істо́та
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
істо́та |
істо́ты |
| Р. |
істо́ты |
істо́т |
| Д. |
істо́це |
істо́там |
| В. |
істо́ту |
істо́т |
| Т. |
істо́тай істо́таю |
істо́тамі |
| М. |
істо́це |
істо́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
істо́та, -ы, ДМ -то́це, мн. -ы, -то́т, ж.
1. Жывы арганізм; чалавек або жывёліна.
Навокал не відаць ніводнай жывой істоты.
2. Сукупнасць пэўных уласцівасцей, якасцей, фізічных і душэўных сіл чалавека.
Непасрэднасць дзіцячай істоты.
Мары і летуценні захапілі ўсю яго істоту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
істо́та ж. (живой организм) существо́ ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
істо́та, ‑ы, ДМ ‑тоце. ж.
Жывы арганізм; чалавек або жывёліна. Навокал быў зусім невялікі свет жывых істот і рэчаў, якія я ўмеў назваць. Брыль. Выявілася, што гэта істота ёсць жанчына, ды яшчэ маладая і прыгожая. Чорны. // (з азначэннем). Чалавек, жывёліна як носьбіт пэўнай уласцівасці, якасці. Часта выяўлялася.. непасрэднасць дзіцячай істоты, якая вельмі развясельвала настаўніка і ўсю школу, выклікаючы цэлыя выбухі смеху. Колас. // (звычайна з займ. «уся»). Ужываецца для абазначэння сукупнасці ўсіх фізічных і душэўных сіл і ўласцівасцей чалавека. Хацелася нечага большага, важнейшага, такога, што б магло захапіць усю істоту. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Істо́та ’жывы арганізм; чалавек або жывёліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Гарэц., Др.-Падб.), ’сутнасць, суць’ (Др.-Падб., Гарэц.), исто́та ’сапраўднае становішча чаго-н.’ (Нас.). Рус. дыял. исто́та ’існасць, сутнасць’ (Даль), укр. істо́та ’істота’, польск. istota ’сутнасць, істота’, чэш. jistota ’пэўнасць, дакладнасць’, славен. istota ’ідэнтычнасць’. Ст.-бел. истота ’сутнасць’ (1522 г.) з польск. istota (Булыка, Запазыч.). Слаўскі (1, 470) лічыць прасл. утварэннем з суф. ‑ota ад *jьstъ (гл. існы) з зыходным значэннем ’сапраўднасць, рэчаіснасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праці́ўны, -ая, -ае (разм.).
Вельмі непрыемны, агідны.
Праціўная істота.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
замо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).
Кволая, фізічна недаразвітая істота.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кента́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі: істота з тулавам каня, галавой і грудзьмі чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бактэрыяно́сьбіт
‘жывая істота’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бактэрыяно́сьбіт |
бактэрыяно́сьбіты |
| Р. |
бактэрыяно́сьбіта |
бактэрыяно́сьбітаў |
| Д. |
бактэрыяно́сьбіту |
бактэрыяно́сьбітам |
| В. |
бактэрыяно́сьбіта |
бактэрыяно́сьбітаў |
| Т. |
бактэрыяно́сьбітам |
бактэрыяно́сьбітамі |
| М. |
бактэрыяно́сьбіце |
бактэрыяно́сьбітах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
паразітано́сьбіт
‘жывая істота’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паразітано́сьбіт |
паразітано́сьбіты |
| Р. |
паразітано́сьбіта |
паразітано́сьбітаў |
| Д. |
паразітано́сьбіту |
паразітано́сьбітам |
| В. |
паразітано́сьбіта |
паразітано́сьбітаў |
| Т. |
паразітано́сьбітам |
паразітано́сьбітамі |
| М. |
паразітано́сьбіце |
паразітано́сьбітах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)