für éinen ~ bekómmen* [káufen] купі́ць за нішто́ [за бясцэ́нак];
das ist doch kein~! гэ́та не дро́бязь!;
kéinen ~ wert sein быць ні граша́ не ва́ртым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
hoot
[hu:t]1.
n.
1) крык савы́
2) го́ласны крык
3) дро́бязьf.
2.
v.i.
1) крыча́ць (пра саву́)
2) гусьці́, гудзе́ць (пра гудо́к, сырэ́ну)
3) нездаво́лена крыча́ць, выкры́кваць
4) трубі́ць, сыгна́ліць кля́ксанам машы́ны
3.
v.t.
высьві́стваць, зганя́ць кры́камі з трыбу́ны
I don’t give a hoot — Я і ня дба́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ба́йкі (прым.) прыгожы, харошы’ (Інстр. лекс., Сцяшк. МГ). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. (бойк.) ба́йки (ба́йка) ’нядрэнны’ і польск.bajki ’тс’. Цяжка сказаць, адкуль паходзіць гэта слова. Зыходзячы з геаграфіі (зах.), магчыма, запазычанне з польск. мовы, дзе гэты выраз вельмі пашыраны ў гаворках. Карловіч (1, 38) адносіць польск.bajki да bajka ’дробязь, глупства, лухта’ (параўн. ба́йка1).
Ба́йкі (прысл.) ’многа’ (Сцяшк. МГ), ’надта многа, вельмі’ (Інстр. лекс.), нішто сабе’ (Бесар.). Гэтаму прыслоўю, бясспрэчна, звязанаму з ба́йкі (прым.), ёсць дакладная адпаведнасць ва ўкр. (бойк.) ба́йки, ба́йка (прысл.) ’нядрэнна, нічога сабе, не бяда’ і ў польск. мове (bajki). Зыходзячы з геаграфіі слова ва ўсх.-слав. мовах (толькі зах. гаворкі) і з пашырэння яго ў польск. мове, можна думаць пра запазычанне (з польск.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дарма́іда́рма, прысл.
1. Бескарысна, дарэмна, марна. Сцёпка сваё вядзе: чытае, піша, думае, разважае. Ні адзін вечар вольны не прападаў дарма.Колас.// Без дастатковых падстаў, беспрычынна. [Вярхоўскі:] Дарма, грамадзянін, злуяцеся.Маўзон.
2. Бясплатна, за нішто. У Ксавэра Блецькі цяпер толькі клопату ў галаве, каб Антон не еў дарма хлеба.Чорны.// Незаслужана, беспадстаўна. Наш сябра тытул атрымаў. Ну што ж, насі, такая справа. Ці па заслугах, ці дарма — Не так, прызнацца, і цікава.Гілевіч.
3.узнач.часціцы. Хай, так і быць. Не хопіць ці хлеба, ці бульбы? — Дарма! Дадасі яшчэ бобу.Дубоўка.
4.узнач.вык.Дробязь, не мае значэння. Баіцца — будзе ёй адплата — Чакаць дабра з таго дарма.Колас.
•••
Дарма што (уступальнызлучнік) — хоць; нягледзячы на тое, што. Сядзіць Андрэйка з татам. Добра так умасціўся, дарма што трасе трохі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Злёгку падтрымліваючы, не даць рухацца, упасці і пад. Леанід прытрымаў хворую руку, узлез на сена і пачаў вобмацкам выбіраць, дзе зручней прымасціцца.Пташнікаў.— Прытрымай [бервяно], я змянюся, — сказаў Рыгор і выняў кол, каб залажыць яго трошкі вышэй за наступны кавалак.Крапіва.// Затрымаць, прыпыніць (рух каго‑, чаго‑н.). Марцін прытрымаў каня, пакуль Насця.. садзілася на сена.Мележ.Параўняўшыся з агароджай школы, .. [жанчына] прытрымала крок, пайшла павальней.Колас.// Затрымаць на некаторы час, патрымаць некаторы час дзе‑н., для якой‑н. мэты. Нейкі незнаёмы вахцёр прытрымаў мой пропуск.Савіцкі.Білі не дробязь — не сподачкі .., а возьме каторы вялізную вазу.., падыме над галавой, прытрымае, смакуючы небяспеку, і гвазне.Брыль.// Затрымаць наступленне, выкананне чаго‑н. Дажджы прытрымалі сяўбу.
2. Патрымаць да некаторага часу; прыберагчы. Прытрымаць сена к вясне. Прытрымаць тавар.
•••
Прытрымаць язык — не выказацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
птушы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да птушкі. Птушыныя галасы. Птушыны пух. □ Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў.Панчанка.// Які складаецца з птушак. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь.Брыль.Маці дужа клапацілася аб тым, каб хто не спакусіўся на яе птушынае багацце.Лынькоў.// У якім водзіцца многа птушак; населены птушкамі. Птушыны гай. □ Таямнічы шолах плыў з птушынага бярэзніку.Бялевіч.// Прызначаны для птушак. Птушыны корм. Птушыная клетка.
2. Які нагадвае птушку; такі, як у птушкі. У прыемнай сакратара пісала на машынцы бялявая дзяўчына з маладзенькім, нейкім птушыным тварам.Гаўрылкін.Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачамі, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі.Маўр.
•••
З вышыні птушынага палётугл. вышыня.
Птушыны базаргл. базар.
(Толькі) птушынага малака не хапаегл. хапаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр.мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус.мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ.malė ’дробныя рыбкі’, лат.male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел.моль3, молька, рус.моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.