Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фіналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да фіналіст.

фіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца фіналам; заключны. Фінальная карціна «Князь-возера» .. з’яўляецца яркім доказам вызвалення ад рабства і перамогі справядлівасці. «Беларусь». У фінальных спаборніцтвах удзельнічала дваццаць хлопчыкаў ва ўзросце да пятнаццаці год. Шыцік. // Які выйшаў у фінал (у 3 знач.). Фінальная група тэнісістаў.

фінансава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фінансаваць.

фінансава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фінансаваць.

фінансава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да фінансаваць.

фінансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., каго-што.

Забяспечыць (забяспечваць) грашовымі сродкамі, фінансамі каго‑, што‑н. Фінансаваць газету. Фінансаваць навуковыя даследаванні.

фіна́нсавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фінансаў, звязаны з арганізацыяй фінансаў, з грашовым абаротам і крэдытам. Фінансавая сістэма. Фінансавы план.

2. Разм. Грашовы. Перш за ўсё доктар лекарскіх навук апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. С. Александровіч.

•••

Фінансавы капітал гл. капітал.

фінансі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый. Рахункавод у сельскагаспадарчай арцелі — люстра, фінансіст, кантроль! «Беларусь». // Спецыяліст у галіне фінансавых навук. І здзіўляўся стары фінансіст (ён так называў сваю прафесію), нават вельмі здзіўляўся, што гэты дзіўны юнак, гэты проста сялянскі сын.. смяецца з яго прапановы. Брыль.

2. Уладальнік фінансаў, капіталаў; капіталіст, банкір. Там у гасцінай сабралася невялікая кампанія: гаспадар дома,.. яго поўная млявая жонка,.. важны госць — амерыканскі палкоўнік, а больш правільна, — амерыканскі фінансіст у форме палкоўніка. Маўр.

фінансі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да фінансіст.

фіна́нсы, ‑аў; адз. няма.

1. Сістэма грашовых адносін, а таксама сукупнасць усіх грашовых сродкаў, якія маюцца ў распараджэнні дзяржавы. Дзяржаўныя фінансы.

2. Разм. Грошы, грашовыя справы. Паненкі пачалі лічыць свае фінансы, але, убачыўшы мяне, змоўклі. Карпюк.

[Лац. financia — даход.]