1.звычайнамн. (руі́ны, ‑ін). Рэшткі разбуранага збудавання, паселішча. Было горка і цяжка мінчанам: Дзе быў горад — руіны адны.Астрэйка.Руіны ў горадзе паступова знікалі, горад аднаўляўся, залечваў раны.Хадкевіч.Яшчэ дыміліся руіны, Вайна грымела навакол, А ўжо твой голас сакаліны Мы сэрцам чулі, камсамол.Хведаровіч.//Разм.уст. Збудаванне, якое знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане. Падрыхтаваўшы ўсё да вечарыны, Яна [Альбіна] на рэчку выйшла і крадком Пераплыла на лодцы да руіны На беразе пад ясенем старым.З. Астапенка.
2.перан.Разм. Слабы, хворы ад старасці або якога‑н. перажывання чалавек. І што сталася з дзяўчыны! Што зрабіла з яе цьма? Адна форма, стан руіны, А Ганусі ўжо няма...Колас.Аднак зусім нелагічна падаваць Быкоўскага [дзеючую асобу камедыі «Паўлінка»] старою руінаю, у дадатак да ўсяго брыдкаю і дурною.Лужанін.
•••
Ляжаць у руінахгл. ляжаць.
[Лац. ruina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трап1, ‑а, м.
1. Лесвіца на караблі. Вяровачны трап. Трап у машыннае аддзяленне карабля.// Прыстасаванне для ўзыходжання на борт карабля і спуску з яго. Прыгожы пасажырскі электраход стаяў ля прыстані, і па трапах на палубу спяшаліся пасажыры.Лупсякоў.Цяжка дыхаючы, .. [Мая] ўзнялася па трапу на палубу, падышла да збянтэжанага Сцяпана і з усмешкай падала яму мокры пакарабачаны капялюш.Дуброўскі.// Прыстаўная лесвіца для пасадкі ў самалёт і выхаду з яго. Апошні ўзмах прапелера, і да самалёта падаецца трап, па якім гуськом спускаюцца пасажыры і накіроўваюцца ў аэрапорт.Філімонаў.
2. Спецыяльная лесвіца (разнастайнай выгляду і прызначэння). Гімнастычны трап. Трапы будаўнічых рыштаванняў.
[Гал. trap.]
трап2, ‑а, м.
Спец.
1. Адтуліна ў падлозе для сцёку вады і спуску яе ў каналізацыю. Лазневыя трапы.
2. Апарат для аддзялення нафты ад газу, якія здабываюцца з свідравіны.
[Англ. trap.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра. Пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты.Глебка.За цемнатою цяжка было разглядзець, колькі зараз часу.Гартны.// Пра цёмнае, неасветленае месца, прастору. За колькі крокаў ад Лабановіча, вынырнуўшы з цемнаты, без шуму, як цень, выступіла жаночая постаць.Колас.
2.перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Наша маладосць Не ведае ніякай цемнаты, Бо ёй Кастрычнік асвятліў шляхі, Высока ўзняўшы палымяны сцяг.Смагаровіч.І спектаклі — от яны куранёўскія спектаклі! Толькі ж і тут — рэлігія цемнатою людской пакарысталася!Мележ.Нашы дзед і бабуля так і памерлі ў цемнаце, а я атрымаў асвету і працую за станком.Гарбук.//Разм. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека. — Няўжо вы дагэтуль нічога не ведаеце?.. От жа цемната, ну што ты скажаш! — незласліва засмяяўся чалавек.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blown
I[bloʊn]1.
adj.
1) засо́пшыся, які́ця́жка ды́хае
He was blown after climbing the steep hill — Ён засо́пся, паку́ль забра́ўся на стро́мкі ўзго́рак
a blown horse — загна́ны конь
2) запэ́цканы му́хамі; засе́джаны му́хамі (мя́са)
3) выдзіма́ны, дзьму́ты
blown glass — дзьму́тае шкло
4) успу́хлы (пра жывёліну), абжэ́рлы
2.
v., the p.p. of blow I and blow II
II[bloʊn]1.
v., p.p. of blow III
2.
adj.
