КАРУ́ПЦЫЯ (ад лац. corruptio подкуп),

злачынная дзейнасць у сферы палітыкі або дзярж. кіравання, якая выяўляецца ў карыслівым выкарыстанні службовымі асобамі нададзеных ім правоў і ўладных паўнамоцтваў для асабістага ўзбагачэння.

Найб. тыповыя праяўленні К. — подкуп службоўцаў і грамадска-паліт. дзеячаў, хабарніцтва за законнае і незаконнае наданне даброт і прывілеяў, пратэкцыянізм. К. вельмі пашырана ва ўмовах разрастання бюракратыі і пераўтварэння яе ў асаблівы сац. слой, які валодае ўладнымі прывілеямі, становіцца неад’емным элементам і ўмовай функцыянавання ценявой эканомікі, сац. расслаення грамадства, адной з гал. прычын дэградацыі эканам. і паліт. жыцця, падзення грамадскіх нораваў. Карумпіраванне работнікаў дзярж., адм. і праваахоўных органаў стварае сітуацыю, калі пры павелічэнні эканам. і інш. злачыннасці змяншаецца прыцягненне правапарушальнікаў да крымін. адказнасці. актывізуюцца мафіёзныя структуры грамадства (гл. Мафія).

т. 8, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спецыялі́ст

(фр. spécialiste, ад лац. specialis = асаблівы)

асоба, якая валодае прафесійна спецыяльнымі ведамі і навыкамі ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва; майстар сваёй справы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

індывідуа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму; асабісты. Індывідуальныя рысы. Індывідуальны густ.

2. Які знаходзіцца ў асабістым карыстанні, распараджэнне асобны, не агульны. Індывідуальная гаспадарка. Індывідуальны транспарт. // Прызначаны для асабістага карыстання. Індывідуальны перавязачны пакет.

3. Які ажыццяўляецца, робіцца асобнымі людзьмі; не калектыўны. Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Індывідуальнае і брыгаднае спаборніцтва.

4. Асаблівы для кожнага індывідуума. Індывідуальны падыход. Індывідуальны план.

5. Асобны, адзінкавы. Індывідуальны выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

particular

[pərˈtɪkjələr]

1.

adj.

1) асо́бны; спэцыфі́чны

That particular chair is already sold — Якра́з то́е крэ́сла ўжо́ прада́дзенае

2) асаблі́вы, незвыча́йны, спэцыфі́чны

a particular friend — асаблі́вы, ве́льмі блі́зкі ся́бра

3) перабо́рлівы е́жы); патрабава́льны, дакла́дны

4) падрабя́зны, грунто́ўны

a particular account — падрабя́зная справазда́ча

2.

n.

дэта́ль f., пункт -у m.

- in particular

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

peculiar

[pɪˈkju:ljər]

adj.

1) дзі́ўны, дзіва́чны; незвыча́йны, асо́бны

2) асаблі́вы, своеасаблі́вы; спэцыфі́чны, уласьці́вы

This book has a peculiar value — Гэ́тая кні́га ма́е асаблі́вую ва́ртасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

special2 [ˈspeʃl] adj.

1. асаблі́вы, асо́бы;

a special reason асо́бая прычы́на;

in a very special sense у зусі́м і́ншым сэ́нсе;

I have nothing special to tell you. Я не маю сказаць табе нічога асаблівага.

2. спецыя́льны;

a special train дадатко́вы цягні́к;

a special course of study спецыя́льны прадме́т;

a special election AmE давы́бары;

a special hospital спецыялізава́ны шпіта́ль;

make a special study of English спецыялізава́цца ў вывучэ́нні англі́йскай мо́вы

3. асаблі́вы, адмысло́вы;

a special feature індывідуа́льная ры́са;

a special friend блі́зкі ся́бар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВОДААХО́ЎНАЯ ЗО́НА,

тэрыторыя, што мяжуе з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб’ектаў, дзе ахоўваюцца падземныя і паверхневыя воды або наладжаны асаблівы рэжым гасп. дзейнасці. Водаахоўныя зоны могуць уключаць надпоймавыя тэрасы, берагі, а таксама лагчыны і яры, непасрэдна злучаныя з рачной далінай, лясныя насаджэнні на вадазборах, па берагах рэк і азёр (гл. Водаахоўныя лясы). У водаахоўнай зоне забараняецца выкарыстанне і захоўванне ядахімікатаў, складзіраванне мінер. угнаенняў, размяшчэнне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, расшырэнне дзейных і буд-ва новых прамысл. прадпрыемстваў, стаянка і абслугоўванне аўтамотатранспарту і інш. віды гасп. дзейнасці. У межах водаахоўнай зоны па берагах вадаёмаў вылучаюцца прыбярэжныя палосы, на тэр. якіх забараняюцца таксама аранне зямлі, выпас жывёлы, выкарыстанне ўгнаенняў, стварэнне месцаў адпачынку. Напр., на Беларусі для зберажэння прыроднага комплексу воз. Нарач вылучана водаахоўная зона ў межах яго вадазборнай плошчы.

т. 4, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЯДЗВЕ́ДЖЫЯ ПАЦЕ́ХІ»,

«мядзведжыя камедыі», паказы скамарохаў — дрэсіроўшчыкаў мядзведзяў. Пашыраны ў 16—19 ст. у Расіі, Польшчы. У Беларусі школы дрэсіроўкі мядзведзяў існавалі ў ваколіцах Гродна, Нясвіжа, Мінска, Ракава, на Палессі, найб. папулярная сярод іх была т.зв. «Смаргонская акадэмія». Бел. дрэсіроўшчыкі мядзведзяў упершыню ўпамінаюцца ў пач. 16 ст., калі «мядзведнікаў» абкладалі спец. падаткам. Існаваў асаблівы рэпертуар «М.п.», які складаўся з быт. сцэнак, анекдотаў, жартаў; выкарыстоўваўся спец. рэквізіт (палкі, бубен, шапкі). Паказы суправаджаліся жартамі і прымаўкамі павадыра, часта спалучаліся з выступленнямі скамарохаў-акрабатаў, лялечнікаў і музыкантаў. Разам з «мядзведжым цкаваннем» і «мядзведжай бойкай» уваходзілі ў мядзведжыя гульні. Павадыры з «вучонымі» мядзведзямі з Беларусі хадзілі па кірмашах Расіі, Венгрыі, Германіі, Італіі і Скандынавіі. Апошнія паказы «М.п.» зафіксаваны ў пач. 20 ст.

І.​Ю.​Ягорава.

«Мядзведжыя пацехі». Гравюра 1555.

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

special

[ˈspeʃəl]

adj.

1) адмысло́вы, спэцыя́льны

2) асаблі́вы, своеасаблі́вы

of special interest — асаблі́вага зацікаўле́ньня

3) э́кстраны, спэцыя́льны

special train — спэцыя́льны цягні́к

special edition — спэцыя́льнае выда́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спецыяліза́цыя

(фр. spécialisation, ад лац. specialis = асаблівы)

1) набыццё спецыяльных ведаў у якой-н. галіне;

2) абмежаванне вытворчай дзейнасці якой-н. спецыяльнай галіной;

3) падзел працы на асобныя аперацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)