Камора, каморка, комора, кумора ’кладоўка, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення’, ’бакоўка, прыбудоўка ў вясковай хаце, дзе спяць, стопка’ (Нас., ТСБМ, Чуд., Мал., Сцяшк., Сцяц. Нар., Жд. 3, Сержп. Грам., Сцяц.; карэліц., докш., Янк. I; В. В., Яруш., Бяльк., Гарэц., Тарн.; шаркаў., Нар. сл.; Рам. 8, Сл. паўн.-зах.)’, кантрольны пункт лясніцтва’ (ТСБМ, Інстр. III; Яшк.); ’будынак для складвання сена’ (Яшк.), ’асобная клетачка ў сотах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.; ашм., З нар. сл.), навагр. каморкі ’складкі ў смаржках’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. камора ’тс’ і ’таможня’ (XV–XVIII ст.). Лексема ёсць ва ўсіх слав. мовах. Вельмі старое запазычанне з лац. camera (camara) ’скляпеністая столь’ (зрэшты такое значэнне ёсць і ў ст.-рус. комора, камора побач з іншымі: ’дом, жыллё’, ’пакой’, ’кладоўка’, ’гандлёвая пабудова’) < ст.-грэч. καμάρα ’скляпенне’ (Слаўскі, 2, 390–392); Фасмер (2, 305) выводзіць гэта запазычанне з-за націску са ст.-грэч. καμάρα, а не з лац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надэ́чыць1 ’падбухторыць’, надэ́чыцца ’падбухторыцца’, надэ́чаны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад дэ́чыць ’павучаць, падбухторваць’, дэ́чыцца ’навучацца, пераймаць’, дэ́чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, надэ́чыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ. dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.

Надэ́чыць2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ. dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав. *detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́за, ‑ы, ж.

1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі.

2. Аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца што‑н. Эканамічная база. Тэарэтычная база. □ Трэба будзе вырашыць грандыёзныя задачы стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Машэраў. // Сукупнасць пэўных матэрыяльна-тэхнічных умоў, неабходных для існавання або развіцця чаго‑н. Сыравінная, кармавая, эксперыментальная, паліграфічная база.

3. Апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія‑н. запасы, маюцца спецыяльныя збудаванні і ўстаноўкі для абслугоўвання чаго‑н. Ваенна-марская база. Турысцкая база. // Склад тавараў, матэрыялаў. База райспажыўсаюза. Кніжная база.

•••

Артыкуляцыйная база — уклад і сістэма рухаў моўных органаў, уласцівыя чалавеку, які гаворыць на якой-небудзь мове.

[Ад грэч. basis — аснова, фундамент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піке́т 1, ‑а, М ‑кеце, м.

Невялікі ваенны вартаўнічы атрад; застава. На палове квартала .. [Васіль Пятровіч] убачыў пікет мінёраў. Карпаў. // У капіталістычных краінах — група бастуючых рабочых, выдзеленая для нагляду за парадкам у часе забастоўкі, а таксама група дэманстрантаў, якая ахоўвае дэманстрацыю ад нападу. [Навічкі] не ўдзельнічалі нават у пікетах, якія рабочыя выставілі ля фабрычных варот. Лынькоў.

[Фр. piquet.]

піке́т 2, ‑а, М ‑кеце, м.

Спец.

1. Пункт мясцовасці, які знаходзіцца на адпаведнай адлегласці ад другога пункта і адзначаны пры нівеліраванні колікам, забітым роўна з паверхняй зямлі. // Калон з нумарам, забіты ў зямлю пры нівеліраванні.

2. Адзінка вымярэння даўжыні чыгуначных ліній, роўная ў СССР 100 м.

[Фр. piquet.]

піке́т 3, ‑а, М ‑кеце, м.

Старадаўняя гульня ў карты.

[Фр. piquet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяло́, а́; мн. сёлы (з ліч. 2, 3, 4 сялы́), сёл; н.

1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр для навакольных паселішчаў; у дарэвалюцыйнай Расіі — паселішча з царквой. Саўгас — вялікае сяло — патанаў у зеляніне. Асіпенка. Зазер’е — сяло вялікае. Адзін канец яго ўпіраецца ў возера, а другі хаваецца ў лесе. Ваданосаў.

2. Любы населены пункт негарадскога тыпу. Наўпрост ідзе дарога Праз гарады і сёлы. Аўрамчык. Звіняць, як срэбра, песні Па сёлах, гарадах. Колас. // зб. Жыхары такога паселішча. Прачнулася сяло таксама раней звычайнага. Васілевіч. Глядзела і не бачыла, Як збеглася сяло. Святое гора матчына Усім душу пякло. Панчанка.

