Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насці́л, ‑у, м.
1. Тое, што і насціланне. У цэху праводзіцца насціл падлогі.«Беларусь».
2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, насланага на што‑н. Дошкі насцілу гулі — на мост уз’ехала машына.Савіцкі.Стараючыся не збіцца з жардзян[о]га насцілу, асцярожна ступаючы, Бондар пайшоў на ўскраек балаціны.Навуменка.// Пласт чаго‑н. насланага. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу.Чорны.// Пласт снегу на чым‑н. Конь, адчуўшы цяжар, мякка заганцаваў на месцы, б’ючы пярэднімі капытамі па прамёрзлым снегавыя, насціле.Мікуліч.На пляцоўку прывезлі насціл не такога памеру, як трэба было па праекту.Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае здзіўленне; незвычайны. Дзіўным здавалася Лабановічу, што такое вялікае сяло, як Мікуцічы, не можа справіцца з грэбляю.Колас.Малым прысніўся дзіўны сон, Што нехта ў шынялі паходным Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон І стаў пытаць пра ўсё лагодна.Танк.«Чу, фыр-р-р!» — пачуўся нейкі дзіўны гук, які нават цяжка перадаць.Ляўданскі.
2. Чароўны, дзівосны. Чуецца музыка дзіўная У повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.Купала.Косцю думалася, як было б добра, каб Валя была разам з ім у гэту дзіўную месячную ноч, што так мякка ляжала над стэпам.Адамчык.
•••
Дзіва дзіўнаегл. дзіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Станавіцца ў строй (у 1 знач.). Дзяжурны па роце, лейтэнант Гогаберыдзе, загадаў строіцца.Мележ.Правялі кароткі мітынг і пачалі строіцца ў калоны.Чарнышэвіч.
1. Збірацца, імкнуцца што‑н. рабіць. [Гушка:] — Цяпер .. [Сурвіла] тут, дзе я жыву, пашу сабе агароджваць строіцца.Чорны.Строіліся ўжо снедаць, і Агата сказала Рыгору, каб ён выйшаў і паклікаў Ліпачку.Сабаленка.
2. Прыбірацца, выстройвацца. За занавескай скрыпнуў ложак, мякка затупалі па падлозе ногі.., і па добрым часе, — чалавек, відаць, строіўся, каб не абы-як паказацца па людзях — адтуль выйшаў дзед Іван Астравік.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыспе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.што. Зрабіць больш хуткім, таропкім. Алесь прыспешыў крок. І калі выйшаў на адкрытае месца, у некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Тасю.Хадановіч.Я прыспешыў хаду і праз некалькі крокаў апынуўся на лясной паляне, мякка асветленай ружовымі праменямі вячэрняга сонца.В. Вольскі.
2.што. Наблізіць наступленне чаго‑н. Ніколі .. [Дзялянка] не лічыўся са сваім часам, каб толькі даць краіне больш вугалю і гэтым прыспешыць разгром ненавісных гітлераўцаў.Паслядовіч.[Ніна] ведала, рана ці позна, а шчырая размова са Сцяпанам Сцяпанавічам павінна была адбыцца. Выпадак толькі прыспешыў яе.Шахавец.
3.каго-што. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй. Дзяўчына.. зірнула на.. [Паўла] і перастала пісаць. Але Маша прыспешыла яе: — Пішыце, мы згодны ў Задубскую РТС.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляі́на, ‑ы, ж.
1. Паглыбленне, след на дарозе ад колаў або ад санных палазоў. Дарога тут была малаезджаная, бадай што без каляін.Карпаў.Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шаргацелі па пыльных каляінах.Мележ.Ногі коўзаюцца і пападаюць у каляіны ад палазоў.Галавач.
2.Разм. Чыгуначны пуць, каляя. Эшалон стаяў на апошняй каляіне.Чорны.
3.перан. Пра звычайны ход якіх‑н. спраў, прывычнае натуральнае працяканне чаго‑н. — Я вам кажу! — павысіў голас.. Сімон, трапляючы ў сваю звычайную каляіну.Самуйлёнак.А цэлы рад збаноў на плоце Казаў аб тым, што гаспадыня Была ўжо ў моцнай каляіне І што яе, таксама, справа Вялася добра і рухава.Колас.
•••
Выбіцца з каляіныгл. выбіцца.
Выбіць з каляіныгл. выбіць.
