Ба́лё (дзіцяч.) ’абаранак’ (палес., Клім.), ба́ля (дзіцяч.) ’тс’ (Бяльк., Шат.). Як і ўсе дзіцячыя словы, магчыма, гукапераймальнага характару. Параўн., аднак, і аснову бал‑ (балаб‑), што сустракаецца ў назвах розных вырабаў з цеста. Але хутчэй за ўсё звязана з рус.ба́ля ’ягня, авечка’. Як семантычную паралель параўн. бел.бара́нік ’абаранак, крэндзель’, рус.бара́нок ’тс’, бара́н печыва’, бара́нка ’булка’. Гэта, можа, сведчыць у пэўным сэнсе супраць агульнапрынятай (гл. Фасмер, 1, 124) этымалогіі рус.бара́нка, бел.абара́нак, укр.оба́рінок (< ob‑variti). Параўн. і ўкр.ба́льо (дзіцяч.) ’падарунак, гасцінец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буко́та1 ’ўзгорак на лузе, на якім расце вяз’ (слаўг., Яшкін). Утварэнне ад гукапераймальнага дзеяслова *bukati, дакладней ад яго «ўзмоцненай» формы *buk‑ot‑ěti ’гучаць, шумець і г. д.’ Да семантыкі параўн. бу́чаё (гл.), там і паралелі з іншых слав. моў. Параўн. яшчэ бу́хта, буко́та2, букта. Цікава, што ў бел. мове буко́та мае два значэнні: ’узгорак’ і ’глыбокае месца ў рацэ’. Дакладная семантычная паралель да гэтага — укр.бе́лебень ’узвышша’; ’глыбокае месца ў вадзе’ (аб матывацыі гл. пад бу́чаё).
Знявага ’абраза’. Укр.знева́га ’тс’. Рус.дыял.изнева́ганіжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск.zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш.znevážiti, славац.znevažiť ’пазбавіць важнасці’, рус.смал.знева́жить ’зняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́ць — пава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск.znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саме́ц ’асобіна мужчынскага полу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дрэва, якое не дае насення’ (Сл. ПЗБ), ’часць сеці, якая непасрэдна прымыкае да «маткі»’ (Маш.), само́к ’самец’ (ТС), самчу́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус.саме́ц, укр.саме́ць, польск.samiec, samczek, чэш., славац.samec, серб.-харв.са́мац ’адзінокі чалавек’, славен.sámec ’адзінокі чалавек’, ’самец’. Прасл.*samьcь, дэрыват ад *samъ ’сам’. Махэк₂, 537 семантыку назвы тлумачыць тым, што самцы жылі адны, не ўдзельнічаючы ў выхаванні патомства. Форма само́к утворана як паралель м. р. да наз. ж. р. самка, гл. Гл. яшчэ Борысь, 538.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дакла́дны ’дакладны’ (БРС). Укр.докла́дний ’тс’. Запазычанне з польск.dokładny ’тс’. Параўн. дакла́днасць, дакла́дна. Польск. слова з такім значэннем вядома ў помніках з XVIII ст. і звязана з дзеясловам dokładać (się), dokład. Слаўскі (1, 154) прыводзіць як паралельст.-польск.dołożny ’дакладны’ (< dołożyć) і рус.приле́жный (< прилега́ть).
Дакладны́ (БРС): дакладна́я запіска < рус.докладна́я записка (а гэтыя словы да докла́д > бел.дакла́д). Адносна рус.докладна́я (уласна дакладная записка) падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 157. Ужо ў сярэдзіне XV ст. ужывалася слова докладная («а докладную писал чернец Иринарх…»), якое ўзнікла на базе словазлучэння докладная грамота.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клява́ць ’біць, удараць дзюбай, дзяўбаць’, ’хапаць прынаду (пра рыбу)’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш., Сержп. Пр.), кляваць носам (Юрч. Фраз. 2). Укр.клювати, рус.клевать, ст.-рус.кльвати ’тс’, балг.кълва, макед.колве, серб.-харв.кљу̏вати, славен.kljuváti ’тс’, польск.kluć, klwać, чэш.klvati, славац.kľuvať, kľuť, н.-луж.kluwaś, kluś ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да прасл.klьvati ’кляваць’, якое з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Бліжэйшая паралель: літ.kliūti ’чапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 83). Іншыя індаеўрапейскія паралелі неверагодныя. Параўн. Ваян, RÉS, 19, 105; Пізані, Paideia, 9, 325; Махэк₂, 260 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абу́ць, абуваць ’надзець абутак’ (БРС, Шат., Касп.), абувацца (Бір. дыс., Касп.), абуцца да *ob‑uti, рус.обуть, укр.обути, чэш.obout, славац.obuť, в.-луж.wobuć, н.-луж.wobuś, польск.obuć, славен.obúti, серб.-харв.о̀бути, балг.обуя. Бліжэйшая паралель: літ.ap‑aũti ’абувацца’, apaũtas ’абутак’, лат.aut ’абуваць’, ст.-іран.aoϑra ’абутак’, лац.exuō ’разуваюся’ і г. д. Траўтман, 21; Гуер, IF, 46, 343; Фасмер, 3, 109. Дзеяслоў, бясспрэчна, яшчэ праіндаеўрапейскі, але тое, што прэфіксацыя прасл.ob‑uti супадае з прабалт.ap‑auti, дае падставу сцвярджаць аб балта-славянскай словаўтваральнай інавацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўцянь1 ’расліна каля рэчкі з тоўстым пустым у сярэдзіне ствалом’ (Бір. Дзярж.). Па апісанні падобна, што гаворка ідзе пра баршчэўнік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi). Паколькі сок расліны можа выклікаць апёкі скуры чалавека, можна дапусціць паходжанне назвы ад раўці (гл.), параўн. яшчэ рэвоцень ’плакса’. Семантычная паралель у рускай мове: крикун, крыкун ’расліна Cicuta virosa L.’, гэтай раслінай часта атручваюцца буйныя рагатыя жывёлы, беларуская назва шалей (гл. шал).
