фінінспе́ктар, ‑а,
Фінансавы інспектар — работнік фінансавага аддзела па налічэнню і спагнанню падаткаў і збораў.
фінінспе́ктар, ‑а,
Фінансавы інспектар — работнік фінансавага аддзела па налічэнню і спагнанню падаткаў і збораў.
фіні́фцевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фініфці; пакрыты фініфцю, з фініфцю.
фіні́фць, ‑і,
Старажытнаруская назва эмалі для пакрыцця металічных вырабаў і для нанясення ўзору на фарфор.
фі́ніш, ‑у,
1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць.
2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам.
[Англ. finish.]
фінішава́нне, ‑я,
фінішава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе;
Прыйсці (прыходзіць) да фінішу (у 2 знач.).
фі́нішны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фінішу.
фінішо́р, ‑а,
Спартсмен (лыжнік, веласіпедыст і інш.), які асабліва хутка праходзіць канечны адрэзак шляху.
[Англ. finish — заканчэнне.]
фі́нішэр, ‑а,
1. Машына для ўшчыльнення і апрацоўкі цэментна-бетоннага пакрыцця дарогі, аэрадрома і пад.
2. Асоба на лётным полі, якая дае сігнал аб заканчэнні палёту.
фі́нка 1,
фі́нка 2, ‑і,
1.
2. Круглая шапка з футравым адкладным аколышкам.
3. Паўночная парода коней, пашыраная ў Фінляндыі.
4. Лёгкая шлюпка з вострай формай носа і кармы.
фі́нка 3, ‑і,
Тое, што і фіна.