балі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае законы руху цяжкага цела, кінутага пад некаторым вуглом у адносінах да гарызонта.
2. Навука, якая вывучае законы руху снарадаў унутры гарматы і пасля вылету з яе. Унутраная балістыка. Знешняя балістыка.
[Ад грэч. bállō — кідаю.]
балісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балістыкі. Балістычная крывая.
•••
Балістычная ракета гл. ракета.
балкані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае мовы, літаратуру, культуру і іншыя агульныя для народаў Балканскага паўвострава праблемы і з’явы грамадскага жыцця.
балка́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балкарцаў. Балкарская культура.
балка́рцы, ‑аў; адз. балкарац, ‑рца, м.; балкарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. балкаркі, ‑рак; ж.
Народ, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарскай АССР.
балко́н, ‑а, м.
1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.
2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.
[Іт. balcone.]
балко́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да балкона. Балконныя дзверы.
бало́метр, ‑а, м.
Высокаадчувальны прыбор для вымярэння энергіі выпраменьвання.
[Грэч. bolē — прамень і metron — мера.]