ашчэ́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл). Драпежнік люта ашчэрыўся, хацеў ухапіць зубамі вясло, але не паспеў. Краўчанка.
2. Са злосцю накінуцца, напусціцца на каго‑н. — Да партызан хадзіў? — ашчэрыўся фашыст і раптам загадаў: — Здымай валёнкі! Стаховіч.
ашчэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Пагрозна, злосна выскаліць зубы (пра жывёл).
2. Паказаць, выскаліць зубы (пра чалавека). — Аднак ты дужая, — ашчэрыў.. [гестапавец] жоўтыя зубы. — Мае ўдары вытрымлівае не кожны. Дудо.
ашы́ек, ашыйка, м.
Частка мясной тушы, якая прылягае да шыі.
ашы́йнік, ‑а, м.
Раменьчык з спражкай, які надзяваецца на шыю сабаку; аброжак. [Леснічыха] пазвала сваіх і шчыра ўзрадавалася, схапіла сабаку за ашыйнік, зацягнула да хлява і прывязала там. Шамякін.
ашынава́ны, ‑ая, ‑ае.
З нацягнутымі шынамі, які мае шыны. Ашынаваныя колы.
ашынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Нацягнуць, надзець шыны на колы. [Макарку і дзядзьку Ціхону] трэба было сёння ашынаваць абоддзе колаў. Сабаленка.
ашыно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ашынаваць.
ашыно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашыноўваць — ашынаваць.
ашэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.
Падсохлы, падмёрзлы; падшэрхлы. Сонца не па-летняму ўжо, але яшчэ зырка свяціла, слізгаючы косымі промнямі па пажоўклай траве, па ашэрхлай ужо восеньскай зямлі. Кавалёў.
ашэ́стак, ‑тка, м.
Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што‑н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух. Колас.