Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫВІ́Д (ад лац. individuum непадзельнае, асобіна),
індывідуум, адзіночнае як процілеглае сукупнасці, масе. 1) У філасофіі асобны прадстаўнік сац. супольнасці (народа, грамадства, сац. групы і інш.), сац.істота, якая самастойна вызначае ўласныя паводзіны і псіхічныя працэсы; трэба адрозніваць ад паняццяў «індывідуальнасць», «асоба».
2) У біялогііістота, кожны самастойна існуючы жывы арганізм.
3) У логіцы адзіночны аб’ект, які супрацьпастаўляецца віду, класу прадметаў, мноству.
Літ.:
Человек: Филос. аспекты сознания и деятельности. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАА..., зоа... (ад грэч. zōon жывёла, жывая істота), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да жывёл, жывёльнага свету, напр., заалогія, зоагеаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Чорт (міфічная істота) 4/364; 7/561; 11/228
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛЫ́ДЗЕНЬ,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі злы дух, малая істота, часам у выглядзе старца, якая жыве (звычайна не адна) у хаце нябачна, прыносячы гаспадарам розныя нягоды і вечную беднасць. Існуе бел. прымаўка: «Упрасіліся злыдні на тры дні, a і ў тры гады не выжывеш».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́НКУЛУС (ад лац. homunculus чалавечак),
чалавекападобная істота, якую, на думку натуралістаў сярэднявечча, быццам можна атрымаць штучным шляхам. У 17 ст. лічылі, што маленькі гамункулус заключаны ў чалавечым сперматазоідзе і пры яго пападанні ў арганізм жанчыны толькі павялічваецца ў памерах, ператвараючыся ў дзіця. Гл. таксама Анімалькулізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАНТАЛО́ГІЯ [ад неа... + грэч. on (ontos) існае, істота + ...логія],
комплекс біялагічных навук пра сучасны арган. свет. Вывучае будову і функцыян. асаблівасці жывых арганізмаў, іх індывід. развіццё, роднасныя сувязі, пашырэнне, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Пры вывучэнні слаба змененых рэшткаў арганізмаў з антрапагенавых адкладаў (напр., трупаў мамантаў) мяжуе з палеанталогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЧУ́Н,
у старажытных павер’ях беларусаў і інш.слав. народаў фантаст.істота, што ўвасабляла зіму і смерць. Часам К. называлі зімовы сонцаварот і звязанае з ім свята, пазней стаў увасабленнем толькі смерці. На Беларусі К. лічылі злым духам, які скарачаў жыццё, выклікаў сутаргі, раптоўную смерць у маладым узросце. Павер’і пра К. захоўваліся да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДА (санскр.літар. прасветлены),
у будыйскай рэлігіі істота, якая дасягнула стану найвышэйшай дасканаласці («прасвятлення») і здольная паказаць шлях рэліг. выратавання. Будыйскі пантэон налічвае сотні будаў. У вузкім значэнні — імя заснавальніка будызму Сідхартхі Гаутамы (623—544 да н.э.), які, паводле легенды, пакінуў сям’ю і пасля 7 гадоў аскетычных вандраванняў і «пазнання ісціны» стаў прапаведаваць новае вучэнне ў Індыі (гл. ў арт.Будызм).