бюракра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.
2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.
бюракра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да бюракрат (у 2 знач.).
бюракратызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Насадзіць (насаджваць) бюракратызм (у 1 знач.); рабіць бюракратычным.
бюракратыза́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. бюракратызаваць.
бюракраты́зм, ‑у, м.
1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.
2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.
бюракраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бюракратызму, да бюракратыі, уласцівы ім. Бюракратычны лад. Бюракратычныя адносіны да наватарства.
бюракра́тыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і бюракратызм (у 2 знач.).
2. зб. Бюракраты, чыноўнікі. Адміністрацыйная бюракратыя. Буржуазная бюракратыя.
[Фр. bureaucratie.]
бю́ргер, ‑а, м.
1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах).
2. перан. Абывацель, мешчанін.
[Ням. Bürger.]
бю́ргерскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да бюргера. Бюргерскае саслоўе. Бюргерскае права.