1. Працэс уздзеяння чалавека на прыроду; чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. Фізічная праца. Наёмная праца. Прадукцыйнасць працы. Прылады працы. □ Мірная праца і радасць шчаслівага сямейнага жыцця — вось яе светлы сённяшні дзень.Брыль.
2. Работа, якая патрабуе затраты фізічнай ці разумовай энергіі. Гануля была ў бацькоў адной дачкою і, яшчэ будучы дзіцём, дапамагала маці ў цяжкай сялянскай працы.Гурскі.
3. Вынік творчай, разумовай дзейнасці; твор. Друкаваная праца. Матэматычная праца. Лінгвістычная праца.//толькімн. (пра́цы, прац). Назва навуковых часопісаў, зборнікаў. Працы Інстытута Мовазнаўства Акадэміі навук БССР.
4. Тое, што і работа (у 4 знач.). Хадзіць на працу.
•••
Біржа працыгл. біржа.
Герой Сацыялістычнай Працыгл. герой.
Інспекцыя працыгл. інспекцыя.
Сізіфава праца — цяжкая да знясілення марная праца (ад імя міфічнага цара Сізіфа, прыгаворанага багамі вечна каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, падаў назад).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які размешчаны ўнізе. Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям.Якімовіч.
2. Які знаходзіцца са споду (у 2 знач.). На сподняй старане каменя, пад якой чалавек мог хавацца ад якой-небудзь прыгоды, немаведама кім і калі, быў выразаны рысунак.Чорны.
3. Які мае адносіны да споду (у 4 знач.). [Ніна] выцерлася споднім бокам кофтачкі і ступіла на бераг.Мележ.Васількевіч са сподняй кішэні скураной тужуркі выняў зашмальцаваны блакноцік, аловак з блішчастым медным наканечнікам.Навуменка.
4. Які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні (пра бялізну). Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай.Грахоўскі.Вільгельміна ў сподняй спадніцы .. сарамліва падалася ўбок.Гартны./узнач.наз.спо́дняе, ‑яга, н.Мікола як спаў у адным споднім, гэтак і выскачыў у сенцы, а пасля на гарышча.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вада́ж. Wásser n -s, -;
газірава́ная вад Minerálwasser (mit Kóhlensäure), Sprúdel m -s, -;
пітна́я вад Trínkwasser n;
прэ́сная вад Süßwasser n;
сыра́я вад nicht ábgekochtes Wásser;
та́лая вад Schmélzwasser n;
◊
ка́мень чы́стай вады́ ein Édelstein von réinem Wásser;
іх вадо́й не разалье́ш sie sind únzertrennlich, sie hängen wie die Klétten aneinánder;
вы́йсці сухі́м з вады́ mit héiler Haut davónkommen* ;
таўчы́ ваду́ ў сту́пе léeres Stroh dréschen*;
ён вады́ ніко́му не заму́ціць er sieht aus, als könnte er kein Wässerlein trüben
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Балва́н1 ’балван’ (Касп., Шат., Сержп.), ст.-бел.болван (Гіст. лекс., 140), болван, балван (Бярында). Параўн. яшчэ балва́н ’драўляны слуп пры печы; слуп наогул’ (Нас.). Рус.болва́н, укр.бовв́ан, серб.-харв.ба̀лван і г. д. Прасл.bъlvanъ, bal(ъ)vanъ. Слова няяснага паходжання. Падрабязны агляд шматлікіх версій гл. Фасмер, 1, 186–187. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 154–155. Не выключаецца, што ёсць сувязь з ням.дыял. (альпійскім) Balwe, Balme ’скала’ (так Мацэнаўэр, Cizí sl., 18). Бел. форма не можа паходзіць непасрэдна ад *bъlvanъ (іначай было б *баўван, параўн. укр.бовва́н). Гэта запазычанне з рус. або хутчэй польск. (bałwan; параўн. і ст.-бел.балван). Гл. яшчэ Мартынаў, Зб. Крапіве, 211.
