Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

турбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што.

1. Парушаць чый‑н. спакой, непакоіць каго‑н., перашкаджаць каму‑н. — Дзень добры, — павіталася Зоя Уладзіміраўна. — З бібліятэкі вас турбуюць. Шыловіч. Ці стомлены буду, Ці лень успадзе — Турбуй мяне, дружа, І ў ночы, і ў дзень. Гілевіч. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. Лобан.

2. Пастаянна хваляваць, трывожыць, не даваць спакою. Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку. Наўперад мільгала яна цьмяна і нясмела, але патроху ўсё болей і болей акрэслівалася, часцей і часцей турбавала дзедаву галаву. Колас.

турбавентыля́тар, ‑а, м.

Лопасцевы насос для перамяшчэння газу, які прыводзіцца ў вярчэнне турбінай.

турбавентыля́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбавентылятара, забяспечаны турбавентылятарам. Турбавентылятарны рухавік.

турбавінтавы́, ‑ая, ‑ое.

Такі, у якім вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай. Турбавінтавы самалёт.

турбаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

турбагенера́тар, ‑а, м.

Генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.

турбагенера́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбагенератара. Турбагенератарны завод.

турба́за, ‑ы, ж.

Турысцкая база. Сёння вечар на турбазе, заўтра маршрут за горад, у горы. Гроднеў.

турбакампрэ́сар, ‑а, м.

Цэнтрабежны або восевы кампрэсар, які прыводзіцца ў рух турбінай.

турбакампрэ́сарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбакампрэсара, звязаны з яго работай. Турбакампрэсарны рухавік.