Суля́ць ’соваць, соўгаць’, сулену́цъ ’сунуць’ (ТС), укр. дыял. суля́ти ’моцна штурхаць’, рус. дыял. суля́ть ’соваць, штурхаць, соўгаць’, суля́ться ’штурхацца’, польск. sulać ’мяць, мясіць, сціскаць’, серб.-харв. су́љати ’бухаць, шугаць (пра полымя, дым)’, ’корпаць (кіём)’. Патабня (РФВ, 7, 66) набліжаў да сунуць, соваць (гл.) з не зусім ясным па паходжанні ‑л‑. Відавочна, звязана з сула, вуліца, гл. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 473. Варбат (Этим. иссл., 1981, 88) мяркуе пра запазычанне рускага дзеяслова з польскай мовы, дзе дзеяслоў выводзіцца ад sulka ’шарык з цеста’ (< с.-н.-ням. schulle, сучаснае scholle ’камяк, глыба’), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́чка ’пюрэ (з бульбы)’ (Мат. Гом.), товмачі́ ’звараная тоўчаная бульба’ (кобр., Нар. лекс.), сюды ж томачі́, тумачі́, токмачі́, тукмачі́ ’страва з патоўчанай варанай бульбы’ (Лекс. Бел. Палесся). Параўн. укр. дыял. товкма́ч ’тс’, товкма́чити ’запіхваць; біць’ (разглядаюцца як вынік кантамінацыі товкти́ і токма́чити ’ўтоптваць, прыціскаць’, гл. ЕСУМ, 5, 587), рус. смален. талмата́ ’шум, таўкатня’ (< *тълмота, што да *tъlmъ, гл. Фасмер, 4, 15). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова, некаторыя формы змяніліся ў выніку збліжэння з таўкці (гл. таўчы) і дээтымалагізацыі ў сувязі са стратай зыходнага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’душыць, сціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Fust f -, Fäuste кула́к;

auf igene ~ сваі́м о́думам, самахо́ць, па-сво́йму;

die ~ bllen сціска́ць кула́к;

das passt wie die ~ aufs uge гэ́та падыхо́дзіць як каро́ве сядло́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Спіра́ць1 ‘перыць’ (Сцяшк. Сл.; слонім., Сл. ПЗБ). Да перыць, праць з галоснай у ступені падаўжэння.

Спіра́ць2 ‘спіхваць, зганяць’ (Нас.), ‘сціскаць (ад холаду)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. спирати ‘адвесці ад уладання, пазбавіць правоў’, ‘не пагаджацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Брукнера (442), адбыўся перанос дзеяння з фізічнага ў маральны план, у выніку апошняе значэнне стала пераважаць, параўн. спіра́цца ‘спрачацца, супраціўляцца’ (Нас., Ласт.), ‘вясці слоўную спрэчку’ (Варл.), ст.-бел. спиратися ‘спрачацца, пярэчыць’ (Ст.-бел. лексікон), гл. спор2. Апошняе значэнне ўжо праславянскае, параўн. укр. спира́тися ‘спрачацца, праяўляць упартасць’, польск. spierać się ‘тс’, ст.-слав. пьрѣниѥ ‘спрэчка’ і інш. Усё да перці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́шчы1 ’шчыпцы для захопу і трымання гарачага металу, абцугі’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. Гом., З нар. сл., КЭС, лаг., Жыв. сл., Нар. словатв., Яруш.). Укр. кліщі, рус. клещи ’тс’, балг. клещи, макед. клешти, серб.-харв. кле́шти, славен. kléšče ’тс’, польск. kleszcze, чэш. kleště, славац. kliešte, в.-луж. kléšče, палаб. kleštă ’тс’. Прасл. klešči вытворнае ад klěskati (гукапераймальнае) (Махэк, Slavia, 28, 2, 268; Махэк₂, 255) або да klěščitiсціскаць’ (Слаўскі, 2, 212). Гэтыя версіі ў аднолькавай меры ненадзейныя (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 21–22).

Кле́шчы2 ’драўляная частка хамута’ (ТСБМ, Мат. Гом., Бяльк., Касп., Маш., Маслен., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Гл. клешчы1.

