1.Разм. Вартасцю ў сто рублёў; сторублёвы. Соценны білет./узнач.наз.со́ценная, ‑ай, ж.Ларывончык палез у кішэню, дастаў новенькую соценную і працягнуў яе Алімпе.Сабаленка.
2. Які складаецца са ста адзінак або які мае сто якіх‑н. адзінак. Пасярод стала, поруч з попельніцай, ляжала соценная пачка папярос.М. Ткачоў.
•••
Соценная вага — вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, для выкарыстання ў час яды. Сталовы сервіз. Сталовая бялізна. □ Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы...Лынькоў.Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку.Хадановіч.
2. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе. Сталовы гарнітур.
3.Спец. Які мае плоскія вяршыні і крутыя схілы (пра гару, узвышша). Сталовыя горы. Сталовы айсберг.
•••
Сталовае віногл. віно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́вязны1, ‑ая, ‑ае.
Які звязвае, аб’ядноўвае што‑н. Сувязнае звяно.
сувязны́2, ‑ая, ‑ое.
Які наладжвае, падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі. Сувязны самалёт. Сувязны афіцэр.//узнач.наз.сувязны́, ‑о́га, м.; сувязна́я, ‑о́й, ж.Там [на ўскраіне горада] выявілася, што няма групы Карпілава. А каля могілак яшчэ не сціхаў бой. Камандзір паслаў сувязнога.Грахоўскі.Шкада .. [Машы] стала ног, нібы яны — самае галоўнае, што спатрэбіцца ёй у рабоце разведчыцы. Ногі патрэбны мне, сувязной.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́чча, ‑а, н., зб.
Сукі. Апалае лісце пазграбана ў кучкі, на іх ляжыць зрэзанае сухое сучча.Грахоўскі.Цяпер не стала і бяроз. Абгарэлае, абпаленае сучча нязграбна чарнела на вячэрнім блакіце неба.Лынькоў.// Тое, што і галлё. Распусціўшы сучча, У глухім прыволлі, Сам адзін расце ён На далёкім полі.Купала.// Тое, што і хвораст. Толькі назад ішла .. [Іваніха] яшчэ цішэй, і за спінай у яе пагойдвалася ў такт хадзе вязанка дробнага сучча.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Добра ўварыцца, згатавацца на жары, невялікім агні. Каша ўпрэла. □ [Мяса] так упрэла ў печы, што стала ружовае.Палтаран.
2.Разм. Упацець, пакрыцца потам. Пакуль [Балашоў] дабраўся да Вірской вуліцы, аж упрэў.Новікаў.
3.(1і2ас.неўжыв.). Стаць вільготным, сырым ад цяпла. Трава, нагрэтая сонцам,.. упрэла і цяпер патыхала аж сюды, на двор, саладкава і горача.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́лак, ‑лку, м.
Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома.Быкаў.Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёпанцы, ‑аў; адз. шлёпанец, ‑нца, м.
Разм.
1. Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў. Маці зашаркала шлёпанцамі па падлозе і падышла да стала.Сачанка.[Ніна] ўсадзіла ногі ў шлёпанцы і вярнулася к тэлефону — пазваніць Васілю Кузьмічу.Лобан.
2. Гучныя, звонкія ўдары далонню па целе. І шлёпанцы сыпаліся па азадачку хлопчыка. Гаспадыня хаты раздае сваім дзіцянятам — гэтым неахайным, мурзатым і шматлікім стварэнням — па кавалачку хлеба, часам супакойваючы таго, другога добрым шлёпанцам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрасі́ць урача́ да хво́рага den Arzt zum Kránken rúfen* [kommen lássen*];
запрасі́цькаго-н се́сціj-n bítten* [áuffordern], Platz zu néhmen;
запрасі́ць да стала́ [за стол] zum Éssen éinladen*; áuffordern, am Tisch Platz zu néhmen*;
запрасі́ць на та́нец zum Tanz áuffordern;
2. (цану) éinen (überhohten) Preis verlángen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕ́ЛАЯ РУСЬ,
гісторыка-геаграфічная назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў 13—18 ст. Упершыню зафіксавана ў Дублінскім рукапісе (2-я пал. 13 ст.) без дакладнай лакалізацыі паблізу Прыбалтыкі. У канцы 14 ст. польскі храніст Я.Чарнкоўскі назваў Полацк замкам Белая Русь. Прыкладна ў той жа час аўстр. паэт П.Зухенвірт згадваў Белую Русь (у адным выпадку разам з Ізборскам на Пскоўшчыне) як месца падарожжа сваіх герояў. У 1413 магістр Тэўтонскага ордэна ўжыў назву Белая Русь адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім назвы Вялікая Русь. У 2-й пал. 15 ст. Белая Русь пазначана на картах фра-Маўра (прыкладна на месцы Наўгародскай і Маскоўскай Русі) і М.Кузанскага (з надпісам «Белая Русь або Масковія»). «Князем Белай Русі» тытулаваў сябе вял.кн. маскоўскі Іван III. У 16 ст.зах.-еўрап. і польск. храністы і падарожнікі шырока выкарыстоўвалі назву Белая Русь, але лакалізавалі яе вельмі неакрэслена, у асн. на паўн. або паўн.-ўсх. частцы стараж.-рус.тэр., адасабляючы яе ад Чорнай і Чырвонай Русі, што ў цэлым адпавядае супастаўленню Вялікай і Малой Русі. У мясц. ужытку на Русі гэтая назва, за выключэннем тытулатуры Івана III, у 13—16 ст. дакументальна не зафіксавана. В.М.Тацішчаў у 18 ст. сцвярджаў, што ў некаторых летапісах пад Белай Руссю ўжо з 12 ст. разумелася Растова-Суздальская зямля, але гэта нічым не пацвярджаецца. З пач. 17 ст. назва Белая Русь усё больш трывала звязваецца з верхнім Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней наз. ў ВКЛ проста Руссю. У скарзе правасл. шляхты ВКЛ на Варшаўскім сейме 1623 пад Белай Руссю разумеўся раён Полацка—Віцебска—Магілёва. На Полаччыне яна змешчана і на карце Г.Баплана (1651). Гэтая традыцыя ў 18 ст.стала агульнапрынятай і была ўспрынята рас. урадам, які лічыў «беларускімі» Магілёўскую і Віцебскую губ. На працягу 19 ст. назва Белая Русь пашырылася на ўсю этнічную тэр. беларусаў і дала пачатак сучаснай назве Беларусь. Паходжанне назвы Белая Русь трактуецца па-рознаму, ні адно з тлумачэнняў не стала агульнапрызнаным. Паводле розных меркаванняў, тэрмін паходзіў ад мноства снегу на Беларусі, ад белай вопраткі насельніцтва, колеру валасоў, меў значэнні «вялікая», «старажытная», «заходняя» або «свабодная» Русь (незалежная ад манголаў і літоўскіх феадалаў).
Літ.:
Імя тваё Белая Русь / Склад. Г.Сагановіч. Мн., 1991;
Рогалев А.Ф. Белая Русь и белорусы: (В поисках истоков). Гомель, 1994;
Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край. Мн., 1996. Вып. 1.