шрапне́ль, ‑і, ж.
Разрыўны артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі. На ворагаў — шрапнелі град, Граната, міна і снарад. Ляцяць на іх са свістам. Бялевіч. Як вогненным градам, секанула шрапнеллю. Мележ.
[Англ. shrapnel.]
шрапне́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шрапнелі. І шрапнельны шквал быццам бы прыцішаўся, радзеў. Кулакоўскі. // Які займаецца вырабам шрапнелі; служыць для вытворчасці шрапнелі. Шрапнельны цэх.
шраці́на, ‑ы, ж.
1. Адзін шарык шроту. Спачатку я ачысціў рану ад гною, дастаў пінцэтам некалькі шрацін, потым прысылаў рану стрэптацыдам і завязаў бінтам. Пальчэўскі.
2. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такі шарык. А хмара неба заняла, І лівень з градам хлынуў. Нібы адлітыя са шкла, Сякуць у твар шраціны. Прануза.
шрот, ‑у, М шроце, м.
1. зб. Дробныя свінцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльб. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі. Колас. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.
2. зб. Спец. Адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.
3. перан. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такія шарыкі. Вадзяны шрот сыпаўся нам на шапкі, на целагрэйкі, сек па каленях. Ермаловіч. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары — Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. Жычка.
[Ням. Schrot.]
шро́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шроту (у 1 знач.). Шротавы зарад. // Прызначаны для стральбы шротам.
шроталіце́йны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для ліцця ружэйнага шроту. Шроталіцейная ўстапоўка.
шро́тніца, ‑ы, ж.
Спец. Мяшочак ці каробачка для захоўвання шроту (у 1 знач.).
шру́ба, ‑ы, ж.
Шпень са спіральнай нарэзкай; вінт 1. Галоўка шрубы. □ [Юзік] перамацаў кожную шрубу і кожны зуб на барабане! Крапіва. [Старшыня:] — Убачыш па дарозе падкову, шрубу, нават цясак — не лянуйся падняць і прынесці ў калгасную кузню. Паслядовіч.
шрубава́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шрубарэзны. Шрубавальны станок.
шрубава́цца, ‑буецца; незак.
Зал. да шрубаваць.