АГАРЫКА́ЛЬНЫЯ,

пласціністыя (Agaricales), парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў. Аб’ядноўвае 12 сям., каля 8 тыс. відаў, пашыраных ва ўсіх кліматычных паясах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 110 родаў уключаюць 1,5 тыс. відаў. Найбольшыя сям.: агарыкальныя, ці шампіньёнавыя (Agaricaceae), і балетавыя, якія вылучаюць у самаст. парадак (Boletales); сярод найб. вядомых сям.: аманітавыя, ці мухаморавыя (Amanitaceae), бальбітыевыя (Bolbitiaceae), гіграфоравыя (Hygrophoraceae), гнаевіковыя (Coprinaceae), макрухавыя (Gomphidiaceae), павуціннікавыя (Cortinariaceae), радоўкавыя (Tricholomataceae), ружовапласціннікавыя (Rhodophyllaceae), свінухавыя (Paxillaceae), страфарыевыя (Strophariaceae), сыраежкавыя (Russulaceae). Пладовыя целы аднагадовыя, звычайна мяккамясістыя, радзей пругкія, маюць шапку і ножку (звычайна цэнтральную). Гіменафор пласціністы або трубчасты, у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і застаецца ў выглядзе кольца на ножцы (напр., віды з роду маслякоў); у іншых развіваецца таксама і агульнае пакрывала (спачатку на ўсім пладовым целе, потым застаецца накшталт кубачка-вольвы на ножцы і як шматкі на шанцы, напр., шампіньён ядомы, грыбы з роду вальварыела). Пласцінкі могуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі краем або зубцом, сыходныя па ножцы і інш. Ножка рознага колеру, кансістэнцыі і формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая слізістая, укрытая лускавінкамі або валакністая, шчыльная, пустая і інш.), часам бакавая ці яе зусім няма (шапка сядзячая). Споры аднаклетачныя, іх памеры, форма, колер зменлівыя. Большасць агарыкальных — сапратрофы на глебе, подсціле, драўніне, мікарызаўтваральнікі (забяспечваюць водна-салявое жыўленне дрэў), радзей — паразіты на жывых дрэвах, пладовых целах інш. агарыкальных. Многія (амаль 200 відаў) — каштоўныя ядомыя грыбы: баравік, падасінавік, падбярозавік, маслякі, зялёнка, падзялёнка, шампіньён, рыжык, вешанка звычайная, грузд, сыраежкі і інш.; ёсць ядавітыя: мухаморы чырвоны, жоўта-зялёны, парфіравы, пантэрны, бледная паганка і інш. віды, апенька несапраўдная серна-жоўтая, пабеленая і белаватая гаварушкі, валаконніцы земляная, надарваная і Келе, страфарыя Горнемана, лускаўніцы і інш.

Літ.:

Жизнь растений. М., 1976. Т. 2. С. 260—271;

Сержанина Г.Н. Шляпочные грибы Белоруссии. Мн., 1984. С. 233—351.

т. 1, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв. ве̏о (род. ве̏ла) і славен. velпакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт. velo < лац. vēlum), таму што аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можа быць размовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́тлік1, брасл. мя́тлічак ’матылёк’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ). Да маты́ль (гл.) < прасл. metelь.

Мя́тлік2 ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (Шат., Мат. Гом., Ян.), ’свербігуз усходні, Bunias orientalis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, праз мятлю́к (гл.) пры ад’ідэацыі мя́тлік ’матыль’ узыходзіць да мятла́1 (паводле падабенства кветкі, коласа да мяцёлкі). Аналагічна метлюжок у рус. гаворках: метлига (табол.), метлик (перм., цвяр.), чэш. metlice.

Мя́тлік3 ’чыстае, мяккае палатно з разрэзам для галавы, якое кума надзявае або накрывае дзіця пры хрышчэнні’ (бых., Рам. 8; лельч., Арх. ГУ; Мат. Гом.), ’сарочка, якую надзявалі дзіцяці першы раз пасля хрышчэння’ (ТС), ’канверт для немаўляці’ (свісл., Шатал.), ’карункавае пакрывала’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апанча́, ст.-рус. япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус. епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял. опунча ’неахайны чалавек’, укр. дыял. опанча. Польск. oponcza, балг. япанджак, макед. јапанџак. Параўн. тур. yapinca, крым.-тат. јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк. jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опонапакрывала’. Параўн. бел. дыял. апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ. jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

покро́в м.