•••

Ні к сялу ні к гораду — зусім недарэчы, неўпапад, не да месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медыцы́нскі, меды́чны разм. mediznisch; ärztlich;

медыцы́нскія сро́дкі rznimittel pl, Medikamnte pl, Arznien pl;

медыцы́нскае пасве́дчанне ärztliches Attst, ärztliche Beschinigung;

медыцы́нская дапамо́га ärztliche Hlfe;

ху́ткая медыцы́нская дапамо́га (установа) Rttungsdienst m -es, -e;

медыцы́нскае абслуго́ўванне mediznische [ärztliche] Betruung;

медыцы́нскі пункт Sanitätsstelle f -, -n;

медыцы́нскі рабо́тнік Mtarbeiter des Gesndheitswesens;

медыцы́нскі персана́л mediznisches Personl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВАЁМІНГ (Wyoming),

штат на З ЗША. Пл. 253,3 тыс. км². Нас. 470 тыс. чал. (1993), гарадскога каля 80%. Адм. цэнтр — г. Шаен. Большую ч. тэр. займаюць Скалістыя горы. Найвыш. пунктг. Ганет-Пік (4201 м). На У частка Вял. раўнін (​1/4 тэр. штата). Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. да -12 °C у гарах, у ліп. ад 10 да 24 °C. Ападкаў за год ад 100 мм у міжгорных катлавінах да 510 мм у гарах. Рэкі адносяцца ў асноўным да сістэмы Місуры — Місісіпі, Йелаўстанскі нац. парк з ракой і воз. Йелаўстан. Горназдабыўны штат: нафта, прыродны газ, сода, каменны вугаль, золата, серабро, жал. руда, медзь, уран. Лесанарыхтоўка (хвойныя пароды). Апрацоўчая прам-сць: нафтаперагонка, нафтахімія, вытв-сць угнаенняў, шкла. У сельскай гаспадарцы 78% даходаў дае жывёлагадоўля. 38% тэр. штата займае паша. Пераважае авечкагадоўля воўнавага кірунку і гадоўля буйн. раг. жывёлы мяснога кірунку; характэрны буйныя жывёлагадоўчыя гаспадаркі — ранча і фермы. Асн. с.-г. культуры: сеяныя травы (люцэрна), ячмень, пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, бульба. ​2/3 апрацаваных зямель арашаецца. Штат перасякаюць чыгункі і аўтадарогі. Больш за 100 аэрапортаў і аэрадромаў. Турызм.

М.​С.​Вайтовіч.

т. 3, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕУ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́ (Aleutian Islands),

архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж п-авамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс. км². Нас. 7,5 тыс. чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы а-воў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць а-воў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (лютага) -1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. в-ве). Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст. рус. экспедыцыяй В.​Берынга і А.​Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

Р.​А.​Жмойдзяк.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́КІ ЦІСК,

ціск, значна большы за атмасферны ціск. Існуе ў паравых катлах, цыліндрах унутр. згарання, аўтаклавах, гідраўлічных прэсах (10​6—10​9 Па), у цэнтры Зямлі (да 10​9 Па), на многіх нябесных целах (у мільёны і нават мільярды разоў большы за ціск у цэнтры Зямлі). Заснавальнік фізікі высокіх ціскаў — амер. фізік П.У.Брыджмен.

Высокі ціск прыводзіць да дэфармацыі электронных абалонак атамаў, у выніку чаго зменьваюцца эл., магн., мех. і інш. ўласцівасці рэчываў. Пад высокім ціскам у некат. рэчывах адбываюцца паліморфныя ператварэнні з рэзкай зменай аб’ёму і эл. супраціўлення, значна зменьваецца пункт плаўлення, а паўправаднікі і дыэлектрыкі пераходзяць у металічны стан. Высокі ціск выкарыстоўваецца для атрымання матэрыялаў з асаблівымі фіз. ўласцівасцямі (звышцвёрдых, звыштрывалых, тэмператураўстойлівых і г.д.), напр. штучнага алмазу, кварцу высокай шчыльнасці; для гідраўлічнай экструзіі металаў (апрацоўка металаў метадам выціскання); для геафізікі і геахіміі зямных нетраў і г.д.

На Беларусі даследаванні па высокім ціску праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН і інш.

Літ.:

Верещагин Л.Ф. Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр. М., 1981;

Влияние высоких давлений на вещество. Т. 1—2. Киев, 1987.

В.​Б.​Шыпіла.

т. 4, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУ́ЧА,

вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 18 км на З ад г.п. Круглае, 83 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Слаўнае. 500 ж., 189 двароў (1998).

Вядома з 18 ст. З 1772 у Рас. імперыі. У ліст. 1812 партыз. атрад А.​М.​Сяславіна каля вёскі знішчыў частку атрада франц. арміі. З 1820 К. — мястэчка, 425 ж., 35 двароў, у 1880—430 ж., 62 двары, карчма, млын, 3 кірмашы на год. У 1909 мястэчка Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., 672 ж. 95 двароў, крэдытнае т-ва, царкоўнапрыходская школа, аддз. сувязі, фельч.-ак. пункт, вінная крама. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Круглянскім р-не Аршанскай акругі, з 1925 вёска. У 1931—35 у Талачынскім р-не. У Вял. Айч. вайну 17.9.1942 ням.-фаш. захопнікі поўнасцю спалілі вёску, знішчылі 191 жыхара. Адноўлена пасля вайны. У 1959—66 у Бялыніцкім р-не. У 1972—453 ж., 97 двароў.

Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі магілы ахвяр фашызму.

А.​Г.​Шчарбатаў.

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)