палеанто́лаг

(ад палеа- + гр. on, onthos = істота + -лаг)

спецыяліст у галіне палеанталогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ахвя́ра, -ы, мн. -ы, -вя́р, ж.

1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.

2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне на карысць каго-, чаго-н.

Навука патрабуе ахвяр.

3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад чаго-н.

А. вайны.

|| прым. ахвя́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).

2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).

А. мой.

◊

Дзень анёла — імяніны.

|| памянш. анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

|| прым. анёльскі, -ая, -ае.

А. характар (вельмі добры).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

троль

(шв. troll)

надпрыродная істота ў скандынаўскай міфалогіі (часцей волат), звычайна варожая людзям.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Адсу́ха ’злосная істота’ (Інстр. II). Гл. сухі ’нячыстая сіла, якая пасылае сухоты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jestestwo

н. кніжн.

1. існасць; сутнасць;

2. уст. істота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

osóbka

ж. істота, істотка; стварэнне;

miła osóbka — мілае стварэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

twór, tworu

м.

1. стварэнне; твор;

2. стварэнне, істота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

непаўто́рны, ‑ая, ‑ае.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы. Кожная рака, нібы жывая істота, мае свой нораў, свой характар, сваё аблічча, свой непаўторны .. выгляд. В. Вольскі. Прастор лашчыў вока красой непаўторнай і свежай. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́барг

[англ. cyb(ernetical) org(anism) = кібернетычная істота]

фантастычны паўчалавек-паўробат.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)