Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хлорафармава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлорафармаваць.

хлорафармава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад хлорафармаваць.

хлорафармава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да хлорафармаваць.

хлорафармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго.

Уст. Прывесці (прыводзяць) хлараформам у стан наркатычнага сну.

хло́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлору. Хлорны пах. // Які мае ў сабе хлор. Хлорная кіслага. Хлорная вапна.

хлорпікры́н, ‑у, м.

Спец. Бясколерная цяжкая вадкасць з рэзкім пахам, якая прымяняецца для дэзінфекцыі глебы і як атрутнае рэчыва.

[Ад слова хлор і грэч. pikrós — горкі.]

хлорыставадаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлорыстага вадароду, звязаны з ім. Хлорыставадародная кіслага. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хлорыстага вадароду. Хлорыставадародная апрацоўка насення.

хло́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў злучэнні з хлорам, які мае ў сабе хлор. Хлорыстая кіслага. Хлорысты вадарод. Хлорысты барый.

хлуд, ‑у, М ‑дзе, м.

Дробны хвораст, вецце. А бульдозер, падобны да гэбля, Рэжа хлуд балацяны, кусты. Хведаровіч. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі такі холадна. Брыль.

хлус, ‑а, м.

Той, хто хлусіць; манюка. Шафранскага я толькі адзін раз бачыў у вочы, на выпускным вечары, але чуў, што гэта чалавек нязломны, суровы і патрабавальны, што ён вельмі не любіць хлусоў і манюк. Сабаленка.