Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укруціць.

укрыва́льнік, ‑а, м.

Той, хто скрывае злачынца, сляды злачынства, крадзенае.

укрыва́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да укрывальнік.

укрыва́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўкрывальніка, укрывальніцтва.

укрыва́льніцтва, ‑а, н.

Дзейнасць укрывальніка, укрывальніцы. Судзіць за ўкрывальніцтва.

укрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укрываць — укрыць.

укрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укрыцца.

2. Зал. да укрываць.

укрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укрыць.

укры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад укрыць.

2. у знач. прым. Скрыты, абаронены ўкрыццем. [Кастусь:] — Нам прыйдзецца рабіць напады і засады з укрытых пазіцый. Якімовіч.

укры́ўджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укрыўдзіць.