Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бактэрыяфа́г, ‑у, м.

Прыроднае рэчыва, здольнае разбураць і паглынаць мікраарганізмы (пераважна бактэрыі).

[Ад слова бактэрыя і грэч. phagos — пажыральнік.]

бактэрыяфа́гія, ‑і, ж.

Працэс растварэння бактэрый бактэрыяфагам.

бакуні́зм, ‑у, м.

Адна з плыней анархізму, звязаная з імем М.А. Бакуніна (60–70 гг. 19 ст.).

бакуні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік бакунізму.

бакшто́ў, ‑това, м.

Спец. Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак.

[Гал.]

бакштэ́йн, ‑у, м.

Гатунак галандскага сыру.

[Ням. Backstein — цэгла.]

бал, бала; мн. балы, балаў; м.

1. Адзінка вымярэння сілы ветру, хвалявання мора, землетрасення. Вецер у пяць балаў. Шторм у дзевяць балаў.

2. Лічбавая ацэнка поспехаў у навучальных установах, дасягненняў у спорце. Пасля практыкаванняў на першых трох снарадах каманда СССР лідзіравала з вынікам 143,05 бала. □ На ўступных экзаменах у інстытут Наташа не дабрала нейкіх там двух нікчэмных балаў, якія і рашылі яе лёс. Краўчанка.

3. Гіст. Шар для падачы голасу за каго‑н. на выбарах. // Голас, пададзены за каго‑н. шляхам апускання шара.

[Фр. balle.]

балаба́н 1, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных.

балаба́н 2, ‑а, м.

Народны духавы язычковы інструмент у азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа.

балабе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Тое, што і булавешка (у 1 знач.). [Барабаншчык] вырабляў балабешкай і талеркамі такія цуды, што нават старэчыя.. ногі напэўна не змаглі б ўстаяць. Кулакоўскі.

балабо́лка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам; Р мн. ‑лак; м.; ДМ ‑лцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. ж. Бразготка, якую чапляюць жывёле на шыю, каб не гублялася ў лесе.

2. м. і ж.; перан. Пра таго, хто хутка, многа і абы-што гаворыць. — Вывесці гэтую балаболку! — урэшце не сказаў, а прасіпеў .. [суддзя], узмакрэлы і знясілены ад такога нябачанага канфузу. Лынькоў.