Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фільтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фільтраваць.

фільтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Праходзячы праз фільтр, ачышчацца ад прымесей. Фільтруецца бензін.

2. Прасочвацца праз порыстыя рэчывы. Вада прасочваецца праз глебу і фільтруецца.

3. перан. Разм. Адбірацца, праходзіць адбор.

4. Зал. да фільтраваць.

фільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Ачышчаць, прапускаючы праз фільтр (вадкасць, газы). Фільтраваць ваду.

2. Прапускаць праз сябе вадкасць. Пясок пустыні фільтруе зімнюю вільгаць.

3. перан. Разм. Падвяргаць адбору.

фі́льтравы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які з’яўляецца фільтрам. Фільтравае палатно. // Забяспечаны фільтрам. Фільтравы кандэнсатар.

фільтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Вадкасць, прапушчаная праз фільтр.

фільтра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.

2. Натуральнае прасочванне вадкасцей або газаў праз порыстыя рэчывы. Фільтрацыя вады ў плацінах.

фільтро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для фільтроўкі. Фільтровачны матэрыял.

фільтро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.

фільтро́ўны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: фільтроўны вірус — вірус, які праходзіць праз фільтр і не затрымліваецца на ім.

фільтрпрэ́с, ‑а, м.

Спец. Фільтр, у якім працэс фільтравання праходзіць пад высокім ціскам.