Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чэ́рві,

гл. чарвяк.

чэрке́с,

гл. чэркесы.

чэрке́ска, ‑і, ДМ ‑кесцы; Р мн. ‑кесак; ж.

У чэркесаў і іншых каўказскіх горцаў — верхняе вузкае і доўгае мужчынскае адзенне, зацягнутае ў таліі, з газырамі на грудзях.

чэрке́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэркесаў, які належыць, уласцівы ім. Чэркеская мова. Чэркескі аул.

чэрке́сы, ‑аў; адз. чэркес, ‑а, м.; чэркешанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. чэркешанкі, ‑нак; ж.

Адзін з народаў, якія насяляюць Карачаева-Чэркескую аўтаномную вобласць.

чэрке́шанка,

гл. чэркесы.

чэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад чарніць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Пакрыты, апрацаваны чэрню ​2. Чэрненае серабро. Чэрненая сталь.

чэ́рнець, ‑і, ж.

Агульная назва двух відаў нырцовай качкі.

чэрнь 1, ‑і, ж., зб.

Уст. зневаж. Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых слаёў грамадства. З маленства.. [поп] расказваў сыну смешныя гісторыі пра мужыкоў і называў іх чэрню. Федасеенка.

чэрнь 2, ‑і, ж.

1. Тэхніка мастацкай апрацоўкі металічных вырабаў, пераважна сярэбраных, пры якой гравіраваны малюнак запаўняецца спецыяльным чорным сплавам (серабра, медзі, серы і інш.). // зб. Вырабы, апрацаваныя такой тэхнікай.

2. Спец. Чорная вугальная фарба арганічнага паходжання.

чэ́рпанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. чэрпаць (у 1 знач.).