Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́та ’старажытная грашовая адзінка’ (Рабцэвіч), параўн. ст.-бел. у Летапісе Аўрамкі XV ст.: по двѣ нагатѣ (Карскі 2–3, 106), ст.-рус. ногата. Выводзяць з кыпч. тур. nakt ’наяўныя грошы’, крым.-тат. naxt ад араб. naḳd ’дробныя грошы’; аднак не выключана і мясцовае ўтварэнне ад мяркуемага *нагата ’сабаліная шкурка з чатырма нагамі’ вытворнага ад нага́, параўн. бел. нога́ты ’з доўгімі нагамі’ (ТС), што характэрна для ўсх.-слав. назваў грошай; гл. Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 135; Фасмер, 3, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабе́та ’сталая жанчына, звычайна замужняя’ (БРС, ТСБМ). У гаворках вядома на значнай тэрыторыі: ’маладзіца, сталая жанчына, замужняя жанчына і г. д.’ (Касп.; КЭС, лаг.; слуц., КЭС; Мядзв., Нас., Шат., Яруш.). Запазычанне з польск. мовы, гл. Слаўскі, 2, 301. У польск. мове слова вядома па тэкстах з XVI ст., аднак выключна з пейаратыўным значэннем. Што датычыць этымалогіі, то прымальнай версіі пакуль што няма. Падрабязны агляд версій пра магчымае запазычанне ў польск. мову і спробы вытлумачыць яго мясцовае паходжанне гл. у Слаўскага, 2, 300–303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тайга́ ’хвойныя лясы Поўначы’ (ТСБМ). З рус. тайга́ ’тс’, запазычанае сібірскае слова, непасрэднай крыніцай якога з’яўляецца цюрк.-манг. (Мурзаеў, РР, 1969, 1, 90 і наст.) або мясцовае тат. taiga ’лес’ (найменне зафіксавана каля 1735 г., але першая пісьмовая фіксацыя ў А. Радзішчава) з семантычным пераходам ’лес, тайга’ < ’скалістыя бязлесныя горы’ (падрабязна Анікін (524–525 з літ-рай) і слушным абвяржэннем версіі аб якуцкай крыніцы tai̯ga ∼ tai̯ɣa ’лес; залатыя прыіскі’, якая хутчэй ужо з рускай мовы. Гл. таксама Фасмер, 4, 11; Чарных, 2, 224–225; ЕСУМ, 5, 503.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
войт
(ст.-польск. wojt, ад с.-в.-ням. voget)
1) асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў 15—18 ст.;
2) асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей;
3) кіраўнік гміны ў Польшчы да 1950 і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пуга́ч 1 ’птушка Strix bubo’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сержп., ТС), ’птушка Bubo bubo’ (Харэўскі, Звяры-суайчыньнікі, Мн., 2000, 65), ’начная сава’ (Цых.), ’птушка сыч’ (Дразд.), ’птушка бугай’ (ТС), укр. пу́гач ’птушка Strix bubo’, рус. пуга́ч ’тс’, польск. puchacz ’птушка Bubo’. Утворана на базе гукапераймання: дзеяслоў пу́гаць (пуга́ч пу́гае, Сержп. Грам., 63), укр. пугу́кати перадае дзеянне паводле выгуку пугу! (Смаль-Стоцкі, Приміт., 165), характэрнага для названых птушак, параўн. таксама: “Крик филина — это слышимое на далеком расстоянии buhu, а его немецкое название — Uhu, Huhu, Puhu” (Птицы, 1, 101). Параўн. ЕСУМ, 4, 626.
Пуга́ч 2 ’пісталет-цацка’, ’той, хто палохае’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. пуга́ч ’пісталет-цацка’ (ад пуга́ть ’палохаць’) ці мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова пугаць, гл. пугнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мясцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці. Мясцовыя ўмовы. Мясцовая гаворка. // Які вырабляецца, робіцца ў пэўнай мясцовасці, не прывазны. Мясцовыя вырабы. Мясцовы сорт бульбы. □ Вельмі добра зрабіла праўленне, што ўвяло дадатковую аплату за нарыхтоўку і вывазку мясцовых угнаенняў. «Звязда». // Які жыве ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; які дзейнічае, працуе ў дадзенай мясцовасці. Мясцовы настаўнік. Мясцовы паштальён. □ Супрацоўніцтва з мясцовыя насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль. // Які знаходзіцца, размешчаны ў дадзенай мясцовасці, на дадзенай тэрыторыі. Мясцовы калгас.
2. Які дзейнічае, мае значэнне толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны. Мясцовая ўлада. Мясцовыя Саветы. Мясцовая газета. □ Арганізацыйная структура кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам павінна базіравацца на спалучэнні цэнтралізаванага дзяржаўнага кіраўніцтва з павышэннем ролі мясцовых арганізацый у кіраванні гаспадаркай. «Звязда».
3. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго‑н. цэлага; не агульны. Мясцовае запаленне лёгкіх.
•••
Мясцовая прамысловасць гл. прамысловасць.
Мясцовы камітэт гл. камітэт (у 1 знач.).
Мясцовы час гл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сяк 1 ’гэтак’ (Нас.), ’без прычыны, без патрэбы, так’ (мёрск., Нар. ск.), у выразах: сяк‑так ’з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь’, ’ніштавата, памяркоўна’ (ТСБМ), ні сяк ні так (Федар. 4), сяк‑так, сяко‑тако ’абы-як’ (ТС); адсюль займеннік сякі́ ’гэтакі’ (Нас.), сякі́‑такі́ ’некаторы; які папала, нязначны, няважны’ (ТСБМ). Укр. сяк‑так ’абы-як’, сякі́й ’гэтакі’, рус. так-сяк, сяко́й ’тс’, стараж.-рус. сяко, сякъ ’гэтак’, польск. siak у спалучэннях ’не так, іначай’. Дэрыват з суфіксам ‑к ад займенніка *sь ’гэты’, утвораны па аналогіі з так (гл.). Слова не праславянскае, паколькі sj дало б тады š; гл. Міклашыч, 297; Фасмер, 3, 826; гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 496 (з узнаўленнем прасл. *sjako), ESSJ SG, 2, 609–610.
Сяк 2 ’плытагон’ (віц., Нар. лекс.), ’селянін Смаленскай губерні’: сякі́ гонюць ганкі ў Рыгу (Касп.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. flisak ’плытагон’ з адсячэннем пачатку слова і неарганічным змякчэннем зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́цікі (нецеки) ’нечаканасць’: «Въ нецекахъ спужався. Ты усе нецёками подходзишъь (Нас.), нёцёкомъ ’нечакана, неспадзявана’ (там жа). Меркаванне пра зыходнае *нецівак < *ne‑сеи‑ък ’беспамяцтва’ (ад *čbvati, tujo, паводле Мяркулавай, Этимология–1977, 91), гл. знецікі, здаецца недастаткова пераканальным, параўн. думку Карскага (2–3, 69–70) пра адсутнасць формы на ‑къ, якая дала б магчымасць вытлумачыць віц. з(с) нетцийку ’ненарокам’. Можна параўнаць з польск. wnet, wnetki, у XVI ст. hnet, hnetki ’хутка, раптоўна’, якое Брукнер (627) выводзіць праз чэш. hnet з *inbgbdъ, гл. таксама Махэк₂, 213. Не выключана таксама мясцовае ўтварэнне ад цік ’памяць’ (параўн. слонім. na cik ’на памяць’: tabie na cik nie prychodzić Арх. Федар.), што добра ўзгадняецца з іншымі падобнымі ўтварэннямі са значэннем ’бяспамяцтва’ тыпу нячывіль (гл.), рус. нецевенье і інш. (параўн. Мяркулава, Этимология–1977, 90); тады зыходная форма была б + нецік або4*неціка. Відаць, не маюць да разгледжаных слоў непасрэдных адносін балг. нетеки/нетики ’ніж, чым’, пра якія пісала Ажахоўска (Prace Lingwistyczne, 32, 247–2 53: < тикъ/тикʼе ’толькі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюсна́ 1 ’ступня нагі чалавека’ (ТСБМ, Мядзв.; шчуч., Сл. ПЗБ; Варл.), ’ступня’ (паст., Сл. ПЗБ; стол., ЛА, 3), ’пад’ём, верх нагі’ (ТС, Ян.; брагін., ЛА, 3), плісна́ ’тс’ (ТС), плюсьня́ ’ступня’ (б.-каш., ЛА, 3). Параўн. рус. плюсна́, маск. плюсно́ ’адлегласць паміж асновай пальцаў і пятой нагі’. Да этымалогіі гл. плесна; параўн. таксама укр. плю́сно, паводле Німчука (Давньорус., 321), у выніку збліжэння з дзеясловам плюснути ’сплюснуць’, гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’. Абмежаваны характар варыянта прымушае бачыць у ім арэальнае ўтварэнне. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 20) супастаўляе лексему з літ. pliū́snis ’сплясканы’, што дае падставы вывесці яе з прасл. *plʼusk‑ъna, якое можна суаднесці з літ. pliùkšti ’спадаць, ападаць’. Няпэўна.
Плюсна́ 2 ’страва з жытняй мукі буйнога памолу, азлобленая малаком’ (шчуч., З нар. сл.). Магчыма, мясцовае ўтварэнне ад дзеяслова, адпаведнага літ. pliuškénti ’пляскаць’, тады ўнутраная форма можа быць ідэнтычнай назве стравы баўтуха (ад боўтаць, гл.). Параўн. наступнае слова.
Плюсна́ 3, плю́сна ’расплюшчаныя зярняты ў муцэ’ (Варл.). Утворана ад літ. pliū́snis ’сплясканы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)