Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чэк 1, ‑а, м.

1. Грашовы дакумент з распараджэннем укладчыка банка аб выдачы ці пералічэнні прад’яўніку пэўнай сумы грошай з бягучага рахунку. Чэк трэба было асабліва асцярожна падпісваць. Скрыган. Тут [у таварыстве параходаўладальнікаў] неафіцыйна ўручаліся.. [містэру Лаяну] даволі буйныя чэкі. Лынькоў.

2. Квітанцыя ў касу з указаннем сумы, якую патрэбна ўнесці за тавар; талон з касы, які сведчыць пра тое, што за тавар, які купляецца, у касу заплачаны грошы. Выпісаць чэк. Аплаціць чэк. □ Пакуль Косця (яго чарга) выбіваў чэкі і падносіў талеркі з супам, Іван густа намазваў хлеб гарчыцай і еў. Шамякін.

[Англ. check.]

чэк 2, ‑а, м.

Участак поля з пасевамі рысу, абгароджаны землянымі валікамі для ўтрымання вады пры яго затопліванні. Рысавыя чэкі.

Чэка́, (з вялікай літары).

Гіст. Скарочаная назва надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй, якая існавала ў першыя гады Савецкай улады. Пастанова Чэка.

чэ́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чэка ​1. Чэкавая кніжка. Чэкавыя аперацыі.

чэкада́вец, ‑даўца, м.

Спец. Асоба, якая выдае чэк ​1 (у 1 знач.).

чэкі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Гіст. Супрацоўнік Чэка. На калідоры стаялі напагатове чэкісты. Ключавы заўважыў у кутку Карнея Скібу, прывітаўся з ім і запрасіў да сябе ў кабінет. М. Ткачоў.

чэкі́стка, ‑і, ДМ ‑тны; Р мн. ‑так; ж.

Гіст. Жан. да чэкіст.

чэкі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да чэкіста, належыць чэкісту. Чэкісцкая работа. Чэкісцкая група. □ Тут былі пагранічнікі, з дзесятак міліцыянераў, некалькі чалавек у чэкісцкай форме. Лынькоў.

чэкме́нь, ‑мяня, м.

Старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне каўказскага тыпу ў выглядзе паўкафтана, пашытага ў талію са зборкамі ззаду.

чэле́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Пласціначны ўдарна-клавішны музычны інструмент, які ўтварае пры гранні на ім прыемныя меладычныя гукі, падобныя на звон званочкаў.

[Іт. celesta.]

чэлю́скінец, ‑нца, м.

Удзельнік савецкай палярнай экспедыцыі 1933–1934 гг. на параходзе «Чэлюскін». На сценах віселі партрэты былых вучняў школы: лётчыкі, адзін чэлюскінец, некалькі студэнтаў, многа знакамітых калгаснікаў і калгасніц з ордэнамі. Шашкоў.