Правіле́ц ’роўнае, прамое дрэва’ (ТС). Дэрыват ад асновы правіл‑ (правіла, правільны) з суф. ‑ец. Параўн. і значэнне прыметніка правы ’роўны, прамы’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прако́вец, пракосяць ’пярсцёнак’ (пруж., Брэн), пруківэць ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.). Укр. прукнвець ’тс’. Дэрыват ад *пракавсщъ < каваць (гл.). Гл. таксама: Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́хма: прохма прасіць ’вельмі прасіць, упрошваць (Тураўшч., 1, 68). Несамастойны дэрыват ад прасі́ць у складзе тыповай figura etymalogica з аднаўленнем “першаснага” х, параўн. прахаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціўня ’пласт вашчыны з мёдам у вуллі, які вісіць тарцом да лятка’ (ТС). Дэрыват ад праці́ўны ’процілеглы, супрацьлеглы’ < *проціў (гл. проці, супраць) з суф. ‑ja.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́жнік, пріту́жнік, прытужа́льнік, прітужа́льнік ’кій, які ўтрымлівае кола задняга навоя’ (Інстр. 2; жлоб., Мат. Гом.; ЛА, 4). Дэрыват ад прытужпы < прытужыць < тужыць (гл. тугі́, цягну́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пту́шма прысл. ’чарадой’ (Нас.). Дэрыват ад птушка (гл.) з замяшчэннем суфікса назоўніка пры дапамозе суфікса прыслоўя ‑ма© гл. аб словаўтварэнні Карскі 2-3, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́страл (БРС). Рус. вы́стрел, укр. ви́стріл, польск. wystrzał, чэш. výstřel, славац. výstrel, балг. ви́стрел (< рус. выстрел). Бязафіксны дэрыват ад выстраліць (гл. страляць) (Шанскі, 1, В, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паваложжа ’зграя’ (Сл. ПЗБ, раг.). Дэрыват ад паваліць ’ісці, быць у вялікай колькасці’ < валіць з суф. ‑ога (адносна словаўтварэння параўн. SP, 1, 67) + суф. зборнасці ‑je.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паля́к, поляк ’вялікі гаршчок з двума вушкамі на 1–1,5 пуда жыта’ (Вярэн.). Рус. смал. полячишка ’маленькі гаршчок’. Прыставачны дэрыват ад ляк© ’глыбокі гліняны гаршчочак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прахажа́к ’прахожы’ (паст., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад асновы прахож‑ (параўн. прахо́жы) з суф. ‑ак, відаць, пад уплывам міна́к ’тс’. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)