тушы́цца 1, тушыцца; незак.
Зал. да тушыць 1.
тушы́цца 2, ‑тушыца; незак.
1. Падвяргацца тушэнню 2.
2. Зал. да тушыць 2.
тушы́ць 1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.
Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужыв. Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.
•••
Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).
Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.
тушы́ць 2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.
Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.
тушэ́, нескл., н.
Спец.
1. У музыцы — характар, спосаб дакранання (націск, удар) пальцаў выканаўцы пры ігры на фартэпіяна, што ўплывае на афарбоўку і выразнасці, гучання інструмента ў розных выканаўцаў.
2. У спорце — укол (удар) у фехтаванні. // Дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне.
[Фр. toucher — чапаць, дакранацца.]
тушэ́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушыць 1.
тушэ́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушыць 2.
ту́я, ‑і, ж.
Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых з дробным лускападобным лісцем. [Снег] бялеў толькі пад кустамі туі і барбарысу. Карпаў.
[Грэч. thya.]
тфу, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гуку, які ўтвараецца пры пляванні. — Тфу! — плюнуў Шырокі і акінуў фельчара зняважлівым вокам. Колас.
2. Ужываецца для выказвання незадаволенасці, прыкрасці, злосці, расчаравання і пад., а таксама пагардлівых адносін да каго‑, чаго‑н. [Лазавік:] — Тфу, атрута. І як ты, Стась, смокчаш сваю люльку? Хомчанка. — Тфу! — зазлаваўся Міхалап. — Галоднай куме хлеб наўме. Алешка.
3. у знач. вык. Ужываецца для характарыстыкі каго‑, чаго‑н. нязначнага, дробязнага, нікчэмнага. Абрэзкі тыя — тфу! — метровыя шматкі. Корбан.
тхараня́ і тхаранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня тхара.
тхаро́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з футра тхара. Тхаровае футра. □ [Пятрусь] цяжка дыхаў, шморгаў чырвоным прастуджаным носікам і ўсё адпіхваў з вачэй аблезлую тхаровую шапку. Місько.
тхары́на, ‑ы, ж.
Мяса тхара. Тхарыны сабакі не ядуць.
тхары́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тхара, належыць тхару. Тхарыная нара. □ А Кастусёк даўно гатовы — У іх [з дзядзькам] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны. Колас.
2. Які нагадвае тхара. [Клопікаў] стаяў дзе-небудзь ля дошкі з аб’явамі і, выцягнуўшы тхарыны тварык, не чытаў, а ўчытваўся ў чарговы загад. Лынькоў. // перан. Востры, злосны, калючы (пра вочы). Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручку-самапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі. Сачанка. Бляск у тхарыных вачах [Глушака], як быў, астаўся пранізлівы, упарты, нязломны. Мележ.