Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) экранізацыю. Экранізаваць спектакль.

экраніза́цыя, ‑і, ж.

Увасабленне на экране якога‑н. твора тэатральнага мастацтва ці мастацкай літаратуры, не прыгнечанага спецыяльна для кіно. Экранізацыя оперы. □ Экранізацыя твораў беларускай літаратуры, удзел пісьменнікаў рэспублікі ў напісанні кінасцэнарыяў .. дазваляюць гаварыць аб сувязі кінамастацтва Беларусі з роднай літаратурай. «Полымя».

экрані́раванне, ‑я, н.

Спец. Спосаб аховы, засцярогі каго‑, чаго‑н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага ўплыву пры дапамозе экрана. Цеплавое экраніраванне.

экрані́раваны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад экраніраваць.

2. у знач. прым. Які мае адпаведную ахову ад знешняга ўздзеяння. Экраніраваны кабель.

экрані́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да экраніраваць.

экрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Спец. Зрабіць (рабіць) экраніраванне. Экраніраваць прыбор.

экраніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Тое, што і экраніраванне.

экра́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экрана. Экранны малюнак. Экранная рама. □ Сюжэт гэтага экраннага твора адпавядае зместу вядомай аповесці. «ЛіМ».

экс...

Прыстаўка, якая абазначае рух знутры наверх, напрыклад: эксгумацыя, экспатрыяцыя.

[Ад лац. ex — з, ад.]

эксга́ўстар, ‑а, м.

1. Вентылятар для адсмоктвання пылу, газаў, стружак і пад. на прадпрыемстве.

2. Прылада для ўсмоктвання газаў і ўтварэння вакууму ў чым‑н.

[Англ. exhauster ад exhaust — выпампоўваць.]