Балва́н2 ’дурань’ (Нас., Касп., Шат., Сцяц.). Рус.болва́н, укр.бовва́н. Старая метафара ’балван, статуй’ → ’дурань’, што мае месца, як здаецца, толькі ва ўсх.-слав. мовах. Форма ба́лван (Нас.), мабыць, адлюстроўвае польск.bałwan.
Балва́н3 ’снежная баба’ (Сцяц.). Запазычанне з польск.bałwan ’тс’. Акрамя геаграфіі слова (зах.бел. гаворкі), да гэтага меркавання вядзе і тое, што прасл. слова ў зах. (і паўд.) слав. мовах азначае ’скала, камень, глыба, снежная баба, воблака і да т. п.’
Балва́н4 ’воблака’ (Янук.). Запазычанне з польск.bałwan ’тс’ (да аргументацыі гл. балван3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяжа́, межа́, міжа́драг.мыже́ ’вузкая палоска зямлі паміж двума палеткамі’, ’палявая сцежка’, ’лінія падзелу паміж уладаннямі, сумежнымі дзяржавамі’, ’норма, рубеж дазволенага’ (ТСБМ, Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС), брэсц. ’участак лесу паміж населенымі пунктамі’ (Яшк.), у межах ’у перыяд, калі няма месяца’ (ТС). Укр.межа́, рус.межа́ ’мята’, пск.мёжи, ме́жы ’перыяд, калі няма месяца перад маладзіком’, польск.miedza, н.-луж.mjaza, в.-луж.mjeza, чэш.meze, славац.medza, славен.méja, ’мяжа, агароджа’, зах. ’лес’, ’кусты’, серб.-харв.ме́ђа ’мяжа’, ’агароджа’, ’кусты’, макед.меѓа ’тс’, балг.межда, ст.-слав.межда ’сцежка, завулак’. Прасл.medja ’мяжа’, ’пагранічны камень’, ’край, мэта’, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ.mẽdis ’дрэва’, жамайцк.mẽdė, ст.-літ.*mẽdžias ’лес’, лат.mežs ’тс’, ст.-прус.median ’дрэва’, ст.-інд.mádhya‑, арм.mēǰ ’сярэдзіна’, авест.maiδya‑, ст.-грэч.μέσσος, μέσος, лац.medius, гоц.midjis, ірл.mide, гал.Mediolanum ’сярод поля’, і.-е. праформа *medhi̯o або *medhii̯o ’сярэдні’. Значэнне ’лес’ развілося з ’кусты на мяжы’ (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 31–32; Мацэнаўэр, LF, 10, 66; Траўтман, 173; Фрэнкель, 423; Буга, Rinkt., 2, 257; Мюленбах-Эндзелін, 2, 611; Фасмер, 2, 592; Скок, 2, 398–400; Бязлай, 2, 176).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Косць ’частка шкілета’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Нар. словатв., Яруш., КЭС, лаг.). Укр.кість, рус.кость, ст.-рус.кость ’тс’, ст.-слав.кость, балг.кост, серб.-харв.ко̑ст, славен.kȏst ’тс’, польск.kość, чэш.kost, славац.kosť, в.-луж.kosć, н.-луж.kosć, палаб.tʼüst ’тс’. Прасл.kostь генетычна не суадносіцца з лац.costa ’рабро’ (насуперак Бернекеру, 1, 1, 582). Серб.-харв.ко̑ст у значэнні ’рабро’ мае другаснае паходжанне. Апрача гэтага, прасл.rebro ’рабро’ нельга разглядаць як пазнейшую праславянскую інавацыю, паколькі яно мае надзейны адпаведнік у прагерм.rebia (ст.-ісл.rif, ст.-англ.ribb, с.-в.-ням.rippa). Таму больш перспектыўным з’яўляецца суаднясенне з хет.hastai, ст.-інд.ásthi, ст.-іран.asti, ст.-грэч.ὀστέον, лац.ōs, ōssis ’косць’ (Мейе, RÉS, 3, 197; Мейе, RÉS, 5, 8–9. Параўн. Шрэдар, Sprache, 9, 1, 11; Хэмп, KZ, 98, 1). Гэта група лексем характарызуецца ĭ‑асновай, што з’яўляецца дадатковым аргументам да семантычнага. Адзіную цяжкасць складае «рухомае к», якое атрымлівае тлумачэнне як узнікшае ад прасл.x. Такім чынам, kostь < *xostь пад уздзеяннем дысіміляцыйных тэндэнцый. Параўн. прасл.kamy ’камень’ і ст.-інд.áśmaḥ ’тс’ (Мартынаў, Слав. акком., 160–162).
