Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аэра́цыя, ‑і, ж.

Насычэнне паветрам; праветрыванне. Аэрацыя глебы.

аэро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аэробаў. Аэробныя бактэрыі.

аэро́бус, ‑а, м.

Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт.

аэро́бы, ‑аў; адз. аэроб, ‑а, м.

Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы.

аэро́граф, ‑а, м.

Прыбор для тонкага распылення фарбы сціснутым паветрам пры напясенні яе на паперу, тканіну і пад.

аэро́лаг, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па аэралогіі.

аэро́н, ‑у, м.

Лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах, пры рвоце ў цяжарных жанчын і пад.

аятала́, ‑ы, м.

У мусульманскай рэлігіі — вышэйшы духоўны тытул вучонага-багаслова, які мае вучняў і паслядоўнікаў.

[Ад перс.]

б 1, нескл., н.

1. Другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «бэ». Малое б. □ Хто сказаў а, той павінен сказаць і б. Прыказка.

2. Выбухны, звонкі, губна-губны зычны гук. Звонкае б.

б 2,

гл. бы ​1.

бааба́б, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва сямейства бамбаксавых. / ‑у. у знач. зб. Пасадка баабабу.

2. ‑у. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.