упёк, ‑у, м.
Спец. Розніца паміж вагой цеста, пасаджанага ў печ, і вагой выпечанага хлеба.
упёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уперці.
упіва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да упіцца 1.
упіва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да упіцца 2.
упіка́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упікаць — упікнуць.
2. Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н. або ў адрас каго‑н.
упіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, каму, з дадан. сказам і без дап.
Папракаць каго‑н., выказваць неадабрэнне, нездавальненне за што‑н. Глядзеў [Звераў] на трапяткі сонечны зайчык.. і ўпікаў сябе за тое, што схлусіў урачу. Алешка. Так, так, Паліна больш за ўсіх будзе ўпікаць.. [Ніне], што ў апошні час не пісала і нават у час канікулаў не наведалася дамоў. Сіўцоў. І хоць дзеду Мікалаю ўжо ішоў восьмы дзесятак — .. ён, і не думаў пакідаць працу і вельмі злаваўся, калі бабка Вікця ўпікала, што ён цэлымі днямі прападае на ферме. Даніленка. [Яраш:] — Я расказаў Галі пра гэтую жанчыну яшчэ да таго, як мы пажаніліся. Тады яна змаўчала і сказала, што ўсё разумее... А цяпер упікае. Шамякін.
упі́кі, ‑аў; адз. няма.
Папрокі, абвінавачанні, выказаныя каму‑н.
упікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да упікаць.
упільнава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упільнаваць.
упільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.
1. Наглядаючы, пільнуючы, усцерагчы ад каго‑, чаго‑н. У Сцешыцах так: калі вечарынка — гароды не ўпільнуеш. Пташнікаў. — Сёння.. [Вайтовіч] мяне біць будзе, што не ўпільнаваў кароў, — раптам загаварыў пра сваё гора Грыша. Пальчэўскі. // перан. Дагледзець, ахаваць (ад непрыемнасцей, шкоднага ўздзеяння). Схіліў перад.. [Марынай] галаву, гатовы пачуць крык мацярынскага болю, папрокі. Яна магла спытаць: чаму я не ўпільнаваў яе сыноў. Шамякін.
2. Усачыць, не ўпусціць з-пад увагі. [Хлопчыку] хацелася хоць раз упільнаваць, як буслы нясуць з-за лесу ў дзюбе сявеньку з дзіцем. С. Александровіч. [Клава:] — Калі ты выязджаў — я не ўпільнавала. Я хацела цябе правесці, ды прыйшоў гэтая назола — Ясь. Хведаровіч.
упільно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упільнаваць.