узнача́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узначаліць.
узнача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Стаць на чале каго‑, чаго‑н., узяць на сябе кіраўніцтва кім‑, чым‑н. Узначаліць партызанскі атрад. Узначаліць будаўніцтва завода. □ Камандзір пяхотнага палка ўзначаліў усю групоўку. Няхай. Згуртавалі калектыў, узначалілі барацьбу за тэмпы і якасць камуністы і камсамольцы. Хадкевіч.
узнача́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узначальваць — узначаліць.
узнача́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да узначальваць.
узнача́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узначаліць.
узненаві́дзець, ‑віджу, ‑відзіш, ‑відзіць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і зненавідзець. [Лена] схавала гэтае пісьмо і ўсёю душою ўзненавідзела невядомую ёй Таню. Скрыган. Цаліна Фёдараўна ўзненавідзела тэлефон, які ў любую хвіліну падымаў з ложка яе мужа, адрываў яго ад сям’і. Паслядовіч.
узнепако́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узнепакоіць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, непакою; устрывожаны, усхваляваны. Узнепакоеная Волька напісала бацькаваму суседу, і той адказаў, што бацька памёр. Чорны. // Які выказвае трывогу, непакой. Пільным, крыху ўзнепакоеным позіркам агледзеў [Тодар] дворык. Вышынскі.
узнепако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.
Разм. Прыйсці ў трывожны стан; устрывожыцца, усхвалявацца. — Трэба ісці, — раптам узнепакоілася Тэкля. Калюга.
узнепако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак., каго.
Разм. Выклікаць у кім‑н. трывогу, непакой; усхваляваць. Мне было незразумела.., чаму гэтыя на выгляд звычайныя птушкі так узнепакоілі маіх сябрукоў. Аляхновіч. // перан. Парушыць спакой; прывесці ў рух. [Ганна:] — Не, Антоне! Мае суседкі старэнькія, рана спаць кладуцца, Яшчэ ўзнепакоім. Дубоўка.
узнервава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць узнерваванага. Па бляску Рыгоравых вачэй, па ўзнерваванасці яго рухаў Люба адчула, што ён нечага хвалюецца. Краўчанка.