узды́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Узняць на дыбкі. [Ельскі] сустрэўся са Сцяпанам. Па момант нібы зжахнуўся ад яго фігуры волата, а пасля ўздыбіў каня. Пестрак.
2. Падняць угору, падняць дыбам. Над сажалкай, уздыбіўшы ваду, імкліва пранёсся віхор і затрашчаў у каноплях. Ракітны. Міхалькоў з групаю адважных і ўжо вопытных падрыўнікоў так уздыбіў сваімі ўзрывамі шлях, што прывесці яго да ладу гітлераўцам будзе не так лёгка. Кавалёў.
узды́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уздыбіць.
узды́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уздыбіць.
узды́м, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць і уздымацца — узняцца.
2. Рост, развіццё чаго‑н. Прамысловы ўздым. Гаспадарчы ўздым.
3. Натхненне, прыліў энергіі. Творчы ўздым. Працоўны ўздым. □ Андрэй доўга не можа супакоіцца, ён адчувае вялікі душэўны ўздым. Хромчанка.
4. Участак дарогі, які падымаецца ўверх. [Люся], маленькая, з цёмна-русявымі завіткамі, .. ішла па роўным схіле камяністага ўзгорка, на ўздым. Навуменка.
уздыма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць, уздымацца — узняцца.
уздыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узняцца.
2. Зал. да уздымаць.
уздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узняць.
узды́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прасякнуты ўздымам. Грамадою валодаў бойкі, уздымны настрой. Гартны. Вочы бліснулі ўздымнай радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. [Зося] устрапянулася ад прыліву новага ўздымнага і моцнага пачуцця. Чорны.
узды́х, ‑у, м.
Узмоцненае ўдыханне і выдыханне паветра. Грудзі .. [чалавека] хадзілі ўбакі, здавалася, ён прысядаў пры кожным сваім выдыху і ўздыху. Чорны. З горла .. [дзяўчыны] вырваўся ўздых, затым вада. Маўр. // Глыбокі ўдых і выдых як выраз смутку, развагі і пад. пачуццяў. Ганька з уздыхам успамінае маму: вось у яе ўжо была чысціня дык чысціня... Васілевіч. Рыгор так і не разабраўся, што азначаў гэты .. ўздых [Валі]: ці згоду з ім, ці адказ на нейкую сваю думку. Арабей. / у перан. ужыв. Наводшыбе непрыязна цямнеў лес, маўкліва і насцярожана глядзелі на .. [Лену] расчыненыя вокны хат, а здалёк даносіліся цяжкія ўздыхі возера. Ваданосаў.
•••
Да апошняга ўздыху — да самай смерці, да канца жыцця.