Рот звера, рыбы. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нерухомы .. з нагою хлопчыка ў пашчы.Маўр.На паперы з’яўляецца воўк — пашча ашчэрана, хіб натапыраны, хвост як палена.Васілевіч.Сабака кінуўся на .. [Сцёпку], ашчэрыўшы ікластую пашчу.Хомчанка.//Разм.зневаж. Вялікі і непрыгожы рот чалавека. І сала і хлеб прападалі ў пашчы Касперыча.Колас.//перан. Цёмнае паглыбленне ў чым‑н. Электраплавільная печ прыняла метал, і Міхал сам, замест падручнага, узяўся кідаць у яе вогненную пашчу стальныя брыкеты.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маха́йло ’трэці ход гульні ў скокі, які заключаецца ў пераскокванні з квадрата ў квадрат, махаючы перад сабой нагою’ (ТС). Да маха́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Суфікс ‑йло, магчыма, з’яўляецца сярэднім звяном у пераходзе прасл.‑dlo/‑lo (?). Аналагічныя палескія ўтварэнні: трымпа́йло ’кавалак палена, дручка на шыі ў авечкі, які перашкаджае ёй далёка адбягаць ад стада’, прозвішча Кічкайла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пама́к ’звязка вычышчаных канапель’ (Інстр. III), ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), ’намоклае палена’ (Нар. сл.), пачала ’калода, якая доўга ляжала ў вадзе’ (Шн. 2), ’жэрдка, кладка’ (Сцяшк. Сл.), памані ’цяжар, які накладаюць на лён або пяньку пры замочванні’ (Касп.), памок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр.помік ’канопля, намочаная ў рацэ’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памокнуць або памакаць < мокнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакавы́ (піракавы́) ’папярочны (пра бэльку, баразну, загон)’ (Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’пярэдні (пра зубы)’ (Нар. Гом.). Да пе́рак (гл.). Сюды ж перакавень ’папярочка (пра баразну)’ (бых., ЛА, 2), перакаве́ц ’тс’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2), перакаві́к, пяра́к ’градка ўпоперак’ (Шат.), пірікаві́ца ’папярочная перакладзіна’ (Юрч. СНЛ), бялын.піракаве́ц ’палена’, піракавы́я барозны — папярочныя барозны, засаджаныя бульбай (Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумарда́к ’удар па твары’, ’упартасць’ (Нас.), ’вялікае нязручнае палена’ (Юрч. Вытв.), сумурда́к ’хвароба ў роце, пры якой баляць сківіцы’ (Бяльк.), сумурда́кі ’твар і вусны’ (КЭС). Відаць, нельга аддзяліць ад самардак (гл.), але з іншай прыстаўкай (су-), параўн. яшчэ самарды́к ’пануры, маўклівы чалавек, які глядзіць спадылба’ (Растарг.) Няясна. Версія Насовіча (ад мо́рда, гл.) блізкая да народнаэтымалагічнай і не тлумачыць варыянтнасць фанетыкі і семантыкі.
Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі.Пташнікаў.Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом.Паўлаў.// Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне.Лупсякоў.Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага.Чыгрынаў./уперан.ужыв.Залатым зігзагам маланка распаласавала неба.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
billet
I[ˈbɪlɪt]1.
n.
1) о́рдэр для пасто́ю (жаўне́ра)
2) кватэ́ра f. (для пасто́ю)
3) прызначэ́ньне n., пост паста́m., стано́вішча n.
2.
v.t.
1) закватаро́ўваць (во́йска)
2) дава́ць кватэ́ры для пасто́ю
II[ˈbɪlɪt]
n.
1) то́ўстае пале́наn.
2) шта́ба жале́за або́ ста́лі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал.мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус.зах.смо́голь ‘смоль’, пск.смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск.smogorz ‘торф’, н.-луж.smogor ‘тс’, ст.-чэш.smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр.вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус.вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).