Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

уссо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уссунуць.

уссу́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уссунуць.

уссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. у час руху. Уссунуцца на пень. □ — А браткі ж мае, — гаварыў часам «дзядзька», спускаючыся з мокрага ганка, — вось цемрыва, хоць на воўка ўссунься, а-я-яй! Чорны.

уссу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Сунучы, падняць наверх. Уссунуць бэльку на зруб.

2. Разм. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова). Андрэй устаў, не запальваючы лямпы адзеўся, уссунуў на ногі боты, зняў з крука кажух і шапку, апрануўся і пайшоў з хаты. Чарнышэвіч.

уссы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уссыпаць.

уссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

Насыпаць на каго‑, што‑н. Пасля вянца ўз’ехалі на двор, Уссыпалі на іх [маладых] з паўпуда хмелю. Корбан.

уссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уссы́паць.

уссяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уссесці.

устава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. уставаць — устаць (у 1 знач.).

устава́ць, устаю, устаеш, устае; устаём, устаяце.

Незак. да устаць.

уста́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўстаўкі.