Тлу́мак ’клунак’ (Сцяшк.), тлу́мок, тлума́к ’тс’ (Сл. Брэс.; брэсц., ЛА, 5), ’клунак; абмежаваны чалавек, дурань’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тлу́мок, клу́мок, клу́нок ’клунак, пакунак’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон, КГС). Укр. дыял. тлу́мок ’клунак’, тлума́к ’вузел, чамадан’, польск. tłumok ’клунак’, чэш. tlumok ’клунак, рукзак’. Са ст.-польск. tłumok ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103) ад tłum ’натоўп, плойма’, першапачаткова ’вялікая колькасць’ (Брукнер, 572 і інш.), гл. тлум 1, або ад tłumić ’сціскаць, змінаць’ (Борысь, 636), гл. тлуміць. Аднак чэш. tlumok звязваюць са ст.-чэш. telma ’торба’ няяснага паходжання (Махэк₂, 646; Голуб-Ліер, 483), а ўкр. тлу́мок, тлума́к лічаць трансфармацыяй тур. tulum ’торба’ (Ткачоў, Slavica Tarnopolensia, 1994, 1, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)