1. Паехаць, адправіцца куды‑н., за межы чаго‑н. Выехаць у поле. □ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу.Чорны.Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара.Пальчэўскі.// Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала.Чорны.Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра.Паслядовіч.
2. Едучы, паявіцца дзе‑н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну.Мурашка.
3.Разм. Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. □ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў.Пташнікаў.
4.перан.Разм. Выкарыстаць якія‑н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы.Корбан.
•••
Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пакрыцца, зарасці якой‑н. расліннасцю. Пень аброс маладымі парасткамі. Камень аброс мохам. Берагі ручая абраслі асакой.// Пакрыцца валасамі, шэрсцю. Да таго чалавек высах за лета, да таго аброс барадою, што сустрэнь яго хто ў лесе ці на могілках, то мог бы памерці ад перапалоху.Кулакоўскі.
2.перан. Набыць чаго‑н. у вялікай колькасці, абзавесціся чым‑н. Абрасці гаспадаркай. Абрасці кнігамі. □ І ўсё, здаецца, так і было, — Хіба што толькі падрасла малеча, Старым гады папрыгіналі плечы Ды абрасло антэнамі жытло.Бураўкін.// Аказацца ў акружэнні каго‑, чаго‑н. Навучальны корпус аброс жыллёвымі будынкамі.// Расшырыць кола абавязкаў. Набываў [Пракапенка] у парткоме і ў рэдакцыі завадской шматтыражкі; хутка аброс усялякімі грамадскімі нагрузкамі і жыў з імі ў вялікай згодзе.Кулакоўскі.
3. Пакрыцца слоем чаго‑н. Абрасці граззю.
•••
Абрасці карою — стаць неахайным, брудным.
Абрасці мохам — апусціцца, адстаць ад жыцця, адзічэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРХА́НГЕЛЬСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
у складзе Расіі. Утворана 23.9.1937. Пл. 587,4 тыс.км². Насельніцтва 1547,4 тыс.чал. (1994), гар. 76%. Цэнтр — г.Архангельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўн. Ледавітага ак. (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Салавецкія і інш.). Найб. гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
Прырода. Размешчана на ПнУсх.-Еўрапейскай раўніны. У паўн.-зах. частцы тэр. цягнецца горны краж Ветраны Пояс (выш. да 344 м), на ПнУ — Ціманскі краж (выш. да 303 м), Канін Камень (да 242 м) і хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Цэнтральная ч. парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі выш. 150—270 м (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато і інш.). На У ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна б.ч. якой занята Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў выш. да 250—275 м. Карысныя выкапні: медзь, баксіты, алмазы, свінцова-цынкавыя руды, вапнякі, даламіты, гліны, кварцавыя пяскі, нафта, прыродны газ, вял. запасы торфу. Клімат на Пн субарктычны, на Пд умерана кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -12 да -18 °C, ліп. ад 8 да 16 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Паўн. Дзвіна (з прытокамі Вычэгда, Пінега і Вага), Пячора, Анега, Мязень. Густая сетка азёраў (каля 2,5 тыс.), найб. Лана, Кенвозера, Кожвозера. Рэзка выяўлена шыротная занальнасць глебава-расліннага покрыва. На ПнУ зона тундры (арктычная, мохава-лішайнікавая і хмызняковая) на тундрава-глеевых і тундрава-балотных глебах. Зона лесатундры занята рэдкалессем на тарфяна-глеевых і слабападзолістых глебах. Лясы займаюць ½ тэр. Архангельскай вобласці, пераважае тайга з елкі і хвоі, на У трапляюцца піхта і лістоўніца. У Архангельскай вобласці Пінежскі запаведнік.
