КУЦ Павел Сцяпанавіч (н. 4.9.1925, в. Парэчча Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне прамысловай цеплатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1980), праф. (1981). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1954). З 1961 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па цепла- і масаабмене ў працэсах сушкі вільготных матэрыялаў.
Удзельнічаў у распрацоўцы тэорыі, тэхналогіі і тэхнікі сушкі.
Тв.:
Теплофизические и технологические основы сушки высоковольтной изоляции Мн., 1979 (разам з І.Ф.Пікусам);
Сушка продуктов микробиологического производства. М., 1987 (разам з Э.Р.Тугавай).
т. 9, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЫ́НКІ (польск. rodzynki),
сушаныя на сонцы або ў цені ягады вінаграду. Працягласць сушкі ад 4 да 9 дзён. Бываюць безнасенныя і з насеннем. Выкарыстоўваюць пераважна ў кандытарскіх і хлебабулачных вырабах.
т. 13, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ШНЯ,
старадаўняя гасп. пабудова для сушкі лёну, збажыны, канапель і інш. Вядома ў многіх народаў Еўропы. На Беларусі пашыраны ў 16 — пач. 20 ст. Будаваліся пераважна з дрэва. Як С. выкарыстоўваліся асеці, ёўні, часам саладзільні, лазні.
т. 15, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАО́СМАС (ад электра... + осмас), электраэндаосмас,
рух вадкасці праз капіляры ці сітаватыя дыяфрагмы пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля. Э. выкарыстоўваюць для выдалення залішняй вільгаці з глебы пры пракладванні трансп. магістралей і гідратэхн. буд-ве, для сушкі торфу, ачысткі вады, тэхн. вадкасцей і інш.
т. 18, кн. 1, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМАГЕ́ЛЬ,
аморфны высокасітаваты аксід алюмінію Al2O3. Хутка паглынае вільгаць, не раствараецца і не набракае ў вадзе і арган. растваральніках. Атрымліваецца абязводжваннем гідраксіду алюмінію. Адсарбент для сушкі газаў, ачысткі вады, асвятлення раствораў у цукр. вытв-сці; улоўнік растваральнікаў, каталізатар. Алюмагелем наз. таксама любы (у т. л. крышталічны) Al2O3.
т. 1, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́ЕРНАЯ ПЕЧ,
печ, абсталяваная канвеерам (стужачным, люлечным, ланцуговым, скрабалкавым), які перамяшчае вырабы ў працэсе награвання ад загрузачнай адтуліны да выгрузачнай. Выкарыстоўваецца для награвання і тэрмічнай апрацоўкі металу. сушкі ліцейных форм, афарбоўкі вырабаў, абпальвання эмалі (пры вырабе посуду, карпусоў халадзільнікаў), у кандытарскай вытв-сці і інш. Абаграваюцца газам, вадкім палівам і эл. награвальнікамі.
т. 7, с. 573
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖА́РНАЕ ДЭПО́,
будынак, у якім размяшчаецца дзяжурная змена, пажарная і аварыйна-выратавальная тэхніка для ліквідацыі пажараў і інш. надзвычайных сітуацый. У склад П.д. ўваходзяць: гараж, пункт сувязі, пасты газадымаахоўнай службы і тэхн. абслугоўвання, башня для мыцця і сушкі пажарных рукавоў, складскія памяшканні для пажарна-тэхн. і аварыйна-выратавальнага абсталявання, памяшканні для правядзення заняткаў, прыёму ежы, адпачынку і інш.
т. 11, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ЖЫЧ,
вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства зямнога агню, сын Сварога. Яму пакланяліся, да яго звярталіся з малітвай (найчасцей гэта рабілі каля ёўні). У час сушкі снапоў у ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта як ахвяру С. Прымхлівыя людзі лічылі, што С. можа адвесці бяду. З пашырэннем хрысціянства імя С. паступова знікла, але сляды культу захоўваліся да канца 19 ст.
М.Ф.Піліпенка.
т. 14, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРЫ́ФЕР (ад лац. calor цяпло + fero нясу),
цеплаабменны апарат (прылада) для награвання паветра ў сістэмах паветр. ацяплення, вентыляцыі і сушкі. Бываюць паравыя, вадзяныя, эл. і агнёва-паветраныя. К., у якіх паветра награецца парай або гарачай вадой, бываюць пласціністыя (радыятары), са спіральна-стужачнымі і накатнымі рэбрамі. У К. паветра награецца, абцякаючы каналы, дзе цыркулююць гарачыя газы, вада або пара. Рух паветра можа стварацца вентылятарам. Гл. таксама Паветрападагравальнік.
т. 7, с. 454
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШКО́ Павел Міхайлавіч (20.11.1909, в. Сушкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1974),
бел. паэт. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР — старшыня сельсавета. Друкаваўся з 1938. Пісаў пра зах.-бел. падполле, гераізм партызан у Вял. Айч. вайну, мірную працу, родную прыроду. У вершах шчырасць, жыццёвая назіральнасць. Некат. вершы пакладзены на музыку.
Тв.:
У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
У паходзе. Мн., 1985;
Партызаны, партызаны... Мн., 1985.
т. 15, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)