вё́ска
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вё́ска |
вё́скі |
| Р. |
вё́скі |
вё́сак |
| Д. |
вё́сцы |
вё́скам |
| В. |
вё́ску |
вё́скі |
| Т. |
вё́скай вё́скаю |
вё́скамі |
| М. |
вё́сцы |
вё́сках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аднавяско́вец, -ко́ўца, мн. -ко́ўцы, -ко́ўцаў, м.
Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да каго-н. іншага з гэтай вёскі.
|| ж. аднавяско́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ган, -у, мн. -ы, -аў, м.
Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.
|| прым. вы́ганны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адыхо́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).
Селянін, які часова сыходзіў з вёскі на сезонныя работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вяско́вец, -ко́ўца, мн. -ко́ўцы, -ко́ўцаў, м.
Жыхар вёскі; селянін.
|| ж. вяско́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ко́вак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фізіяно́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.
Твар чалавека.
Непрыемная ф.
Пацешная ф.
Ф. мясцовасці, вёскі (перан.: знешні выгляд).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыха́рства, -а, н.
1. Пражыванне ў якім-н. месцы.
Месца пастаяннага жыхарства.
2. зб. Жыхары, насельніцтва.
Ж. нашай вёскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вёска, -і, ДМ вёсцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Сельскае паселішча.
Жыць у вёсцы.
2. адз. Сельская мясцовасць.
Паехаў працаваць на вёску.
3. адз. Жыхары вёскі, вясковае насельніцтва.
Культурны рост вёскі.
|| памянш. вёсачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. вяско́вы, -ая, -ае.
Вясковыя ростані.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вяско́вы, -ая, -ае.
1. гл. вёска.
2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі; сельскі.
В. клуб.
В. хлопец.
Вясковая інтэлігенцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́сніцы, -ніц.
1. Вароты ў двор або ў агарод, у поле.
2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).
|| прым. ве́снічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)