асаблі́вы, -ая, -ае.

Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.

Асаблівае старанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асаблі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. асаблі́вы асаблі́вая асаблі́вае асаблі́выя
Р. асаблі́вага асаблі́вай
асаблі́вае
асаблі́вага асаблі́вых
Д. асаблі́ваму асаблі́вай асаблі́ваму асаблі́вым
В. асаблі́вы (неадуш.)
асаблі́вага (адуш.)
асаблі́вую асаблі́вае асаблі́выя (неадуш.)
асаблі́вых (адуш.)
Т. асаблі́вым асаблі́вай
асаблі́ваю
асаблі́вым асаблі́вымі
М. асаблі́вым асаблі́вай асаблі́вым асаблі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асаблі́вы (необычный) осо́бенный, осо́бый; сугу́бый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.

2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр. особливий, ст.-бел. особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж. wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сугу́бый вялі́кі; асаблі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаўто́рны, -ая, -ае.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы.

Н. выгляд.

|| наз. непаўто́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

осо́бенный асаблі́вы;

ничего́ осо́бенного нічо́га асаблі́вага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тако́ўскі, -ая, -ае (разм.).

Які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння; асаблівы.

Т. кірмаш.

Не на такоўскага напаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клёш, -а, м., таксама прым., нязм.

Асаблівы крой спадніцы, штаноў, расшыраны ўнізе.

Шырокі к.

Спадніца к.

|| прым. клёшны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)