*Такмачы́, токмачі́, тукмачі́, тукмачы́, тумачі́ ’тоўчаная бульба’ (Сл. Брэс.), токмачі́, тукмачі́, томочі́ ’бульбяная каша, таўканіца’ (жабін., драг., малар., ЛА, 4; Лекс. Бел. Палесся). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе дзеяслова тыпу ўкр. токма́чити ’ўтоптваць; біць, прыціскаць’, рус. токма́чить ’біць, таўчы’, вытворных ад тур., тат. tokmak ’даўбешка’ (< toqi‑/toqu ’біць, стукаць’), гл. Фасмер, 4, 70; ЕСУМ, 5, 592.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)