Увайсці ў каляінугл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Задрыжаць, затрэсціся; страсянуцца, здрыгануцца. Калі [Труцікаў] садзіўся на выгнуты камель, бярозка яшчэ больш скаланулася, і лістоў апала ўжо многа.Кулакоўскі.І машына коціць па.. [дарозе] мякка, бясшумна, не скаланецца, не кінецца ўбок, не зарыпіць.Лынькоў.Будынкі зноў скалануліся, захісталіся ад блізкіх выбухаў.Быкаў.Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну.Новікаў.//перан. Ускалыхнуцца, ажывіцца. [Максім:] — Скаланулася сонная каламуць мужыцкіх дум.Машара.
2. Міжволі зрабіць рэзкі, сутаргавы рух; уздрыгнуць. Хацеў распранацца [Міця], але, убачыўшы ля печы белую постаць, скалануўся.Навуменка.[Грыша] ўспомніў, як плёхаўся па гразі, і аж скалануўся ўвесь.Пальчэўскі.Мокры да касцей Сымон, выйшаўшы з цёплага памяшкання, скалануўся, агорнуты халодным паветрам.Чарнышэвіч.// Моцна захвалявацца, затрапятаць. У Ксавэра Блецькі скаланулася душа: як усё павярнулася на свеце.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
supply
I[səˈplaɪ]1.
v.t. -pplied, -pplying
1) дастаўля́ць; забясьпе́чваць
2) пакрыва́ць, вярта́ць
to supply a deficiency — вярта́ць за недахо́п, пакрыва́ць няста́чу
3) задавальня́ць (жада́ньне, патрэ́бы)
4) замяня́ць, папаўня́ць
5) часо́ва заступа́ць
2.
n., pl. -pplies
1) забесьпячэ́ньне, даста́ўка, паста́ўка f.
2) запа́с -у m.
a supply of coffee — запа́сы ка́вы
3) прапанава́ньне n.
supply and demand — прапано́ва і по́пыт
4) часо́вы засту́пнік
5) бюджэ́тныя асыгнава́ньні
•
- in short supply
- in supply
II[ˈsʌpəlli]
adv.
гну́тка, мя́кка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ні́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца. На балоце нікнуць лозы, Вецер ломіць гай.Колас.У глыбокай зямлянцы, недзе пад густым ельнікам, пры скупым святле.. лямпы ніклі над сталом тры галавы.Асіпенка.// Прынікаць, хіліцца да каго‑, чаго‑н. Халодны бруснічнік суцішае боль пацёртай нагі, мякка нікне галава да пушыстага моху ўгрэтай сонцам купіны.Лынькоў.Ніклі да зямлі кволыя сцяблінкі пшаніцы, падалі ў пякучы прысак пажоўклыя калівы бульбы.Кандрусевіч.//(1і2ас.неўжыв.); перан. Вянуць. Па дарогах, па сцяжынках Ходзіць страшны Сухавей. Дзе дыхне — там нікнуць травы.Парахневіч.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець. [Ганс] гатовы ўскрыкнуць, зваць на дапамогу, але адчувае, як нікне, прападае голас.Лынькоў.Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць ўяўленне.Дзяргай.
3.перан. Знікаць. Сымон бярэ .. [Зоську] за руку і абое нікнуць у цемнаце.Купала.Бялее пад нагамі дарога, што спускаецца з гары да моста і недзе нікне там.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каці́ць, качу, коціш, коціць; незак.
1.каго-што. Рухаць, перамяшчаць які‑н. круглы прадмет, прымушаючы яго вярцецца. Каціць бочку. Каціць мяч. □ А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды.Колас.// Рухаць, везці што‑н. на колах. Шашура ў гэты час з двума таварышамі каціў на фланг процітанкавую гармату.Мележ.Па цяністай алеі малады мужчына асцярожна каціў дзіцячую каляску.Гроднеў.
2.што. Перамяшчаць сілай цячэння, павеву ветру і пад. Толькі Бярэзіна, вада ў якой пацямнела ад холаду і хмурнага неба, спакойна і велічна коціць сваю плынь.С. Александровіч.Наша возера хвалямі б’ецца, Коціць пену сваю на пяскі.Калачынскі.
3.перан.; што. Губіць, нішчыць (пра эпідэмія), павальную хваробу). Геня ніяк не мог адразу зразумець, што хоча сказаць Кася, бо тая так хвалявалася, нібы на ферме .. чума.. коціць усю жывёлу.Пташнікаў.
4.Разм. Тое, што і каціцца 1 (у 2, 3, 4 і 5 знач.). І машына коціць.. мякка, бясшумна.Лынькоў.Па дарозе, уздымаючы слуп пылу, коціць на кірмаш айцец Парфіры.Чарот.А час ідзе, на захад коціць сонца.Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)