтамі зводзіліся да таго, як яны думаюць вырашаць свае франтавыя задачы.«Звязда».// Які абслугоўвае фронт (у 3 знач.); які знаходзіцца на фронце. Франтавы друк. □ З другой паловы ночы загаварыла па-нямецку франтавая радыёстанцыя.Навуменка.Са здымкаў і архіўных і сямейных Сыны далёкіх франтавых палкоў На незнаёмых пажылых ваенных Глядзяць цяпер вачыма хлапчукоў.Чэрня.// Які ўжываецца, прыняты на фронце; уласцівы франтавікам. Сяргей падумаў: «Цікава, які гэты чалавек быў у акопах?» У яго была яшчэ свая, франтавая мерка да ўсяго.Чыгрынаў.// Такі, што ўзнік на фронце (у 3 знач.), прысвечаны фронту, пасланы з фронту. Франтавое прывітанне. □ Навекі слава нашым генералам І пяцікутнай зорцы агнявой, І зброі, што Радзіма вартавала, І непарушнай дружбе франтавой.Панчанка.// Такі, які бывае на фронце (у 3 знач.), які нагадвае фронт. Пойдуць размовы пра франтавыя і партызанскія будні, пра памятныя выпадкі ў жыцці, пра сённяшняе і заўтрашняе.Хадкевіч.У грозным франтавым агні Адны мы зносілі нягоды І разам волю ў тыя дні Мы здабывалі назаўсёды.Тарас.
2.Уст. Страявы. Франтавая выпраўка.
3.Спец. Пярэдні, франтальны. Застыла праменямі на франтавой сцяне цырульні Ёшкі, — сонца яснае, спакойнае.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГУШЭ́ВІЧ Францішак Бенядзікт Казіміравіч (21.3.1840, б. фальварак Свіраны, Вільнюскі р-н, Літва — 28.4.1900),
бел. паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1861 паступіў на фіз.-матэм.ф-тПецярб. ун-та; выключаны з 1-га курса за адмаўленне прыняць новыя універсітэцкія правілы. Працаваў настаўнікам у Доцішках (Воранаўскі р-н). Удзельнік паўстання 1863—64, у баях у Аўгустоўскіх лясах паранены. З-за пагрозы рэпрэсій тайна жыў пад Беластокам, у Вільні, пасля перабраўся на Украіну. Пры дапамозе Я.Карловіча паступіў у Нежынскі юрыд. ліцэй, які скончыў у 1868. Працаваў судовым следчым на Украіне і ў Расіі. З 1884 у Вільні, адвакат судовай палаты; вёў пераважна справы сялян і гарадской беднаты. З 1898 жыў у Кушлянах (Смаргонскі р-н), пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н). Багушэвіч — рэв. дэмакрат, пачынальнік крытычнага рэалізму ў бел. л-ры. Вытокі яго творчасці ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэт. традыцыямі слав. паэзіі. У зб-ках «Дудка беларуская» (пад псеўд. Мацей Бурачок; Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (пад псеўд. Сымон Рэўка з-пад Барысава; Познань?, 1894) паказаў селяніна, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі. У ім Багушэвіч бачыў не проста пагарджанага доляй, прыгнечанага мужыка, а чалавека, які крытычна ўспрымае свет, не баіцца «з’ехаць урадніку тройчы меж вушоў». Жывымі і яркімі паўсталі ў яго творах вобразы сялян Аліндаркі («Кепска будзе!»), Петрука Пантурка («У судзе»), Ануфрыя Скірдзеля («Балада»), Мацея («Хрэсьбіны Мацюка») і інш.Сац. пытанні востра ставяцца ў вершах «Бог не роўна дзеле», «Не цурайся», «Ахвяра». Цыкл «Песні» (зб. «Смык беларускі») — узор выкарыстання бел.нар. песні і насычэння яе сац. і філас. зместам. З болем чуючы, як «звякаюць ланцугі на людцах», са смуткам гледзячы «на зямельку, слязьмі залітую», паэт верыў у часіну, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй». У яго творчасці на ўвесь голас загучалі і матывы нац. адраджэння. У прадмове да зб. «Дудка беларуская» ён абгрунтоўваў права бел. народа на развіццё сваёй мовы і заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Шмат рабіў Багушэвіч для фарміравання бел.літ. мовы, узбагачэння і ўдасканалення бел. паэтыкі. Ён узнімаў некранутыя моўныя пласты, карыстаўся сілабікай, каб надаць вершу гутарковае гучанне, смела ўводзіў сілаба-танічны памер, народна-песенныя прыёмы. Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыст. маналог («Мая дудка», «Дурны мужык, як варона»), філас. роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка нар. казкі («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. Багушэвічу належаць і першыя ў бел. л-ры празаічныя творы. Апавяданні «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» (усе апубл. 1907) зместам і формай цесна звязаны з нар. гумарэскай, быт. анекдотам. Апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892) бліжэй да літ. традыцыі; у ім яскрава ўвасоблены расслаенне бел.вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на змену радавітым панам. У 1886—91 пад псеўд. Demos, B.Huszicz, Ten і інш. друкаваў у польскім пецярбургскім час. «Kraj» («Край») допісы і артыкулы, у якіх пісаў пра цяжкае жыццё працоўнага люду, крызіс сельскай гаспадаркі, нізкія ўраджаі, цемнату і непісьменнасць народа. Лісты Багушэвіча да Я.Карловіча і Э.Ажэшкі (датуюцца 1868—97) — важныя дакумент. сведчанні светапогляду паэта, гісторыі напісання паасобных твораў і выдання «Дудкі беларускай», матэрыяльных умоў і абставін яго жыцця. Не ўсе творы Багушэвіча дайшлі да нас. Няма пэўных звестак пра змест зб. «Скрыпка беларуская», які меўся выйсці пасля смерці аўтара, не знойдзены ў архівах зб. «Беларускія апавяданні Бурачка», падрыхтаваны ў 1899 і не прапушчаны цэнзурай, не збярогся слоўнік бел. мовы, які Багушэвіч складаў па прапанове Карловіча. Яму прыпісваецца пракламацыя без назвы (пачынаецца словамі «Гаспадары, для вас пішу гэта апавяданне»), выдадзеная па-беларуску ў Кракаве і прысвечаная падзеям у літоўскім мястэчку Крожы ў 1894. Імя Багушэвіча прысвоена Ашмянскаму краязнаўчаму музею, у Кушлянах створаны Багушэвіча Ф.К. літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба. Помнікі паэту ў в. Жупраны і на яго магіле.
Тв.:
Творы. Мн., 1967;
Вершы. Мн., 1976;
Творы. Мн., 1991.
Літ.:
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992;
Барысенка В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957;
Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1969;
Яго ж. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968;
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966;
Яго ж. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993;
Навуменка І. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967;
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972;
Майхрович А. Белорусские революционные демократы. Мн., 1977;
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд.Мн., 1989;
Янушкевіч Я. «Чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху...»: Новае з перапіскі Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам // Шляхам гадоў. Мн., 1990.