1. по́крыва, -ва ср., мн. нет; пакрыццё, -цця ср., мн. нет;

сне́жный покро́в сне́жнае по́крыва (пакрыццё);

расти́тельный покро́в раслі́ннае по́крыва;

волосяны́е покро́вы валасяно́е по́крыва;

ко́жный покро́в ску́рнае по́крыва;

2. (покрывало) пакрыва́ла, -ла ср.; (пелена) пялёнка, -кі ж.;

под покро́вом но́чи пад по́крывам но́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Цвёрды вонкавы слой хлеба, пірага і пад. Уліта Антонаўка занесла на стол гарачы пірог, .. накрыла ручніком, як пакрывала [хлебныя боханы], выняўшы іх з печы і абмыўшы румяную скарынку вадой. Шамякін. Свежы, з тоўстай бліскучай скарынкай быў хлеб. Мікуліч. «Печаная бульба — гэта казка, Паскрабеш нажом. — і калі ласка. Жоўтая скарынка, як пірог». Панчанка. // Пра ежу, харч, сродкі для існавання. [Цімох:] — Бедныя былі ў нас людзі, па ваработках цягаліся, служылі за няшчасныя рублі, за скарынку хлеба. Колас. Цягаў мяшкі пукатыя Ён дзень у дзень, каб мець Скарынку, каб за хатаю Шчэ пачакала смерць. Панчанка.

2. Верхні зацвярдзелы слой чаго‑н. Захрабусцела пад лапцямі нечапаная скарынка снегавой цаліны. Крапіва. Пастукала [Маня] рыдлёўкай — не лезе ў грунт. Толькі верхнюю скарынку сяк-так знімае. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.

Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cover1 [ˈkʌvə] n.

1. на́крыўка; накі́дка, чахо́л, каўпа́к

2. во́кладка;

(to read) from cover to cover (чыта́ць) ад во́кладкі да во́кладкі

3. пакрыва́ла; по́сцілка

4. по́крыў, по́крыва; укрыццё, прыкрыццё, схо́вішча;

take cover знайсці́ схо́вішча, схава́цца

5. канве́рт, паке́т;

under plain cover у про́стым канве́рце, у канве́рце/бандэро́лі без фі́рменнага зна́ка;

under separate cover у асо́бным канве́рце/паке́це

6. tech. пакры́шка, шы́на

7. прыбо́р (сталовы)

under cover та́йна, сакрэ́тна;

under cover of пад прыкрыццём, пад по́крывам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ка́па ’ўзорыстае пакрывала на ложак’ (ТСБМ, Сцяшк., Клім., Нас.), ’скураное пакрыццё хамута’ (в.-дзвін., свісл., Шатал.; Масл.; Клім., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг.). З польск. kapa ’тс’, якое з познелац. cappa ’пакрыццё галавы’, ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 49–50; Фасмер, 2, 183).

Капа́ ’куча сена, саломы, складзеная конусам, невялікі стажок’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк., Сержп., Грам., Яруш., Мал.; КЭС, лаг.); драг. копняк (З нар. сл.), міёр. къпяшка ’тс’ (Нар. сл.), капіца, капешка (Інстр. I); капа ’пяцьдзесят адзінак, штук’ (Шпіл.; усх.-бел., КЭС), ’мера ў 60 адзінак, штук’ (Мал., Гарэц., Сцяшк.; слуц. Лекс. і грам.; Зяп., Сержп. Грам., Бяльк., Нік. Очерки; КЭС, лаг.; ТСБМ); ’сход сялян’ (ТСБМ), ’сельскі правінцыяльны з’езд у Вялікім княстве Літоўскім’ (Яшк.). Прасл. kopa ўтворана ад kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 10–12; там жа і літаратура). Блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. kãpas ’капец (магіла)’, kapaĩ ’могілкі’ (параўн. бел. капцы́ ’курганы’), лат. kaps ’магіла’, ’60 штук’, літ. kopà ’пясчаная дзюна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кров м.

1. (прикрытие) по́крыва, -ва ср.; (покров) пакрыва́ла, -ла ср.; (полог) по́лаг, -га м.;

под кровом но́чи пад по́крывам (пакрыва́лам, по́лагам) но́чы;

2. (приют) прыту́лак, -лку м.; (пристанище) прыста́нішча, -шча ср., прыста́нак, -нку м.; (дом) дом, род. до́му м.;

оста́ться без кро́ва аста́цца без прыту́лку (без прыста́нку);

о́тчий кров бацько́ўскі дом;

3. уст., см. кро́вля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)