у цьве́це; ца́лкам расьцьві́лы
a full blown rose — расьцьві́лая ружа
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
suit
[su:t]1.
n.
1) гарніту́р, касьцю́м -а m.
2) Law судо́вая спра́ва
3) масьць f. (у ка́ртах)
4) заляца́ньне, сва́таньне n.
2.
v.t.
1) дастасо́ўваць, дапасо́ўваць
well-suited colors — до́бра дапасава́ныя ко́леры
2) спрыя́ць, адпавяда́ць
3) спраўля́ць во́пратку
4) быць адпаве́дным, падыхо́дзіць
Which day suits you best? — Які́ дзень найле́пш табе́ падыхо́дзіць?
5) падыхо́дзіць, пасава́ць
Her hat suits her — Капялю́ш ёй пасу́е
6) дагаджа́ць
it is hard to suit everyone — Ця́жка ўсі́м дагадзі́ць
•
- follow suit
- suit oneself
- suit yourself
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Азяро́д ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ (БРС, Янк. I, Гарэц., Шн. смол., Шат., Касп.), азярот (Бір. дыс.), азяроды (КЭС); азярэдзіць ’утыкаць снапы ў прасла для сушкі’ (БРС, Шат., КЭС); азярэдзіна ’жэрдка ў азяродзе, высокая нязграбная жывёліна’ (Янк. I). Агульнаўсходнеславянскае слова (рус.озород, зород, укр.озород). Бліжэйшыя паралелі: літ.žárdas, лат.zards, ст.-прус.sardis ’тс’. Параўн. Коген, Запіскі, II, 9, 84–85, на думку якога азярод < *азерод: і.-е.gʼherdh‑ побач з *gʼhord‑. Адлюстраванне розных ступеняў аблаўта ў генетычна тоесных словах, якія з’яўляюцца назвамі рэалій гістарычнага перыяду няпэўнае. Больш верагодна Зубаты, Studie, 1, 2, 125, які бачыць тут старое запазычанне з бал. моў (перад метатэзай плаўных). Лінгвагеаграфія слова (цэнтральны раён і ўсходняя частка Усходняга Палесся) сведчыць таксама ў карысць балтыйскай крыніцы. Але яе ўсходнебалтыйскі характар давесці цяжка па прычынах фанетычнага характару (мы б чакалі *ажарод). Магчыма, аднак, азʼарод < *ажʼарод, як парсʼук < паршʼук (< paršiúkas).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казакі́н ’мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду’ (ТСБМ), ’верхняя вопратка доўгага памеру, сабраная ў таліі’ (Інстр. I). Статус слова няясны, гаворкі ведаюць іншую форму (казачына). Відавочнае запазычанне, аднак адкуль — цяжка вызначыць. Польская мова ведае kozakinka ’сукенка без рукавоў’; Ліндэ зафіксаваў толькі формы з ‑a‑: kazakinka, kazakina, kasakina, што фанетычна адпавядае мяркуемай крыніцы запазычання — франц.casaquin ’кафтан, апанча, плашч і інш.’ (< casaque ’тс’). Польск. слова — другаснае, таму тэарэтычна папярэдняя форма магла быць крыніцай запазычання для бел.казакін. Аднак шэраг прычын (семантыка, адсутнасць дыялектных фіксацый і інш.) прымушае прыняць версію аб запазычанні з рус. Наяўнасцьу рус. гаворках такога слова, як казакинка ’разнавіднасць жаночай і мужчынскай паддзёўкі’ (пакр., уладз.казакинт ’мужчынскае адзенне казакін’ (чэрап., наўг.), сведчыць аб тым, што суадносіны рус. і польск. слоў вельмі складаныя, калі мець на ўвазе шляхі пранікнення гэтага запазычання. Параўн. казак ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́хаць ’брадзіць, кіснуць; бурчаць’ (шчуч., лід., Сл. ПЗБ), ’пыхкаць, сапці’: наесца да пухае (ТС), ’лопацца’: порхаўка пухаіць (круп., Сл. ПЗБ), пухаюць пупышкі (брасл., там жа), пу́хкаць ’тс’ (там жа), укр.