Кле́шчы3 ’ўключыны’ (Мат. Маг.). Гл. клешчы1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлу́мак ’клунак’ (Сцяшк.), тлу́мок, тлума́к ’тс’ (Сл. Брэс.; брэсц., ЛА, 5), ’клунак; абмежаваны чалавек, дурань’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тлу́мок, клу́мок, клу́нок ’клунак, пакунак’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон, КГС). Укр. дыял. тлу́мок ’клунак’, тлума́к ’вузел, чамадан’, польск. tłumok ’клунак’, чэш. tlumok ’клунак, рукзак’. Са ст.-польск. tłumok ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103) ад tłum ’натоўп, плойма’, першапачаткова ’вялікая колькасць’ (Брукнер, 572 і інш.), гл. тлум1, або ад tłumićсціскаць, змінаць’ (Борысь, 636), гл. тлуміць. Аднак чэш. tlumok звязваюць са ст.-чэш. telma ’торба’ няяснага паходжання (Махэк₂, 646; Голуб-Ліер, 483), а ўкр. тлу́мок, тлума́к лічаць трансфармацыяй тур. tulum ’торба’ (Ткачоў, Slavica Tarnopolensia, 1994, 1, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяць1 ’ссячы, зрэзаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ; зах., ЛА, 5; Варл., Сцяшк.). Мяркулава (Этимология–1975, 62–63) мяркуе, што сцяць1 мае агульнае паходжанне са сцяць2, але гэты дзеяслоў больш позні без індаеўрапейскіх паралеляў; развіццё значэння ’цягнуць’ → ’біць, удараць’ → ’сячы’; далей гл. цяць.

Сцяць2 ’абхапіўшы сціснуць’, ’сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць’, ’шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.)’ (ТСБМ), ’злучыць, сціснуць’ (Байк. і Некр., Варл., Шат., ТС; палес., ЛА, 5), ’ударыць’ (зах., цэнтр., ЛА, 5), сця́цца ’пакрыцца тонкім лёдам, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.; ашм., Стан.; ЛА, 5), ’пасварыцца, пацапацца’ (Сл. ПЗБ), сціна́ць ’перахопліваць дыханне’ (Гарэц.), ’шчыльна змыкаць, сціскаць, сашчамляць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), сціна́цца ’пакрывацца тонкім лёдам’ (Сл. ПЗБ, Варл., Сцяц. Сл.), ’дрыжаць’ (ЛА, 5), ’сварыцца або біцца’ (Нас.), ’замярзаць’, ’туляцца, хавацца’ (Бяльк.), сці́нка ’схватка, сутычка’ (Нас.). Укр. стина́тисціскаць (зубы)’, стина́тися ’пачаць спрэчку, бойку, схапіцца’, дыял. ’згусаць, ссядацца (пра малако)’, стараж.-рус. сътѧтисѧ ’згусціцца’, польск. ścięta (krew) ’згуслая (кроў)’, славен. stéti se ’згуснуць (аб крыві)’. Прасл. *sъtęti (), *stinati () ’сцягвацца’, ’гуснуць, рабіцца больш шчыльным’ да і.-е. *ten‑ ’цягнуць, нацягваць’, ’рабіць больш густым (аб малацэ, вадзе, паветры)’. Буга (Rinkt., 2, 318) прыводзіць у якасці паралелі літ. tẽna, tenėti ’згусаць, застываць, гусцець’; параўн. сцягнуць, цягнуць. Гл. Мяркулава, Этимология–1975, 52 і наст.; ЕСУМ, 5, 485. Параўн. яшчэ сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ і сціга́цца ’крычаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), сцяна́цца, сцяга́цца ’роспачна плакаць’ (Юрч. Сін.), а таксама серб.-харв. сте́гнути зубе ’сцяць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́к1 ’старчковы (галоўны) корань дрэва’ (воран., чэрв., ЛА, 1), ’галоўны корань дрэва, старчак’ (слуц., Расл. св.). З *стаўма́к ’тс’, якое з стаўмава́ты (корань) (асіп., ЛА, 1) < стаўма́ ’вертыкальна’ (ад стаяць, ставіць, гл.), як тарча́к, тарчма́к ’тс’ (там жа) з тарчма́, торчма, гл.

*Таўма́к2, тоўма́к ’кулак; кухталь’ (Мат. Гом.). Фармальна блізкае польск. tłumok ’клунак, цюк’, дыял. tłomok ’валляк’, чэш. tlumok ’ранец’, для якіх Борысь (636) выводзіць першаснае значэнне ’нешта сціснутае ці набітае нечым’; суфіксальныя ўтварэнні ад tłumićсціскаць, здушваць’, роднаснага укр. то́вмити ’хаваць у сабе’, чэш. tlumiti ’прыглушаць’ (з польскай, Махэк₂, 646), славац. tlmiť ’тс’, што ўзыходзіць да прасл. *tъlmiti/*tl̥miti, магчыма, роднасных літ. stel̃bti ’зацяняць, душыць, гнясці’ (Махэк₂, там жа). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 588.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

squash3 [skwɒʃ] v.

1. сціска́ць, выціска́ць; душы́ць, выду́шваць;

squash a lemon прыгатава́ць лімо́нны сок

2. упі́хваць; упі́хвацца; уці́скваць; уціска́цца;

squash smb. into a car уці́снуць каго́-н. у машы́ну

3. абраза́ць (у размове), прымуша́ць маўча́ць;

squash a rebellion душы́ць паўста́нне

squash up [ˌskwɒʃˈʌp] phr. v. пацясні́цца;

You’ll have to squash up to make room for the others. Табе трэба будзе пасунуцца, каб даць месца іншым.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)