фо́сфарны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фосфару, уласцівы яму. Фосфарны пах. // Які мае ў сваім саставе фосфар. Фосфарныя солі. □ Звеннявая вырашыла правесці дадатковую падкормку пасеваў фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі. «Звязда». // Зроблены з выкарыстаннем фосфару; пакрыты фосфарам. Фосфарныя запалкі. □ Мы з Тарлецкім маўчым. Можа і лепш, каб фосфарныя шарыкі падкінуць у вагон. Навуменка.
2. Які свеціцца падобна фосфару мігатлівым блакітным святлом. Фосфарнае святло месяца.
фо́сфарысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе фосфар, злучаны з фосфарам. Фосфарыстая кіслага.
2. Тое, што і фосфарны (у 2 знач.).
фот, ‑а, М фоце, м.
У фізіцы — адзінка вымярэння шчыльнасці светлавога патоку або ступені асветленасці якой‑н. паверхні.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло.]
фо́та, нескл., н.
Разм. Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.). Паэт адчыняе шуфлядку ў стале і вымае некалькі фота ваеннага часу. С. Александровіч. Нават маленькае фота чарнавокай Надзі, такое блізкае, дарагое, таксама не ўзрадавала .. [Сяргея]. Сіўцоў.
фота...
Першая састаўная частка складаных слоў: 1) якая адпавядае па значэнню слову «фатаграфічны», напрыклад: фотагазета, фотакамера, фотаплёнка; 2) якая паказвае адносіны іх да святла, напрыклад: фотаметрыя.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло.]
фотааб’екты́ў, ‑тыва, м.
Аб’ектыў фатаграфічнага апарата. Відаць, загадвалі яму [юнаку] спецыяльна глядзець у фотааб’ектыў, калі рабілі гэты здымак. Лынькоў.
фотаальбо́м, ‑а, м.
Альбом для фатаграфій. Збор гербарыяў і калекцый насякомых, падрыхтоўка фотаальбомаў — так вызначыла мэту паходу важатая школы Ніна Іванаўна. Краўчанка.
фотаама́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца фатаграфіяй як аматар. Радзівон Ксенафонтавіч быў вельмі ўзрушаны. Такім і атрымаўся ён на здымку, які нашы фотааматары зрабілі з дапамогаю бліца. Шыловіч.
фотаама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотааматара. Фотааматарскі гурток.
фотаама́тарства, ‑а, н.
Дзейнасць, занятак фотааматараў.