Рэ́ўцянь2 ’бадзяга’ (Сцяшк. Сл.). Высушаная расліна — народны сродак ад рэўматычных і іншых боляў. Відавочна, ад раўці (гл.), таксама гл. рэўцянь1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр.сами́ця, польск.samice, чэш.samice, славац.samica, серб.-харв.са́міца ’самка птушак’, славен.samíca ’тс’. Прасл.*samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcь ’самец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.
Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр.са́мка ’дзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАРЭ́ЙСКАЯ ВАЙНА́ 1950—53,
баявыя дзеянні на Карэйскім п-ве паміж войскамі Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (КНДР, Паўн. Карэя) пры падтрымцы Кітая і СССР з аднаго боку і ўзбр. сіламі Рэспублікі Карэя (РК, Паўд. Карэя) пры падтрымцы ЗША і 15 інш. краін пад эгідай Савета Бяспекі ААН з другога. Падставай для вайны паслужылі пагран. канфлікты на лініі падзелу Карэі па 38-й паралелі паўн. ш., якая склалася пасля 2-й сусв. вайны. 25.6.1950 войскі КНДР (каля 10 дывізій, 250 танкаў і інш.), перайшлі дэмаркацыйную лінію, да пач.жн. разбілі паўд.-кар. часці (каля 8 дывізій), занялі да 90% тэр.Паўд. Карэі. 25.6.1950 Савет Бяспекі асудзіў дзеянні КНДР як агрэсію супраць РК і 27 чэрв. ў адсутнасць прадстаўніка СССР вырашыў (7 і 14 ліп. пацвердзіў) накіраваць для абароны Паўд. Карэі сілы ААН (пераважна з вайскоўцаў ЗША, якіх спачатку паслана каля 200 тыс., потым да 1 млн.чал.; камандуючы з 7.7.1950 да 11.4.1951 ген. Д.Макартур). 15.9.1950 ЗША і іх саюзнікі высадзілі дэсант (60 тыс.чал.) у тыле войск КНДР у раёне г. Інчхон і на наступны дзень разгарнулі паспяховае наступленне з раёна г. Пусан, у ходзе якога ў кастр. наблізіліся да межаў Кітая і СССР. У кастр. 1950 у вайну ўступілі кітайскія «добраахвотнікі» (12 дывізій, каля 200 тыс.чал.; камандуючы Пэн Дэхуай), якія разам з войскамі КНДР і партызанамі адкінулі праціўніка за 38-ю паралель, 6 снеж. занялі Пхеньян, а 4.1.1951 сталіцу РК г. Сеул (пакінулі яго 14.3.1951). З ліст. 1950 (фактычна з вясны 1951) у баях на баку КНДР удзельнічаў сав. 64-ы асобы знішчальна-авіяц. корпус пад камандаваннем ген.-лейт. Г.А.Лобава (22 лётчыкам, у т. л. грамадзянам Беларусі Я.М.Стэльмаху, Л.К.Шчукіну прысвоена званне Героя Сав. Саюза). Пазней вайна ішла з пераменным поспехам і з чэрв. 1951 стала пазіцыйнай. З 10.7.1951 вяліся мірныя перагаворы, якія 27.7.1953 завяршыліся падпісаннем двухбаковага перамір’я. У асноўным была захавана даваен. дэмаркацыйная лінія, да КНДР адышоў г. Кэсон, а да РК некалькі населеных пунктаў на ўсх. узбярэжжы паўвострава. У вайне загінула ад 3 да 5 млн.чал., значна разбураны гарады і гаспадарка.
Літ.:
История Кореи. М., 1974. Т. 2. С. 223—224;
Пэн Дэхуай. Мемуары маршала: Пер. с кит. М., 1988;
Лобов Г. В небе Северной Кореи // Авиация и космонавтика. 1990. № 10—12;
1991. № 1—5;
Качук Н. Покрышкин из нашего города // Армия. 1996. № 1.
Ю.В.Бажэнаў.
Высадка амерыканскіх войск у Інчхоне ў пачатку Карэйскай вайны 1950—53.