Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флот, ‑у, М флоце, м.

1. Сукупнасць суднаў (аб’яднаных па тыпу, прыналежнасці, раёну плавання і пад.). Пару сны флот. Гандлёвы флот. □ Тут жа даецца заказ на тэрміновую тэлефонную размову з начальнікам Віцебскага ўпраўлення рачнога флоту тав. Прадонам. Грахоўскі.

2. Састаўная частка ўзброеных сіл дзяржавы, прызначаная для вядзення ваенных дзеянняў на водных прасторах. Ваенна-Марскі Флот.

•••

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

Чырвоны Флот — назва Савецкіх ваенна-марскіх сіл з 1918 па 1946 г.

[Гал. vloot.]

фло́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да флоту, належыць яму; прызначаны для флоту. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел 14 пяхотных дывізій (42 палкі), 17 флоцкіх экіпажаў і караблі Чарнаморскага флоту. «Помнікі». У час грамадзянскай вайны я сустракаў шмат маракоў з Балтыкі, з многімі з іх сябраваў, ведаў некалькі былых флоцкіх афіцэраў. Сяргейчык. // Уласцівы, характэрны для флоту, прыняты на флоце. [Сын] прыязджаў заўсёды нечакана, пад вечар, мажны, лабасты, у цёмным касцюме і ў чорнай флоцкай фуражцы, якую ўжо колькі год насіў пасля службы. М. Стральцоў.

2. у знач. наз. фло́цкі, ‑ага, м. Той, хто служыць ва флоце; марак.

флюарагра́фія, ‑і, ж.

Метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.

флюаро́з, ‑у, м.

Хранічная хвароба зубоў і касцявой сістэмы, якая выклікаецца залішнім ужываннем фтору з вадой і харчовымі прадуктамі.

[Ад лац. fluorum — фтор.]

флюары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал з класа фтарыдаў, які выкарыстоўваецца ў металургіі, хімічнай, аптычнай і керамічнай прамысловасць плавікавы шпат.

[Ад лац. fluor — цячэнне.]

флюары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флюарыту, выраблены з флюарыту. Флюарытавая структура.

флюарэсцы́раваць, ‑руе; незак.

Спец. Мець здольнасць да флюарэсцэнцыі, свяціцца пад уздзеяннем якіх‑н. прамянёў. Ультрафіялетавыя прамяні прымушаюць многія рэчывы флюарэсцыраваць.

флюарэсцэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на флюарэсцэнцыі. Флюарэсцэнтны метад.

флюарэсцэ́нцыя, ‑і, ж.

З’ява свячэння некаторых рэчываў пасля таго, як асвятляльныя прамяні спыняюць дзеянне.

[Ад лац. fluor — цячэнне.]

флюга́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флюгаркі.