СУШКО́ Пятро (Пётр Паўлавіч; 1.1.1937, в.Сушкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 20.11.1996),
бел.паэт. Сын П.М.Сушко. Скончыў БДУ (1966). Працаваў у міёрскай райгазеце, газ. «Віцебскі рабочы», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», час. «Вожык», з 1989 у выд-ве «Полымя». Друкаваўся з 1954. Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975, пад псеўд. Цімох Дзераза), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981); кн. лірыкі «Пратока» (1976). Для дзяцей зб-кі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Яго творам уласцівы дасціпнасць, афарыстычнасць, мяккі гумар. Напісаў жартоўныя варыяцыі на фалькл. тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), першы ў бел. л-ры вянок парадыйных санетаў «Паэтычнае веча» (1983 пад псеўд. Цімох Дзераза) і вянок гумарыст. актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́шанка ’матрац’ (Мат. Гом.). Ад *вішаны пры дапамозе суф. ‑ка. *Вішаны ў сваю чаргу узыходзіць да віш1 (гл.). Параўн. заўвагу Махэка₂ (691), што ў Ходскай вобласці vyšovku (дэрыват ад *višь) ужываюць пасля сушкі для вырабу матрацаў і сеннікоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўра́ць ’навешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву; падплялі лапці і інш.’ (бешанк., Нар. сл.). Форма зак. трыв. да набіраць (гл.), параўн. таксама аўраць, ураць ’вешаць на жэрдкі для прасушкі гарох, траву; падплятаць лапці’ (гл.), якія могуць быць другаснымі ўтварэннямі ад наўраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́гіні, жэ́гі, іжэ́гіні, жэйгіні, жагіны ’прыстасаванне для сушкі снапоў і г. д.’ (брасл., дрысен., шаркоўшч., міёр., ДАБМ, к. 234, каментарыі 789). З літ.žaginỹs, дыял.žẽginis, žagỹs, žaiginỹs ’тс’ (лат.žeginis < літ.). Маркунас–Відугірыс, Liet. kalb. klaus., 8, 233; Урбуціс, Baltistica, V (1), 60.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырамало́т ’малацьба збожжа без папярэдняй сушкі’ (ТСБМ, Касп., Некр., Серб. Вічын), ’зерне, збожжа з абмалоту без прасушкі’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сырамало́там ’малацьба снапоў спешна шляхам аббівання іх аб калоду, дошку, у выніку снапы застаюцца не да канца вымалачанымі’ (Нік. Очерки). Ад сыры і малаціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ша́фа, ‑ы, ж.
1. Прадмет мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі, які служыць для захоўвання чаго‑н. Тут [у святліцы] стаяла шафа, вялікі куфар, засланы белым абрусам, стол і нават некалькі крэслаў.Зарэцкі.Старая дастала з шафы слоік з маслам, аладкі, у шклянку наліла халоднага ўжо чаю.Мікуліч.
2. Прыстасаванне ў выглядзе скрынкі са створкай або дзверцамі, якое служыць для якіх‑н. мэт (сушкі, выпечкі і пад.). Сушыльная шафа. Выцяжная шафа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРА́БЛІ,
1) прылада для зграбання сена, саломы, выграбання каласкоў і цёртай саломы з зерневай кучы і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Складаюцца з галоўкі з 8—14 зубамі і гладкай ручкі (грабільна). Зубы (даўж. 7—10 см) выразалі пераважна з дубу, ясеню, грабу і забівалі ў адтуліны галоўкі. У наш час выкарыстоўваюць граблі з метал. ці пластмасавымі галоўкамі.
2) Прычапныя або навясныя с.-г. машыны для зграбання скошанай травы ў валкі, варушэння травы ў пракосах і пераварочвання валкоў для паскарэння сушкі, а таксама для зграбання саломы.
Адрозніваюць граблі: папярочныя (утвараюць валок сена ўпоперак напрамку руху агрэгата), бакавыя колава-пальцавыя (складаюцца з 2 секцый, якія пры зграбанні сена ў валок устанаўліваюць вуглом назад, пры варушэнні — вуглом уперад, пры пераварочванні працуе адна секцыя); ратацыйныя (складаюцца з 2 ротараў са зменнымі граблінамі для зграбання і пераварочвання сена, варушэння і раскідвання валкоў). Шырыня захопу да 14 м, рабочая скорасць да 12 км/гадз. Агрэгатуюцца з любым трактарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЧу тэхніцы,
збудаванне (устаноўка, агрэгат, прылада), у якім у выніку гарэння паліва (часам інш.хім. рэакцый) або пераўтварэння эл. энергіі вылучаецца цяпло. Паводле крыніц цяпла адрозніваюць полымныя печы і электрычныя печы, а таксама П. са спец. відамі нагрэву: плазменна-дугавыя печы, электронна-прамянёвыя печы, аптычныя, у т. л. геліяпечы, і інш.; паводле галіны выкарыстання — прамысловыя і бытавыя.
Прамысловыя П. прызначаны для: награвання матэрыялаў або вырабаў (награвальныя печы), надання матэрыялам новых мех. уласцівасцей (тэрмічныя печы), апрацоўкі мінер. сыравіны (абпальвальныя печы), пераводу матэрыялаў, што апрацоўваюцца, у вадкі стан (плавільныя печы, у т. л.ватэржакетныя печы), выплаўкі сталі і цвёрдых металаў (мартэнаўскія печы, двухваннавыя П.), расплаўлення чорных і каляровых металаў у ліцейнай вытв-сці (вагранкі, адбівальныя печы), раскладання і ўзгонкі матэрыялаў (коксавыя печы), сушкі матэрыялаў (сушыльныя печы), варкі шкла і інш. Паводле метадаў перасоўвання матэрыялаў, што апрацоўваюцца, канструкцыйных і інш. адзнак П. падзяляюцца на: вярчальныя печы, камерныя печы, канвеерныя печы; вакуумныя печы, высокачастотныя печы, дугавыя печы, індукцыйныя печы; вежавыя, карусельныя, каўпаковыя, кальцавыя, метадычныя, нізкатэмпературныя, прахадныя, працяжныя, тыгельныя, шахтавыя, штурхальныя, з шагаючым подам і інш.Бытавыя П. падзяляюцца на ацяпляльныя (гл.Печ, Пячное ацяпленне), хлебапякарныя, кандытарскія, вяндлярныя (гл.Вяндлярня, Вэнджанне) і інш. Набылі пашырэнне мікрахвалевыя печы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ладышнік1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).
Ладышнік2 ’мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр.вітрячок, палес.вітрачо́к, вєтрачо́к, виітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус.пск., смал.ветрячок ’ветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск.wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).