пу́хкати ’пыхкаць’, рус.пу́хать ’тс’, польск.puchać ’выпускаць дух; распаўсюджваць водар, смурод’, в.-луж.puchać ’пыхкаць’, н.-луж.puchaś ’цяжка дыхаць; дуць, выдуваць’, славен.púhati ’пыхкаць; дзьмуць; курыць’, серб.-харв.пу́хати ’дуць; смуродзіць’, балг.пу́хам, пу́хкам ’ўзбіваць; пыхкаць, выпускаць з шумам паветра, дым’, макед.пуфка ’ўздыхаць; фыркаць; вуркатаць’. Прасл.*puxati ад гукапераймальнай асновы *pux‑ (гл. пух), якую узводзяць да і.-е.*pou‑s‑, што імітуе рэзкі выхлап, выдых і пад.; роднаснае літ.pū̃sti, pùsti ’дуць, надувацца; сапці’, лат.pùst ’тс’ (Фасмер, 3, 414; Скок, 3, 70; Шустар-Шэўц, 2, 1188), параўноўваюць таксама з грэч.φῡσάω ’тс’ (Фурлан–Бязлай, 3, 134; Сной, 514). З іншым варыянтам кораня гл. пы́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́нда і ранда́ ’арэнда’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), рэ́нда ’тс’ (Бяльк.), ’шынок’ (Нас., Касп.), сюды ж рандава́ць ’арандаваць’ (Нас.), ранда́р, ранда́тар ’наймальнік, арандатар; карчмар’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык., Юрч.). Праз польск.arenda, arendować (у сучаснай польскай мове часцей dzierżawa, dzierżawić, dzierżawca) з с.-лац.ar(r)endare < лац.reddō/reddere ’атрыманае аддаць’ > arrenda ’плата за год’ (Брукнер, 6; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 25). У беларускай мове вядомы таксама варыянт ланда́р (Сержп. Казкі) з распадабненнем зычных. Значэне ’шынок’, параўн. да гэтага укр.ора́нда ’тракцір’, рус.смал.ра́нда/ра́ндо ’кабак’, вынікае са спосабу ўтрымання такіх месц праз арандаванне (Фасмер, 3, 442). Барысава (Бел.-рус. ізал., 10–12) рэгіянальнае (бел.-смал.) ранда ’шынок, карчма’ лічыць семантычнай інавацыяй на базе літ.randá/rendá ’арэнда’, што цяжка давесці. Сюды ж рандо́ўля ’стан арэнды; здача ў арэнду’, рандоўства ’ўтрыманне арэнды’, рандо́ўшчык, рандо́ўшчыца ’арандатар, арандатарка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сква́ра ‘гарачыня, спёка’ (Нас., Гарэц.), сквар ‘тс’ (Нас., Др.-Падб., Бяльк., Янк. БП), ‘гарачыя вуголлі; гарачыня’ (Сцяшк. Сл.). Укр.сквар ‘спякота’, шква́ра ‘тс’, рус.сква́ра, шква́ра ‘агонь, гарэнне; вытапкі, выжаркі’, стараж.-рус.сквара ‘агонь, спёка; ахвярапрынашэнне; дым, чад’, польск.skwar, skwara ‘спёка’, чэш.škvár, škvára ‘акаліна’, славац.skvara ‘шлак’, серб.-харв.цква̏ра, сква̏ра ‘растопленае сала; мазь для валасоў з тлушчу’, славен.skvára ‘кропля тлушчу на паверхні вадкасці’, ст.-слав.сквара, скваръ ‘жар, агонь’, ‘чад, дым (ад ахвяры, якую спальваюць)’, ‘пах гарэлага мяса’. Прасл.*skvarъ, skvara, нульсуфіксальны і з суф. ‑a дэрываты ад *skvariti (гл. скварыць). Мяркулава (Этим. иссл., 2, 114–116) мяркуе, што значэнне ‘спёка, спякота’ ў беларускай і ўкраінскай мовах развілося пад польскім уплывам, што цяжка давесці, параўн. народную прыказку: стар любіць сквар, а молад любіць холад (Нас. Сб.), а першасным значэннем было ‘спальванне ахвярнай жывёлы’, прадстаўленае ў стараславянскіх і старажытнарускіх словах.