Гаспадарка. Архангельская вобласць — буйны раён лесанарыхтоўкі, лесапілавання, лесаэкспарту, цэлюлозна-папяровай вытв-сці. Развіты машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, дарожныя машыны, абсталяванне для лясной прам-сці), лёгкая, харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Гал. галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля (высокапрадукцыйная халмагорская буйн. раг. жывёла). На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля, пушны і марскі промысел. Пасевы жыта, бульбы, агародніны. Марскі і рачны транспарт (водная трансп. сістэма — Паўн. Дзвіна з прытокамі), суднаходныя таксама Вычагда, Пячора, Мязень. Парты: Архангельск, Анега, Мязень, Нар’ян-Мар. Чыг. лініі Волагда-Архангельск, Канаш—Котлас—Мікуль. Касмадром Плясецк. Цэнтры нар. промыслаў: Каргапаль, Сольвычагодск, Халмагоры. Курорты: Сольвычагодск, Саланіха, Беламор’е і інш. На Салавецкіх а-вах гіст.-арх. і прыродны музей-запаведнік з Салавецкім манастыром.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ РАЁН,
на Пн Брэсцкай вобласці Беларусі. Утвораны 15.1.1940 як Навамышскі, з 1957 Баранавіцкі раён. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 52,8 тыс.чал. (1995), гарадскога 5%. Сярэдняя шчыльн. 24 чал./км². Цэнтр — г.Баранавічы; гар.пас. Гарадзішча, 244 сельскія нас. пункты. Падзяляецца на 21 сельсавет: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гірмантаўскі, Жамчужненскі, Карчоўскі, Каўпеніцкі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Мілавідскі, Моўчадскі, Мядзеневіцкі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Паланэчкаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі, Петкавіцкі, Сталовіцкі, Уцёскі, Цешаўлянскі.
Тэрыторыя раёна ў межах Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай раўніны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 180—240 м, самы высокі пункт 267 м (каля в. Зялёнае). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя т-растудз. -6,1 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 630 мм за год. Вегетац. перыяд 193 дні. Найб. рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на Пн — р. Сэрвач, на ПнЗ — Моўчадзь. Вадасховішча Гаць. Азёры Калдычэўскае і Дамашэўскае. Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 33% тэрыторыі, найб. масівы на ПдЗ і З. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы. Балотаў 18,7 тыс.га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя. На тэр. раёна біял. заказнік Баранавіцкі.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 94,2 тыс.га, з іх асушана 18,6 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 19 калгасаў і 11 саўгасаў, 5 птушкафабрык, 1 міжгасп. прадпрыемства. Асн.с.-г. галіны: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства; вырошчваюць цукр. буракі, збожжавыя, лён, агародніну. Прадпрыемствы паліўнай (брыкет), дрэваапр. (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харч. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Брэст—Мінск, з Баранавіч на Ліду, Слуцк, Лунінец, Слонім; аўтадарогі Брэст—Мінск, Кобрын—Івацэвічы—Стоўбцы, Баранавічы—Слонім—Гродна, з Баранавіч на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж. У раёне тэхнікумы тэхналагічны і лёгкай прам-сці, вучылішчы медыцынскае, музычнае, педагагічнае; ПТВ, 18 базавых, 26 сярэднеагульнаадук. школ, дзіцячая спарт. школа, 35 дашкольных устаноў, 67 б-к, 5 бальніц. Зоны адпачынку: турбаза «Лясное возера», дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба». Помнікі прыроды: Карчоўскія дубы-блізняты, Камень філарэтаў. Помнікі архітэктуры: касцёл Сэрца Ісуса (19—20 ст.), царква Іаана Хрысціцеля (18 ст.) у в. Сталовічы; палац кн. Канстанціна Радзівіла (канец 18 ст. — пач. 19 ст.), Юр’еўскі касцёл (19 ст.) у в. Паланэчка; Праабражэнскі касцёл (пач. 19 ст.) і Праабражэнская царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Новая Мыш; Крыжаўзвіжанская царква і касцёл (18 ст.) у г.п. Гарадзішча. Мемарыяльная капліца на месцы Мілавідскай бітвы 1863 каля в. Мілавіды. Баранавіцкі краязнаўчы музей. Выдаецца газета «Наш край».